Вы тут

Хто спыніў гадзіннік апоўначы?


За ліквідацыю гаўляйтэра Кубэ адказвалі некалькі чалавек. Алена Мазанік была апошнім — і рашаючым — звяном у гэтым «ланцужку»

10-13

Ня­даў­на споў­ні­ла­ся 100 га­доў з дня на­ра­джэн­ня сла­ву­тай бе­ла­рус­кай жан­чы­ны, ле­ген­дар­най мін­скай пад­поль­шчы­цы Але­ны Ры­го­раў­ны Ма­за­нік. Яе імя і подз­віг ста­лі, ка­лі мож­на так вы­ка­зац­ца, «ві­зіт­най карт­кай» не толь­кі Вя­лі­кай Ай­чын­най, але і Дру­гой су­свет­най вой­наў. Як змаг­ла гэ­та жан­чы­на пра­нес­ці ў дом Віль­гель­ма Ку­бэ за­ра­джа­ную мі­ну? Як здо­ле­ла па­ста­віць яе ў па­трэб­ным мес­цы? Якая «кош­ка» пра­бег­ла ў мір­ны час па­між тры­ма ўдзель­ні­ца­мі за­ма­ху? Ад­ка­зам на гэ­тыя і ін­шыя пы­тан­ні і пры­све­ча­ны ар­ты­кул.

Але­на Ры­го­раў­на Ма­за­нік на­ра­дзі­ла­ся ў шмат­дзет­най пра­ца­ві­тай сям'і, якая жы­ла ў вёс­цы Пад­дзяг­цяр­ня Пу­ха­віц­ка­га ра­ё­на Мін­скай воб­лас­ці. Яе «ўва­хо­джан­не» ў жыц­цё аку­па­ва­на­га нем­ца­мі Мін­ска пра­хо­дзі­ла ва ўмо­вах поў­най адзі­но­ты. Зга­рэў дом, у якім яна жы­ла, эва­ку­і­ра­ваў­ся на ўсход яе муж Бра­ні­слаў Ан­то­на­віч Тар­лец­кі, які пра­ца­ваў ва­дзі­це­лем у сіс­тэ­ме НКУС.

10-14

Ва ўспа­мі­нах Але­ны Ма­за­нік га­во­рыц­ца: «Ле­там 1941 го­да я апы­ну­ла­ся на ву­лі­цы, без адзен­ня, з мі­зэр­ны­мі за­па­са­мі са­вец­кіх гро­шай. Мае на­ма­ган­ні знай­сці ка­го-не­будзь са зна­ё­мых ні­чо­га не да­лі. Ад­ной­чы да мя­не па­ды­шоў ня­мец­кі афі­цэр і пра­па­на­ваў да­па­маг­чы з пра­цай. Так я ака­за­ла­ся пры­бі­раль­шчы­цай у ад­ной з во­ін­скіх час­цей. По­тым пе­ра­вя­ла­ся афі­цы­янт­кай на фаб­ры­ку-кух­ню, а не­ўза­ба­ве, у гэ­тай жа якас­ці, — у ка­зі­но, якое ад­крыў ге­не­раль­ны ка­мі­са­ры­ят Бе­ла­ру­сі для ня­мец­кіх афі­цэ­раў. Пры­клад­на ў па­чат­ку чэр­ве­ня 1943 го­да па рэ­ка­мен­да­цыі ад'­ютан­та Ку­бэ Ота Віль­дэнш­тэй­на бы­ла пры­ня­та на пра­цу ў трох­па­вяр­хо­вы 18-па­ка­ё­вы аса­бняк Ку­бэ. На пер­шым па­вер­се зна­хо­дзі­ла­ся кух­ня, на дру­гім — спаль­ня Ку­бэ і чле­наў яго сям'і. Я ад­каз­ва­ла за трэ­ці па­верх, дзе раз­мя­шчаў­ся ра­бо­чы ка­бі­нет Ку­бэ».

