З 1 сакавіка па 15 мая 2014 года галоўная дырэкцыя міжнароднага вяшчання (радыё «Беларусь») Беларускага радыё сумесна з галоўнай дырэкцыяй міжнародных сувязяў Белтэлерадыёкампаніі праводзяць віктарыну «Гасцінная Беларусь».
Галоўнай мэтай яе правядзення з'яўляецца папулярызацыя ведаў пра Рэспубліку Беларусь сярод міжнароднай грамадскасці і своеасаблівая прэзентацыя праграм радыё «Беларусь». А ў сувязі з абвешчаным у нашай краіне Годам гасціннасці мяркуецца, што віктарына будзе цікавай і карыснай для замежных радыёслухачоў, бо ў ёй закранаюць пытанні па тэмах насельніцтва, тэрыторыі, дзяржаўнай структуры, гісторыі, культуры, спорту і турызму.
— Віктарына і яе ўмовы будуць размешчаны на сайце радыё, з'явіцца спецыяльная праграма «Гасцінная Беларусь», дзе будуць гучаць новыя пытанні і адказы слухачоў, — адзначыў галоўны дырэктар дырэкцыі міжнароднага вяшчання (радыё «Беларусь») Беларускага радыё Навум Гальпяровіч. — Пераможцаў віктарыны ўзнагародзяць дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Уладальнік першага месца атрымае ад Белтэлерадыёкампаніі запрашэнне на мерапрыемствы ХХІІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Выходзіць яна будзе раз на два тыдні. У эфіры пытанні віктарыны будуць гучаць на ўсіх васьмі мовах вяшчання Радыё «Беларусь»: беларускай, англійскай, іспанскай, кітайскай, нямецкай, польскай, рускай і французскай.
Алена ДРАПКО
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.