Вы тут

Вярхоуная Рада Украiны адмянiла спрэчныя законы


Парламент Украіны на ўчарашнім пасяджэнні адмяніў прынятыя 16 студзеня законы, якія прадугледжваюць узмацненне жорсткасці адказнасці за парушэнні падчас масавых акцый, перадаюць інфармагенцтвы.

Дэпутаты адмянілі ўсе законы, прынятыя 16 студзеня, акрамя закона аб дзяржбюджэце і амністыі. За адпаведную пастанову, на якой настойвала апазіцыя, прагаласавала абсалютная большасць — 361 дэпутат. Законы, прынятыя Радай Украіны 16 студзеня, прадугледжвалі крымінальную адказнасць за паклёп і экстрэмізм, а таксама адказнасць за блакіраванне будынкаў або збудаванняў, якія забяспечваюць дзейнасць органаў дзяржаўнай улады. Таксама ўзмацнялася адказнасць за парушэнні пры правядзенні мітынгаў і арганізацыю масавых беспарадкаў. Адмена рэзанансных законаў была адным з асноўных патрабаванняў украінскай апазіцыі. У гэты ж дзень прэм'ер-міністр Украі ны Мікалай Азараў падаў у адстаўку. Рашэнне сысці ў адстаўку Азараў прыняў з мэтай стварэння «дадатковых магчымасцяў для грамадска-палітычнага кампрамісу, дзеля мірнага ўрэгулявання канфлікту» ва Украіне. Паводле яго слоў, існуючая канфліктная сітуацыя пагражае эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю Украіны, нясе ў сабе пагрозу ўсяму ўкраінскаму грамадству і кожнаму грамадзяніну.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.