Вы тут

Ал­ка­го­лік менш не­бяс­печ­ны, чым шы­за­фрэ­нік?


Ка­лі раз­мо­ва за­хо­дзіць пра ін­шую на­цы­я­наль­насць, рэ­лі­гію, сек­су­аль­ную ары­ен­та­цыю, цяж­кае за­хвор­ван­не, то ча­сам у су­вя­зі з гэ­тым уз­гад­ва­юць «не нор­му», а сле­дам на­ра­джа­ец­ца і стыг­ма­ты­за­цыя — не­га­тыў­нае стаў­лен­не да лю­дзей, якія вы­лу­ча­юц­ца ней­кі­мі асаб­лі­вы­мі вар­тас­ця­мі або пры­кме­та­мі. Да­во­лі моц­ная стыг­ма­ты­за­цыя іс­нуе, на­прык­лад, у да­чы­нен­ні да па­няц­ця «псі­хіч­нае за­хвор­ван­не». Між тым, ад псі­хіч­на­га рас­строй­ства па­ку­туе кож­ны чац­вёр­ты-пя­ты жы­хар зям­лі і кож­ны дру­гі мае ве­ра­год­насць раз­віц­ця за­хвор­ван­ня. Ка­лі ў 1990-я Су­свет­ная ар­га­ні­за­цыя ахо­вы зда­роўя і Су­свет­ны банк праг­на­за­ва­лі, што да 2020 го­да ся­род за­хвор­ван­няў, якія пры­вод­зяць да ча­со­вай не­пра­ца­здоль­нас­ці, дэ­прэ­сія бу­дзе зай­маць дру­гое мес­ца пас­ля сар­дэч­на-са­су­дзіс­тых за­хвор­ван­няў, то сён­ня трэ­ба вес­ці раз­мо­ву пра пер­шае.

Пра не­ка­то­рыя асаб­лі­вас­ці стыг­мы рас­каз­вае ўрач-псі­хі­ятр Мінск­ага га­рад­ско­га клі­ніч­на­га псі­хі­ят­рыч­на­га дыс­пан­се­ра Вік­тар НІ­КА­НО­ВІЧ:

— Стыг­ма заў­сё­ды эма­цы­я­наль­на па­фар­ба­ва­ная і мо­жа аб­са­лют­на не па­цвяр­джац­ца ні­я­кі­мі фак­та­мі. Гэ­та асноў­нае ад­роз­нен­не стыг­маў ад стэ­рэа­ты­паў. Вось са­мы яр­кі прык­лад стыг­мы. Боль­шасць лю­дзей лі­чыць ал­ка­го­лі­каў менш не­бяс­печ­ны­мі і больш «сім­па­тыч­ны­мі» за шы­за­фрэ­ні­каў ці го­ма­сек­су­а­ліс­таў. Та­кія мер­ка­ван­ні рас­паў­сюдж­ва­юц­ца і на ўспры­няц­це пры­чын за­хвор­ван­няў. Так, пры­чы­най шы­за­фрэ­ніі больш за 50% аме­ры­кан­цаў на­зы­ва­юць «хі­міч­ную пры­ро­ду моз­га», 40% лі­чаць ал­ка­га­лізм вы­ні­кам «па­вы­ша­ных стрэ­саў», а пры­чы­ну нар­ка­ма­ніі 30% ба­чаць у «дрэн­ным ха­рак­та­ры». Усё гэ­та, вя­до­ма, не­ла­гіч­на і па­бу­да­ва­на на пэў­ных мі­фах.

Стыг­ма заў­сё­ды спа­чат­ку вы­лу­чае «Ін­шае», пас­ля на­зы­вае яго «не­да­стой­ным», а за­тым пры­му­шае і ўну­шае ві­ну «Ін­ша­му» за тое, што яно ад­роз­ні­ва­ец­ца.

Стыг­ма­ты­за­цыя, у тым лі­ку псі­хіч­на хво­рых лю­дзей, іс­тот­на па­гар­шае якасць іх жыц­ця. Апош­нім ча­сам дзя­ку­ю­чы пос­пе­хам псі­хі­ят­рыч­на­га ля­чэн­ня з'я­ві­ла­ся вя­лі­кая коль­касць хво­рых з ад­нос­на лёг­кім уз­роў­нем псі­хіч­ных рас­строй­стваў, якія пры гэ­тым па­ку­ту­юць ад стыг­мы ў боль­шай сту­пе­ні, чым ад са­міх пра­яў хва­ро­бы.

Псі­хіч­на хво­рыя не мо­гуць зай­маць кі­ру­ю­чыя па­са­ды, пра­ца­ваць у пра­ва­ахоў­ных ор­га­нах, вы­хоў­ваць дзя­цей — так мяр­куе ў цэ­лым гра­мад­ства. Па­доб­ная ха­рак­та­рыс­ты­ка аў­та­ма­тыч­на пры­піс­ва­ец­ца лю­бо­му псі­хіч­на хво­ра­му (як лю­бо­му фі­ну пры­піс­ва­ец­ца па­воль­насць). У вы­ні­ку да та­кіх лю­дзей мо­гуць дрэн­на ста­віц­ца ка­ле­гі і сяб­ры, не­ка­му ад­маў­ля­юць у ра­бо­це ці да­па­мо­зе. У вы­ні­ку са­мі хво­рыя ад­чу­ва­юць ся­бе «дрэн­ны­мі», ад­маў­ляюць або ха­ва­юць факт за­хвор­ван­ня. Усё гэ­та спры­яе раз­віц­цю ўнут­ра­най стыг­мы — са­ма­стыг­ма­ты­за­цыі.

Па­ра­ды для схіль­ных да са­ма­стыг­ма­ты­за­цыі:

- Па­вы­шай­це сваю ін­фар­ма­ва­насць. Гэ­та да­па­ма­гае пе­ра­адоль­ваць на­ду­ма­ныя стра­хі.

- Шу­кай­це са­юз­ні­каў. Да­лу­чэн­не да роз­ных гра­мад­скіх ар­га­ні­за­цый, якія аб'­яд­ноў­ва­юць лю­дзей з па­доб­ны­мі праб­ле­ма­мі, — кры­ні­ца ма­раль­най і псі­ха­ла­гіч­най да­па­мо­гі на пра­ця­гу ля­чэн­ня і рэ­абі­лі­та­цыі.

- Ву­чы­це­ся га­ва­рыць ін­шым аб сва­ёй праб­ле­ме. Пе­ра­да­ча ін­фар­ма­цыі бліз­кім і зна­ё­мым аб сва­ім за­хвор­ван­ні спры­яе та­му, што лю­дзі па­чы­на­юць лепш ра­зу­мець вас і сім­па­ты­зу­юць вам.

- Не лі­чы­це ся­бе «са­мым ня­шчас­ным». Ёсць ін­шыя сем'і з па­доб­ны­мі праб­ле­ма­мі. Ка­лі вы зной­дзе­це з імі кан­такт, змо­жа­це су­мес­на пе­ра­адоль­ваць цяж­кас­ці.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.