Вы тут

Антон Мартыненка: «Я — звар'яцелы бібліяфіл»


Ёсць лю­дзі вя­ду­чыя, а ёсць вя­дзё­ныя. Ан­тон Мар­ты­нен­ка з лі­ку пер­шых. Аба­яль­ны, з па­чуц­цём гу­ма­ру і бяз­мер­най лю­боўю да кніг. Та­кі са­бе ах­вот­нік бу­да­ваць сваё жыц­цё, ары­ен­ту­ю­чы­ся на ўлас­ныя жа­дан­ні. Ад­нак і па­ра­ды ін­шых ча­сам вы­ка­рыс­тоў­вае. Не­як адзін з вы­клад­чы­каў агу­чыў дум­ку, быц­цам «ін­тэ­лі­гент­ны і вы­ха­ва­ны ча­ла­век па­ві­нен ве­даць сот­ню вер­шаў», і Ан­тон вы­ву­чыў... Пры су­стрэ­чы вя­ду­чы ток-шоу «Та­кі лёс», пра­ек­таў «ХО­Ро­ШОУ» і «У тым жа мес­цы ў той жа час» на тэ­ле­ка­на­ле СТБ , а так­са­ма «Вя­чэр­ня­га шоу» на ра­дыё «Юніс­тар» рас­ка­заў пра жыц­цё­выя кант­рас­ты, ро­лю кніг у сва­ім жыц­ці і вы­нік по­шу­каў мес­ца пад сон­цам.

21-1

— Якім вы па­мя­та­е­це ся­бе 20 га­доў та­му?

— Гэ­та мне сем га­доў бы­ло... Па­мя­таю, ма­ці заўж­ды ка­за­ла, што я быў вель­мі не­пе­ра­бор­лі­вым. Ні­ко­лі не па­тра­ба­ваў са­бе ней­кіх не­ве­ра­год­ных па­да­рун­каў. У мя­не бы­ла лю­бі­мая цац­ка — кан­струк­тар «Ле­га», і ка­лі на­ват на кож­ны дзень на­ро­дзі­наў мне куп­ля­лі но­вы, то боль­ша­га шчас­ця для мя­не і не іс­на­ва­ла. Праў­да, і та­кі па­да­ру­нак быў зу­сім не тан­ным. На­огул «Ле­га» і каз­кі Пуш­кі­на — вось усё, што па­трэб­на для вы­ха­ван­ня нар­маль­на­га дзі­ця­ці. Я вам як фі­ло­лаг ка­жу.

— А по­тым вы за­ці­ка­ві­лі­ся ра­дыё...

— Не, по­тым я ад­крыў у са­бе лю­боў да чы­тан­ня. І кні­гі ста­лі ма­і­мі спа­да­рож­ні­ка­мі па жыц­ці. Знай­шоў до­ма не­як кні­гу «Пры­го­ды ба­ро­на Мюнх­гаў­зе­на» — яна бы­ла ў мяк­кай вок­лад­цы, фар­ма­ту ча­со­пі­са і з кар­цін­ка­мі. І той твор на­столь­кі мя­не ўра­зіў, што я пе­ра­чы­таў усе кні­гі ў до­ме. З таго часу чы­таю заў­сё­ды, ха­ця не вель­мі пры­яз­на стаў­лю­ся да кні­гі ў якас­ці па­да­рун­ка.

— Ча­му?

— Не ве­даю, праў­да. Вель­мі люб­лю кні­гі. На­ват на фі­ла­ла­гіч­ны пай­шоў мэ­та­на­кі­ра­ва­на. А вось па­до­ра­ную кні­гу ўспры­маю не заў­сё­ды ста­ноў­ча. Вель­мі рэд­ка лю­дзі до­раць доб­рыя кні­гі. Звы­чай­на ў па­да­ру­нак вы­бі­ра­юць тыя, якія на кніж­ных па­лі­цах зай­ма­юць мес­ца бест­се­ле­раў, а яны час­та пры­ваб­ныя толь­кі яр­кай вок­лад­кай. Я рэд­ка ба­чыў уда­лы вы­бар. Лі­чу, што доб­рыя кні­гі ча­ла­век сам са­бе на­бы­вае, бо для кож­на­га з нас та­кая кні­га ў роз­ны час свая.

— Для вас ёсць роз­ні­ца — па­пя­ро­вая кні­га ці элект­рон­ная?

— Аб­са­лют­на спа­кой­на чы­таю на ай­па­дзе і не за­ма­роч­ва­ю­ся на­конт па­пя­ро­ва­га ва­ры­ян­ту. Мне ры­дар цу­доў­на за­мя­няе ўсе кні­гі. Ку­ды больш кам­форт­на ад­чу­ваю ся­бе, ка­лі ма­гу не­дзе знай­сці спа­сыл­ку ці рэ­ка­мен­да­цыю ці­ка­ва­га тво­ра, а по­тым за лі­ча­ныя се­кун­ды спам­па­ваць яго і па­чаць чы­таць. Для та­кіх, як я, звар'­я­це­лых біб­лі­я­фі­лаў, ін­тэр­нэт — прос­та ве­лі­зар­ны ба­сейн для дэль­фі­на.

