Вы тут

Суніцы з насення


Каб атры­маць ура­джай ягад у пер­шае ж ле­та, на­сен­не су­ніц се­юць у са­ка­ві­ку-кра­са­ві­ку. Па­коль­кі на­сен­не вель­мі дроб­нае, па­жа­да­на звяр­нуць асаб­лі­вую ўва­гу на пад­рых­тоў­ку гле­бы. Яна па­він­на быць лёг­кай, рых­лай і віль­га­ця­ё­міс­тай, па­жа­да­на ўтры­ман­не буй­на­зяр­ніс­та­га пя­с­ку, тор­фу і пе­ра­гною ў су­ад­но­сі­нах 1:1:2 . Мож­на на­быць га­то­вы для па­се­ву грунт у спе­цы­я­лі­за­ва­най кра­ме. Для па­се­ву су­ніц па­ды­дзе грунт «Для фі­я­лак», «Для бя­го­ніі», «Уні­вер­саль­ны» для вы­рошч­ван­ня ра­са­ды. Па­пя­рэд­не грунт лепш пра­па­рыць ці ха­ця б па­ліць рас­тво­рам мар­ган­цоў­кі. Па­сеў мож­на пра­во­дзіць у пры­ста­са­ва­ныя для гэ­та­га ёміс­тас­ці вы­шы­нёй не больш за 5-6 см і аба­вяз­ко­ва з дрэ­наж­ны­мі ад­ту­лі­на­мі. Гле­ба ў глы­бо­кіх ёміс­тас­цях доў­га вы­сы­хае пас­ля па­лі­ву, па­воль­на асвой­ва­ец­ца ка­ра­ня­мі, за­кі­сае, і ства­ра­юц­ца ўмо­вы для раз­віц­ця «чор­най нож­кі» ва ўсхо­даў. Вель­мі доб­ра вы­ка­рыс­тоў­ваць ма­лень­кія ёміс­тас­ці, тор­фа­пе­ра­гной­ныя або пласт­ма­са­выя кан­тэй­не­ры, і вы­сей­ваць у іх па ад­ным зер­не­тку. Гэ­та вы­зва­ляе ад не­аб­ход­нас­ці пі­кі­роў­кі ра­са­ды. Яна ж у фа­зе ад­на­го-двух са­праўд­ных ліс­точ­каў та­кая да­лі­кат­ная, што іс­нуе рэ­аль­ная не­бяс­пе­ка яе па­шко­дзіць.

6-19

Ёміс­тас­ці не­аб­ход­на за­поў­ніць пад­рых­та­ва­ным суб­стра­там за 2-3 дні да па­се­ву, каб зям­ля на­бы­ла па­ка­ё­вую тэм­пе­ра­ту­ру і доб­ра на­пі­та­ла­ся віль­гац­цю. Пра­ліць яе ру­жо­вым рас­тво­рам прэ­па­ра­та «Мак­сім» (2 мл на 2 л ва­ды) для пра­фі­лак­ты­кі раз­віц­ця «чор­най нож­кі» і роз­ных гні­ляў.

Па­верх­ню гле­бы кры­ху ўтрам­боў­ва­юць, вы­раў­ноў­ва­юць, увіль­гат­ня­юць і раў­на­мер­на раз­мяр­коў­ва­юць па ёй на­сен­не, імк­ну­чы­ся се­яць ня­гус­та. На­сен­не ні­чым звер­ху не пры­сы­па­юць. Апыр­скаць ва­дой з пуль­ве­ры­за­та­ра, што бу­дзе спры­яць і яго больш шчыль­на­му пры­ля­ган­ню да гле­бы. Пры­крыць ёміс­тас­ці з па­са­джа­ным на­сен­нем шклом або по­лі­эты­ле­на­вай плён­кай.

І ця­пер са­мае га­лоў­нае — знай­сці ў па­коі цёп­лае мес­ца з тэм­пе­ра­ту­рай 22—26 °С, дзе па­се­вы бу­дуць зна­хо­дзіц­ца да з'яў­лен­ня ўсхо­даў. Свят­ло ім у гэ­ты час не па­трэб­на, але ка­лі яно ёсць, шко­ды не бу­дзе. Та­кім мес­цам мо­жа быць ша­фа або на­вяс­ная па­лі­чка, бо чым блі­жэй да сто­лі, тым цяп­лей. Па­кла­дзі­це по­бач тэр­мо­метр для кант­ро­лю. Вар­та што­дня на хві­лі­ну па­ды­маць плён­ку або шкло, каб пра­вет­рыць па­се­вы. Нель­га ста­віць іх ля ацяп­ляль­най ба­та­рэі, каб не пе­ра­грэ­лі­ся. Ка­лі змо­жа­це пад­трым­лі­ваць ап­ты­маль­ную тэм­пе­ра­ту­ру, то праз ты­дзень з'я­вяц­ца па­раст­кі. А пры тэм­пе­ра­ту­ры +17 °С ус­хо­ды прый­дзец­ца ча­каць два, а то і тры тыд­ні. А ў ха­лад­на­ва­тым па­коі на­сен­не мо­жа прос­та згніс­ці.

І вось па­раст­кі — да­лі­кат­ныя і ма­лень­кія — з'я­ві­лі­ся. Яны вель­мі ма­лыя і спа­чат­ку рас­туць па­воль­на. Ця­пер га­лоў­нае — да­стат­ко­вае, але не праз­мер­нае ўвіль­гат­нен­не верх­ня­га слоя гле­бы і пра­вет­ры­ван­не — інакш не па­збег­нуць «чор­най нож­кі». Па­лі­ваць іх да­во­дзіц­ца асця­рож­на, лі­та­раль­на па кроп­лях.