Важ­ныя звест­кі аб за­ма­ху змя­шчае так зва­нае за­ключ­нае па­ве­дам­лен­не кі­раў­ні­ка асо­бай бер­лін­скай ка­мі­сіі Бен­дор­фа аб за­бой­стве В.Ку­бэ ў ноч на 22 ве­рас­ня 1943 г. у Мін­ску, якое вы­яві­лі су­пра­цоў­ні­кі парт­ар­хі­ва Ін­сты­ту­та гіс­то­рыі пар­тыі пры ЦК КПБ у Кі­е­ве ся­род мік­ра­філь­маў, на­бы­тых у ЗША. З за­клю­чэн­ня ста­ла вя­до­ма, што ў пад­рых­тоў­цы апе­ра­цыі, акра­мя Ма­за­нік і Осі­па­вай, пры­ма­лі ўдзел Ма­рыя Дуб­ро­ва, Ге­ор­гій Ку­лі­коў, Га­лі­на Ліп­ская і ін­шыя. Па­ве­дам­лен­не ка­мі­сіі ў лі­ку пер­шых бы­ло ад­праў­ле­на пер­ша­му сак­ра­та­ру ЦК КПБ Пят­ру Мі­ро­на­ві­чу Ма­шэ­ра­ву (11.ХІ.1967 г.), а так­са­ма бы­ло­му на­чаль­ні­ку Цэнт­раль­на­га шта­ба пар­ты­зан­ска­га ру­ху Пан­це­ляй­мо­ну Кан­дра­та­ві­чу Па­на­ма­рэн­ку (6.ХІІ.1967 г.).

Ві­да­воч­на, што апе­ра­цыя, аб якой ідзе га­вор­ка, скла­да­ла­ся з дзвюх час­так: з па­ста­ноў­кі за­да­чы і зна­хо­джан­ня вы­ка­наў­цы. Мож­на бес­па­мыл­ко­ва ска­заць, што ў агуль­ным пла­не за­да­чу лік­ві­да­цыі Ку­бэ па­ста­ві­ла па­лі­тыч­нае кі­раў­ніц­тва СССР. І тут ня­ма ні­чо­га дзіў­на­га, ка­лі ўспом­ніць за­клі­кі Гіт­ле­ра да лік­ві­да­цыі СССР як дзяр­жа­вы, зні­шчэн­ня без су­да і след­ства ідэа­ла­гіч­ных ра­бот­ні­каў, лю­дзей па на­цы­я­наль­най пры­кме­це і г.д. Дру­гая част­ка поў­нас­цю за­ле­жа­ла ад Але­ны Ма­за­нік — та­ле­на­ві­та­га, ад­да­на­га сва­ёй Ра­дзі­ме ча­ла­ве­ка. Хто з ёю су­ты­каў­ся ў ад­каз­ныя мо­ман­ты — так­са­ма важ­нае пы­тан­не, але га­лоў­нае за­клю­ча­ла­ся ў тым, што Ма­за­нік да­ла зго­ду на вы­ка­нан­не смя­рот­на не­бяс­печ­на­га за­дан­ня. Вось та­ды і ад­бы­ло­ся на­ра­джэн­не ге­роя №1. Да­лей па­ча­ла пра­ца­ваць уся схе­ма, у ства­рэн­ні і вы­ка­нан­ні якой удзель­ні­ча­лі мно­гія, так­са­ма ад­да­ныя ідэі лю­дзі.

З ус­па­мі­наў бы­ло­га ка­ман­дзі­ра раз­ве­д­валь­на-ды­вер­сій­най гру­пы пар­ты­зан­скай бры­га­ды «Дзі­мы» Пят­ра Дзміт­ры­е­ві­ча Траш­ко­ва: «Ве­рас­нёў­скай ра­ні­цай 1943 го­да я на­ву­чыў М.Б. Осі­па­ву, як ста­віць мі­ну на ба­я­вы ўзвод. Як на­дзей­ней за­мі­ні­ра­ваць ло­жак ка­та. У до­ме Пят­ра і Фёк­лы Вяр­біц­кіх мы з па­моч­ні­кам (ка­ман­дзі­ра атра­да. — Аўт.) М.П. Фё­да­ра­ва Сер­ге­ем Хрэ­на­вым знай­шлі на­дзей­ны спо­саб да­стаў­кі мін у Мінск. Па­спра­ба­ва­лі ўклас­ці ў бу­хан­ку хле­ба вяс­ко­вай вы­печ­кі. Не па­ды­шло. Вяр­біц­кая пры­нес­ла з ага­ро­да гар­буз. Вы­бра­лі мес­ца ў гар­бу­зе для мі­ны, укла­лі, за­кры­лі — усё роў­на ві­даць. А што ка­лі мі­ну ўклас­ці ў ма­лень­кі ко­шык і за­сы­паць брус­ні­ца­мі? — пра­па­на­ваў я. Вяр­біц­кая пры­нес­ла не­каль­кі ко­шы­каў. Я вы­браў са­мы ма­лень­кі. На­пя­рэ­дад­ні су­сед­ская дзяў­чын­ка На­дзя Бяль­ке­віч пры­нес­ла з ле­су шмат ягад. Я ў яе па­зы­чыў кі­ла­гра­ма паў­та­ра брус­ніц, уклаў мі­ну ў ко­шык і за­сы­паў яга­да­мі. Осі­па­ва па­га­дзі­ла­ся на гэ­ты ва­ры­янт. Але ва­ган­ні ў яе бы­лі. «Ве­да­еш, — ка­жа яна, — гэ­та ж ві­та­мі­ны, ад­бя­руць». «Не ад­бя­руць, — ка­жу я. — На яга­ды па­ло­жым паў­дзя­сят­ка яек. Бу­дзеш па­ды­хо­дзіць да кант­роль­на-пра­пуск­но­га пунк­та, над­бі па­ру яек і зме­сі­ва рас­кеў­зай па яга­дах. Та­кія яга­ды не­мчу­ра ес­ці не па­жа­дае». — «Ма­быць, ты ма­еш ра­цыю»... Зні­шчаль­ны меч пар­ты­зан па­спя­хо­ва тра­піў у Мінск. Ён быў укла­дзе­ны ў ру­ку ад­важ­най па­тры­ёт­кі Але­ны Ма­за­нік».

