Вы тут

Нормы бяспошлiннага ўвозу тавараў з замежжа зменяць


Пра гэ­та за­явіў стар­шы­ня Дзяр­жаў­на­га мыт­на­га ка­мі­тэ­та Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Шпі­леў­скіпе­ра­даюць ін­фар­ма­а­генц­твы.

Па яго сло­вах, аб'­ёмы за­ка­заў бе­ла­ру­са­мі та­ва­раў та­кім спо­са­бам па­вя­ліч­ва­юц­ца. Та­му маг­чы­мы зме­ны нор­маў уво­зу та­ва­раў фі­зіч­ны­мі асо­ба­мі: «Бу­дзе ўне­се­на пра­па­но­ва і пры­ня­та ра­шэн­не ўра­дам Бе­ла­ру­сі», — ска­заў Аляк­сандр Шпі­леў­скі. Яго тур­буе сі­ту­а­цыя з пе­ра­про­да­жам па­доб­ных за­ка­за­ных та­ва­раў на тэ­ры­то­рыі на­шай кра­і­ны: «Гэ­та пе­ра­тва­ра­ец­ца ў пры­гра­ніч­ны біз­нес, у які ўцяг­ну­ты дзя­сят­кі ты­сяч ча­ла­век. Яны, ма­ю­чы доб­рую аду­ка­цыю, ні дня не пра­пра­ца­ва­лі, жы­вуць толь­кі гэ­тым», — ска­заў ён.

Вар­та ад­зна­чыць, што сён­ня пры за­ка­зе ў за­меж­ным ін­тэр­нэт-ма­га­зі­не жы­хар кра­і­ны мо­жа бяс­пош­лін­на атры­маць та­вар на агуль­ную су­му 120 еў­ра на пра­ця­гу ка­лян­дар­на­га ме­ся­ца, ка­лі да­стаў­ка за­ка­зу ажыц­цяў­ля­ец­ца між­на­род­ным паш­то­вым ад­праў­лен­нем. У Ра­сіі і Ка­зах­ста­не бяс­пош­лін­ная су­ма скла­дае ад­па­вед­на 1000 і 1500 еў­ра.

Ці­ка­ва, што і ра­сій­ская мыт­ня за­яў­ляе аб тым, што збі­ра­ец­ца іні­цы­я­ваць зні­жэн­не нор­мы бяс­пош­лін­на­га ўво­зу. Па­куль вы­каз­ва­юц­ца мер­ка­ван­ні аб 150 еў­ра. У дру­го­га на­ша­га мыт­на­га бра­та — Ка­зах­ста­на — па­куль што пра зні­жэн­не не ка­за­лі.

Ула­дзі­слаў СОЎ­ПЕЛЬ.

Загаловак у газеце: Нормы бяспошлiннага ўво­зу та­ва­раў з за­меж­ных ін­тэр­нэт-ма­га­зі­наў мо­гуць змя­ніць

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.