Па­се­вы не­аб­ход­на пе­ра­нес­ці ў са­мае свет­лае ў па­мяш­кан­ні мес­ца. Ця­пер ім па­трэб­на свят­ло, каб яны не вы­цяг­ва­лі­ся. «На­крыў­ку» не зды­ма­юць і пра­цяг­ва­юць што­дня пра­вет­ры­ваць. На акне заў­сё­ды больш хо­лад­на, але ў гэ­ты пе­ры­яд усхо­дам да­стат­ко­ва 18-20 °С для нар­маль­на­га раз­віц­ця.

Па­ліў у ста­дыі се­мя­до­ляў не па­тра­бу­ец­ца. Ка­лі ра­за­ўюц­ца 1-2 са­праўд­ныя ліс­точ­кі, час пра­вет­ры­ван­ня па­сту­по­ва па­вя­ліч­ва­юць і пры­ву­ча­юць се­ян­цы да па­ка­ё­вых умоў. Не спя­шай­це­ся іх ад­кры­ваць цал­кам, каб не за­гі­ну­лі ад рэз­ка­га пе­ра­па­ду віль­гот­нас­ці па­вет­ра.

У гэ­ты час па­ліў пра­во­д­зяць асця­рож­на па ме­ры пад­сы­хан­ня верх­ня­га слоя гле­бы. рас­лі­ны ў ма­лень­кіх ёміс­тас­цях не пі­кі­ру­юць. Ка­лі вы вы­ка­рыс­тоў­ва­лі па­сяў­ныя скры­ні, то рас­пі­кі­ра­ваць рас­лі­ны вар­та ва ўзрос­це двух са­праўд­ных ліс­точ­каў. По­суд з ра­са­дай па­лі­це і зноў змяс­ці­це пад плён­ку для леп­шай пры­жы­ва­льна­сці.

Ра­са­ду, вы­ра­шча­ную без пі­кі­роў­кі, пры ўтва­рэн­ні ра­зет­кі ліс­ця дыя­мет­рам 5-6 см пе­ра­валь­ва­юць, не раз­бу­ра­ю­чы зем­ля­ны ка­мяк, у ін­шы по­суд, па­вя­ліч­ва­ю­чы яго ёміс­тасць на 20-25%.

На пер­шым ча­се ма­ла­дым се­ян­цам пад­корм­ка не па­тра­бу­ец­ца, та­му што па­жыў­ных рэ­чы­ваў ім да­стат­ко­ва ў са­мым грун­це. А вось ка­лі вы­рас­туць 3-4 са­праўд­ныя ліс­ты, адзін раз на 8-10 дзён на 1 л ва­ды да­юць не больш за 1 г во­да­рас­пу­шчаль­на­га ўгна­ен­ня, якое змя­шчае не толь­кі азот, фос­фар і ка­лій, але і на­бор мік­ра­эле­мен­таў.

Рас­лі­ны, якія доб­ра ўка­ра­ні­лі­ся, больш устой­лі­выя да ва­ган­няў тэм­пе­ра­ту­ры. Ад +14 да +25 °С у гэ­ты пе­ры­яд для іх — нор­ма.

Пе­рад вы­сад­кай ра­са­ды су­ніц у ад­кры­ты грунт яна па­він­на прай­сці двух­дзён­ную за­гар­тоў­ку. На ло­джыі ці бал­ко­не, ве­ран­дзе або ў са­дзе яе па­сту­по­ва пры­ву­ча­юць да све­жа­га па­вет­ра, сон­ца і вет­ру. Вы­са­джва­юць ра­са­ду, як пра­ві­ла, у ся­рэ­дзі­не мая. Ад­ра­зу пас­ля ба­га­та­га па­лі­ван­ня па­сад­кі муль­чы­ру­юць і ў пер­шыя дні пры­ця­ня­юць ад сон­ца.

Пры вы­се­ве на­сен­ня на ра­са­ду ў са­ка­ві­ку пла­да­но­сіць рас­лі­ны па­чы­на­юць ужо ў лі­пе­ні.

Гэ­та трэ­ба ве­даць

 * Усе га­тун­кі і гіб­ры­ды, вы­ра­шча­ныя з на­сен­ня, пла­да­но­сяць ўжо ў год па­се­ву.

 * Рэ­ман­тант­ныя га­тун­кі су­ніц зі­му­юць не горш за звы­чай­ныя.

 * Раз­мна­жаць на­сен­нем мож­на толь­кі спе­цы­яль­на ство­ра­ныя для гэ­та­га спо­са­бу вы­рошч­ван­ня га­тун­кі і гіб­ры­ды су­ніц.

 * Бяз­ву­сыя су­ні­цы мож­на рас­са­джваць дзя­лен­нем 3-4-га­до­вых кус­тоў.

 * Вы­ра­шча­ныя з на­сен­ня су­ні­цы больш зда­ро­выя, чым раз­мно­жа­ныя ву­са­мі.

 * Рэ­ман­тант­ныя су­ні­цы па­чы­на­юць пла­да­но­сіць пры­клад­на праз 5-6 ме­ся­цаў пас­ля па­се­ву на­сен­ня.

 * Нель­га збі­раць на­сен­не з гіб­ры­даў F1. У іх па­том­ства бу­дзе рас­шчап­лен­не, і рас­лі­ны ста­нуць ад­роз­ні­вац­ца па мно­гіх пры­кме­тах.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.