— Што лю­бі­це чы­таць?

— Вель­мі роз­ную лі­та­ра­ту­ру. На­прык­лад, Сты­ве­на Хо­кін­га, яко­га не ўда­ец­ца па­куль зра­зу­мець, але я не па­кі­даю спроб. Быў у мя­не пе­ры­яд, ка­лі ва ўні­вер­сі­тэ­це ву­чыў на па­мяць «Яў­ге­на Ане­гі­на», і кні­га за ча­ты­ры га­ды прос­та па­ча­ла раз­валь­вац­ца. Не­ка­то­рыя вы­клад­чы­кі ра­бі­лі за­ўва­гі: маў­ляў, нель­га так ста­віц­ца да кні­гі. А я ад­каз­ваў, што ўпэў­не­ны, Пуш­кі­ну бы­ло б пры­ем­на ба­чыць, як яго кні­гу за­чыт­ва­юць да дзі­рак і яна не пы­ліц­ца не­дзе на па­лі­цы га­да­мі.

— Як жа апы­ну­лі­ся на ра­дыё і тэ­ле­ба­чан­ні?

— Ёсць на­во­кал пра­цэн­таў 90 лю­дзей, якія не ве­да­юць, чым зай­мац­ца ў жыц­ці, і та­кая з'я­ва нар­маль­ная. Ідэа­льны спо­саб пра­ве­рыць, ці зай­ма­еш­ся ты сва­ёй спра­вай, — ад­ка­заць са­бе на пы­тан­не: «Ці змог бы я зай­мац­ца гэ­тым бяс­плат­на?» Я, мож­на ска­заць, так­са­ма быў ча­ла­ве­кам, які шу­каў та­кі за­ня­так для ся­бе. Не­як са стры­еч­най сяст­рой за­вя­лі пра гэ­та раз­мо­ву. Я ёй ска­заў, што бы­ло б ці­ка­ва на ра­дыё па­пра­ца­ваць. Та­ды як­раз я на­вед­ваў тэ­ат­раль­ную сту­дыю «На бал­ко­не», якая зна­хо­дзіц­ца по­бач з ра­дыё «Юніс­тар».

Ні­ко­га там аса­біс­та не ве­да­ю­чы, я быў пры­хіль­ні­кам гэ­тай ра­дыё­стан­цыі. Чуў пра Дзміт­рыя Шэ­пе­ле­ва, які там пра­ца­ваў. Та­му па­ду­маў, ка­лі і спра­ба­ваць, то іс­ці трэ­ба толь­кі ту­ды. Спа­чат­ку па­тэ­ле­фа­на­ваў на ра­дыё, а по­тым прый­шоў і па­чаў шу­каць ча­ла­ве­ка, які ды­джэ­я­мі ў іх зай­ма­ец­ца. Су­стрэ­лі­ся з ім, зма­дэ­ля­ва­лі мі­ні­маль­ны эфір у сту­дыі. А пас­ля мы з Юляй (жон­ка Ан­то­на. — Аўт.) па­еха­лі пра­ца­ваць у пі­я­нер­скі лет­нік. Ад­ка­зу з ра­дыё не бы­ло ме­ся­цы тры-ча­ты­ры, а по­тым мя­не па­клі­ка­лі, каб пра­слу­хаць яшчэ раз. І на той су­стрэ­чы да­лі зра­зу­мець, што я, мо­жа, і бу­ду пра­ца­ваць там, а мо­жа, і не вар­та спа­дзя­вац­ца на гэ­та. Мя­не та­кая рэ­ак­цыя здзі­ві­ла. Пер­шы час у пра­цы ад­чу­ваў пэў­нае су­праць­ста­ян­не... Але бы­лі і лю­дзі, якім па­да­ба­ла­ся тое, што я раб­лю.

Праз ней­кі час з'я­ві­ла­ся ў ма­ім жыц­ці тэ­ле­ба­чан­не. На ад­ну з пра­грам на тэ­ле­ка­нал «Мір» за­пра­сі­лі ў якас­ці гос­ця, а по­тым вя­ду­чая пра­гра­мы сы­хо­дзі­ла ў дэ­крэт і па­рэ­ка­мен­да­ва­ла мя­не. За­пі­са­лі мы там тры вы­пус­кі, і не­ча­ка­на мя­не паклікалі на СТБ. Быў кас­тынг на ток-шоу «Та­кі лёс». Ад­туль па­тэ­ле­фа­на­ва­лі праз па­ру ме­ся­цаў і за­пра­сі­лі на ві­дэа­про­бы. Апы­нуў­ся пе­рад ка­ме­рай з Ка­ця­ры­най За­бянь­ко, і па­ча­ла­ся мая гіс­то­рыя на СТБ.

— Ад­ра­зу знай­шлі агуль­ную мо­ву?