Тац­ця­на Якаў­леў­на Маз­ня­ко­ва, па му­жу — Ба­ла­го­ва, удзель­ні­ца тых па­дзей, успамінала: «Я вы­во­зі­ла з Мін­ска ба­рах­ло Ма­за­нік». Тут ёсць пы­тан­ні. Па-пер­шае, вя­до­ма, што і ў Драз­да, і ў ін­шых пад­поль­шчы­каў ака­за­лі­ся рэ­чы Ма­за­нік, якія бы­лі по­тым зной­дзе­ны нем­ца­мі. Важ­на і на­ступ­нае. Маз­ня­ко­ва ва ўспа­мі­нах на­зы­вае ўлас­ныя рэ­чы Ма­за­нік «ба­рах­лом». Лёг­ка ка­заць аб тых па­дзе­ях з сён­няш­ніх па­зі­цый. Дзя­ку­ю­чы Але­не Ма­за­нік Маз­ня­ко­ва тра­пі­ла ў гіс­то­рыю ад­ной з га­лоў­ных апе­ра­цый су­праць Гер­ма­ніі. Па-дру­гое, у той час Маз­ня­ко­ва ў па­раў­на­нні з Ма­за­нік бы­ла ні­хто, і ка­лі б яна хоць у не­чым не па­слу­ха­ла­ся Ма­за­нік, то апош­няя маг­ла б вый­сці з апе­ра­цыі. Та­ды Тац­ця­ну Маз­ня­ко­ву і НКУС, і ГРУ Генш­та­ба Чыр­во­най Ар­міі ра­за­рва­лі б на част­кі. Та­му Маз­ня­ко­ва па­він­на дзя­ка­ваць Бо­гу, што гэ­та­га не зда­ры­ла­ся.

Не­каль­кі штры­хоў да жыц­ця­пі­су ге­не­раль­на­га ка­мі­са­ра Бе­ла­ру­сі Віль­гель­ма Ку­бэ. Ён на­ра­дзіў­ся ў ліс­та­па­дзе 1887 г. у сям'і ва­ен­на­слу­жа­ча­га. Двой­чы быў дэ­пу­та­там рэйх­ста­га. Да­па­ма­гаў Гіт­ле­ру ў ства­рэн­ні яго ўлас­най пар­тыі. Быў аў­та­рам лі­та­ра­тур­ных тво­раў, якія ўхва­ля­лі фа­шызм. За гэ­та Гіт­лер зра­біў яго ген­ка­мі­са­рам Ге­не­раль­най акру­гі Бе­ла­русь. Спра­ба­ван­ні не­ка­то­рых да­след­чы­каў ма­ля­ваць Ку­бэ ў воб­ра­зе дэ­ма­кра­та не вы­трым­лі­ва­юць кры­ты­кі. Ён вёў ба­раць­бу су­праць уся­го, што, на яго дум­ку, пе­ра­шка­джа­ла вы­ха­ван­ню «да­ве­ру да Гер­ма­ніі і па­рад­ку, які яна ства­ра­ла». Ужо ле­там 1942 г. ён ра­пар­та­ваў Бер­лі­ну аб вы­ка­нан­ні пла­на па поў­ным зні­шчэн­ні ў Мін­скай воб­лас­ці яў­рэй­ска­га на­сель­ніц­тва. Да­зво­ліў рас­стрэль­ваць не толь­кі пар­ты­зан, але і іх зна­ё­мых. На яго ра­хун­ку і та­кое зла­чын­ства, як пры­му­со­вы ма­са­вы вы­ваз лю­дзей ад 15 да 35 га­доў на ра­бо­ту ў Гер­ма­нію. Пі­саў да­но­сы на слу­жа­чых і ва­ен­ных, якія ў яго пры­сут­нас­ці дрэн­на ад­гу­ка­лі­ся аб ня­мец­кай ар­міі, — асаб­лі­ва пас­ля яе па­ра­жэн­ня на Кур­скай ду­зе. Проз­ві­шча Ку­бэ ста­ла сім­ва­лам жорст­ка­га фа­шысц­ка­га рэ­жы­му. Ад­ной­чы ён вы­ма­віў: «Вай­на — гэ­та тое, што ста­но­віц­ца зра­зу­ме­лым праз га­ды». Ве­рым, што ў да­чы­нен­ні да Ку­бэ і яго сіс­тэ­мы гэ­та не спраў­дзіц­ца.

