Вы тут

Адзнакі паставіць жыццё


Для та­го, каб па­вы­сіць важ­насць вы­ву­чэн­ня школь­на­га кур­са «Асно­вы бяс­печ­най жыц­ця­дзей­нас­ці», спе­цы­я­ліс­ты Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі пра­па­ну­юць з на­ступ­на­га на­ву­чаль­на­га го­да пра­во­дзіць за­лік-тэс­ці­ра­ван­не па раз­дзе­лах «Пра­ві­лы па­жар­най бяс­пе­кі» і «Аба­ро­на на­сель­ніц­тва ад над­звы­чай­ных сі­ту­а­цый», на якія бу­дуць за­пра­шац­ца і вы­ра­та­валь­ні­кі.

Сён­ня «Асно­вы бяс­печ­най жыц­ця­дзей­нас­ці» — аба­вяз­ко­выя для на­вед­ван­ня фа­куль­та­тыў­ныя за­ня­ткі, на якіх не ста­вяць ацэн­кі. Пра­па­но­вы па змя­нен­ні па­ды­хо­даў да пра­вя­дзен­ня гэ­та­га фа­куль­та­ты­ву аб­мяр­коў­ва­лі­ся на ра­бо­чай су­стрэ­чы кі­раў­ні­коў МНС і Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі. Як пад­крэс­лі­вае мі­ністр аду­ка­цыі Сяр­гей Мас­ке­віч, «ні­хто б не ха­цеў, каб ад­зна­кі за ня­ве­дан­не асноў бяс­печ­най жыц­ця­дзей­нас­ці па­ста­ві­ла жыц­цё». Між ін­шым, у 2013 го­дзе на па­жа­рах у Бе­ла­ру­сі за­гі­ну­лі 20 дзя­цей. Дзе­ці ста­но­вяц­ца ах­вя­ра­мі ДТЗ, атрым­лі­ва­юць атру­чэн­ні хі­міч­ны­мі рэ­чы­ва­мі, па­да­юць з вы­шы­ні, то­нуць у ва­да­ёмах...

— Чым ра­ней пры­віць дзі­ця­ці пра­ві­лы бяс­печ­ных па­во­дзін, тым вы­шэй­шыя шан­цы на тое, што яго жыц­цё не аба­рвец­ца тра­гіч­на, або ён не атры­мае ка­лец­тва, — упэў­не­ны мі­ністр па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях Ула­дзі­мір Ва­шчан­ка.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.