— Мо­мант пры­цір­кі быў, але не ма­гу ска­заць, што ён пра­яў­ляў­ся не­як яр­ка і га­лос­на. Мы ні­ко­лі не сва­ры­лі­ся. Толь­кі ча­сам аб­мяр­коў­ва­лі ней­кія мо­ман­ты пра­цоў­на­га пра­цэ­су, бо зда­ра­ла­ся не­су­па­дзен­не пунк­таў гле­джан­ня. На­прык­лад, вы­пад­кі, ка­лі я ата­кую гос­ця пра­гра­мы пы­тан­ня­мі, і ён ужо амаль рас­каз­вае тое, ча­го я да­бі­ва­ю­ся, і тут Ка­ця за­дае сваё пы­тан­не, пас­ля яко­га мне ўжо скла­да­на зноў вы­вес­ці ча­ла­ве­ка на тыя ж эмо­цыі. У та­кіх сі­ту­а­цы­ях я ўсё ж вы­каз­ваю сваю па­зі­цыю не­за­да­во­ле­нас­ці, бо сяб­роў­ства сяб­роў­ствам, а ў ства­рэн­ні пра­дук­ту я па­тра­ба­валь­ны як да ся­бе, так і да ін­шых.

— А са­мі гля­дзі­це тэ­ле­ві­зар?

— Я, ма­быць, пер­шы пры­хіль­нік тэ­ле­ба­чан­ня. Увесь час гля­джу ней­кія пра­гра­мы. Па­чы­на­ю­чы з «Біт­вы эк­стра­сэн­саў» і «До­ма 2» і за­кан­чва­ю­чы ка­на­лам Euronews. І пе­ра­да­чы, і філь­мы. Не люб­лю толь­кі фан­тас­ты­ку. Пры­чым як на эк­ра­не, так і ў лі­та­ра­ту­ры. Хоць доб­ра ра­зу­мею, фан­тас­ты­ка бы­вае роз­ная. Але та­кі вось у мя­не пунк­цік.

— Пра­ца­ваць у ду­э­це вам па­да­ба­ец­ца?

— У кож­най пра­гра­мы свой фар­мат. На ра­дыё «Юніс­тар» я спа­сціг на­ву­ку, што трэ­ба заў­сё­ды па­мя­таць, з якой аў­ды­то­ры­яй га­во­рыш. Та­му я не стаў бы ак­цэн­та­ваць ува­гу на тым, пра­цу­еш ты ў па­ры ці соль­на. Га­лоў­нае — па­мя­таць, для ка­го пра­цу­еш. З Ка­ця­ры­най За­бянь­ко мы ро­бім ток-шоу для пэў­най коль­кас­ці лю­дзей, якія на­огул не пе­ра­ся­ка­юц­ца са слу­ха­ча­мі ра­дыё. Ма­ю­чы маг­чы­масць ахоп­лі­ваць та­кую роз­ную аў­ды­то­рыю, я ад­чу­ваю ад­каз­насць пе­рад ёй. Хоць не ка­жу, быц­цам гэ­та скла­да­на. Бо, на­прык­лад, ад­пра­ца­ваў­шы паў­го­да то­ка­рам на за­вод­зе, ве­даю смак па-са­праўд­на­му цяж­кай пра­цы. Усё на­огул па­зна­ец­ца ў па­раў­на­нні. Мая пра­ца ці­ка­вая, але мае свае спе­цы­фіч­ныя мо­ман­ты, якія вар­та ўліч­ваць.

— Вы са­ма­кры­тыч­ны ча­ла­век?

— Ба­ю­ся, што та­кое вы­зна­чэн­не не пра мя­не. Ро­лю кры­ты­каў вы­кон­ва­юць мае бліз­кія. Апош­нія тры-ча­ты­ры га­ды — жон­ка. Зда­ра­ец­ца, яна кры­ты­куе вель­мі жорст­ка, бо ве­дае: я ча­сам не ад­чу­ваю бе­ра­гоў і лепш ад­ра­зу мя­не вяр­нуць да рэ­аль­нас­ці, каб у на­ступ­ны раз та­ко­га не паў­та­раў. Мне ж час­та зда­ец­ца, быц­цам я раб­лю неш­та клас­нае, а аказ­ва­ец­ца — ня­рэд­ка па­мы­ля­ю­ся.

— Зна­чыць, ва­ша па­зі­цыя па жыц­ці — ня­спын­ны по­шук?

— Я ска­заў бы, што гэ­та не по­шук, а, хут­чэй, ін­та­рэс да ўся­го. Не­як ва ўні­вер­сі­тэ­це на фі­ла­со­фіі нам пры­вя­лі прык­лад з Сак­ра­та, які ка­заў: «Я ве­даю, што не ве­даю ні­чо­га». І вы­клад­чы­ца та­ды ска­за­ла: «Ва­шы ве­ды — гэ­та ма­лень­кае ко­ла. І яго па­мер па­вя­ліч­ва­ец­ца толь­кі та­ды, ка­лі вы да­вед­ва­е­це­ся неш­та но­вае. Але, чым больш да­зна­еш­ся, тым боль­шы­мі ста­но­вяц­ца маш­та­бы ня­зве­да­на­га».

Але­на ДРАП­КО.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.