Вы тут

«Лэ­дзі» і «муш­ке­цё­ры» пош­ты


У Гро­дзен­скім дзяр­жаў­ным пра­фе­сій­на-тэх­ніч­ным ка­ле­джы пры­бо­ра­бу­да­ван­ня прай­шоў ужо тра­ды­цый­ны рэс­пуб­лі­кан­скі кон­курс пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства бу­ду­чых паш­та­ві­коў. У ім удзель­ні­ча­лі 8 ка­ман­даў на­ву­чаль­ных уста­ноў з Мін­ска, Брэс­та, Ві­цеб­ска, Го­ме­ля, Ор­шы і Грод­на, дзе ажыц­цяў­ля­ец­ца пад­рых­тоў­ка апе­ра­та­раў паш­то­вай су­вя­зі.

Зра­зу­ме­ла, што іх бу­ду­чая ра­бо­та, як і лю­бая ін­шая, бу­дзе рэг­ла­мен­та­ва­на стро­гі­мі нор­ма­мі служ­бо­вых ін­струк­цый. Якія там па­чуц­ці ды эмо­цыі? Ад­нак па­куль, на кон­кур­се, яны «Муш­ке­цё­ры пош­ты», «Лэ­дзі су­вя­зі», «Паш­то­вы ба­монд», «Арт-пош­та», «Па­слан­кі Гер­ме­са», «Паш­то­вы ды­лі­жанс»...

Вось та­кія ра­ман­тыч­ныя наз­вы пры­ду­ма­лі для сва­іх ка­ман­даў кан­кур­сан­ты. І твор­чы па­ды­ход быў, вя­до­ма ж, не толь­кі ў гэ­тым, але і ў са­міх вы­ступ­лен­нях. Ма­ла­дыя лю­дзі на­тхнё­на рас­па­вя­да­лі пра сваю бу­ду­чую пра­фе­сію і па­ва­гу да клі­ен­таў. Пры­чым ра­бі­лі гэ­та вель­мі шчы­ра, ад ду­шы. Вось бы так заў­сё­ды і ў рэ­аль­ным жыц­ці! Ад­нак у ад­дзя­лен­ні су­вя­зі, дзе я раз­ліч­ва­ю­ся за ка­му­наль­ныя і ма­біль­ныя па­слу­гі, амаль ні­ко­лі пас­ля пла­ця­жу не па­чу­еш ча­роў­на­га «Ка­лі лас­ка»... Не, у сэн­се фі­нан­са­ва­га раз­лі­ку ўсё нар­маль­на, ад­нак той ед­нас­ці па­між паш­та­ві­ка­мі і іх клі­ен­та­мі, пра якую га­ва­ры­ла­ся на кон­кур­се ў Грод­не, усё ж не ад­чу­ва­ец­ца. Па­куль...

А зна­чыць, хо­чац­ца ве­рыць: тое, пра што ка­за­лі ма­ла­дыя лю­дзі на кон­кур­се, яны не­ўза­ба­ве зро­бяць нор­май на сва­іх ра­бо­чых мес­цах. Тым больш што праб­лем з пра­ца­ўлад­ка­ван­нем у да­чы­нен­ні спе­цы­я­ліс­таў паш­то­вай спра­вы, якіх рых­ту­юць у мяс­цо­вым пра­фе­сій­на-тэх­ніч­ным ка­ле­джы пры­бо­ра­бу­да­ван­ня, як ад­зна­чы­ла, у пры­ват­нас­ці, на­мес­нік ды­рэк­та­ра Гро­дзен­ска­га фі­лі­яла РУП «Бел­пош­та» Свят­ла­на Мя­кіш, не бы­ло і не бу­дзе.

Да­рэ­чы, на Гро­дзен­шчы­не, ды і ў ін­шых рэ­гі­ё­нах рэс­пуб­лі­кі, ця­пер ак­тыў­на ўка­ра­ня­юц­ца но­выя паш­то­выя тэх­на­ло­гіі. Ад­на з іх ста­ла тэ­май хат­ня­га за­дан­ня: удзель­ні­кі кон­кур­су рэ­кла­ма­ва­лі па­слу­гі лі­ней­кі «Кам­форт». Ска­рыс­тац­ца імі мож­на пры ад­праў­лен­ні пісь­ма ці па­сыл­кі ў лю­бым ад­дзя­лен­ні паш­то­вай су­вя­зі, пад­раз­дзя­лен­нях «Біз­нес-пош­ты». Як бы­ло пра­дэ­ман­стра­ва­на ў кон­курс­ных ві­дэа­ро­лі­ках, та­кое ад­праў­лен­не кур'­ер мо­жа ўру­чыць ад­ра­са­ту ў лю­бым мес­цы — на­прык­лад, у сту­дэнц­кім ін­тэр­на­це ці на­ват на ры­бал­цы. Пры гэ­тым ад­праў­шчык ад­ра­зу ж атры­мае SMS-па­ве­дам­лен­не аб да­стаў­цы.

Акра­мя та­го, кан­кур­сан­там пра­па­ноў­ва­лі­ся тэ­а­рэ­тыч­ныя і прак­тыч­ныя за­дан­ні, звя­за­ныя з тэх­на­ло­гі­яй паш­то­вых ад­праў­лен­няў, а так­са­ма бліц-апы­тан­не. Усе ка­ман­ды бы­лі ўзна­га­ро­джа­ны дып­ло­ма­мі, су­ве­ні­ра­мі і па­да­рун­ка­мі ад «Бел­пош­ты». А пе­ра­мож­цам кон­кур­су ста­ла адзі­ная муж­чын­ская ка­ман­да — «Муш­ке­цё­ры пош­ты» з Вы­шэй­ша­га дзяр­жаў­на­га ка­ле­джа су­вя­зі (г. Мінск).

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей. 

Спорт

Самая галоўная ўзнагарода ў жыцці Яўгена Залатога

Самая галоўная ўзнагарода ў жыцці Яўгена Залатога

«Нават калі б не было медаля, з Парыжа я б ехаў самым шчаслівым».

Кіно

Яўген Арэндарэвіч: «Не ўсё ў кіно вызначаецца грашыма і эканамічнай выгадай»

Яўген Арэндарэвіч: «Не ўсё ў кіно вызначаецца грашыма і эканамічнай выгадай»

Хто і як павінен вызначаць дух беларускага кіно?