Міф, які ста­іць на пер­шым мес­цы — гэ­та міф аб не­фар­маль­ных, бліз­кіх уза­е­ма­ад­но­сі­нах Але­ны Ма­за­нік з ад'­ютан­там Ку­бэ Він­дэнш­тэй­нам. Дру­гі міф да­ты­чыц­ца мі­ны, якую пад­поль­шчы­ца пры­нес­ла ў аса­бняк і якою быў у сва­ёй спаль­ні па­да­рва­ны Ку­бэ. Ад­ка­зы на мі­фы да­дзе­ны Але­най Ры­го­раў­най Ма­за­нік у каст­рыч­ні­ку 1943 г. у Маск­ве чле­нам спе­цы­яль­най ка­мі­сіі ў скла­дзе на­род­на­га ка­мі­са­ра дзяр­жаў­най бяс­пе­кі СССР Мяр­ку­ла­ва, яго на­мес­ні­ка Ка­бу­ла­ва і на­чаль­ні­ка раз­ве­дуп­раў­лен­ня Генш­та­ба Чыр­во­най Ар­міі Куз­ня­цо­ва. Ад­ка­зы пры­вод­зяц­ца ў ска­ро­ча­ным вы­гля­дзе. Ад­каз на пер­шае пы­тан­не: «Ка­жу праў­ду: ні ў якай па­за­шлюб­най су­вя­зі з Він­дэнш­тэй­нам я не зна­хо­дзі­ла­ся. Ён ве­даў, што я за­му­жам, і ве­даў, хто мой муж. У мя­не ні­ко­лі не бы­ло дум­кі, што Він­дэнш­тэйн быў су­праць нем­цаў, і, у пры­ват­нас­ці, су­праць Ку­бэ. Ён быў га­то­вы за Ку­бэ на­ват га­ла­ву ад­даць. Пад­рых­тоў­ку да за­бой­ства Ку­бэ я пра­во­дзі­ла з Ма­ры­яй Осі­па­вай, аб чым ве­да­ла мая сяст­ра Ва­ля і ка­ман­дзір атра­да Фё­да­раў. Яна ж — Ма­рыя — і пры­нес­ла мне мі­ну. 20 ве­рас­ня 1943 г. у мя­не на ква­тэ­ры Ма­рыя рас­тлу­ма­чы­ла, як ка­рыс­тац­ца гэ­тай мі­най. Ра­зам з Ва­ляй я і за­ра­дзі­ла мі­ну ў ноч на 21 ве­рас­ня 1943 г., па­коль­кі га­дзін­ні­ка­вы ме­ха­нізм яе быў раз­лі­ча­ны на су­ткі. Мі­на па­він­на бы­ла спра­ца­ваць ноч­чу, ка­лі Ку­бэ спаў. Пры­клад­на а па­ло­ве 7-й га­дзі­ны ра­ні­цы на­ступ­на­га дня я па­кла­ла за­гор­ну­тую ў на­соў­ку мі­ну ў сваю сум­ку і пай­шла на служ­бу. У мя­не на ўся­кі вы­па­дак быў пры са­бе яд, і я б яго ўжы­ла ў вы­пад­ку пра­вер­кі і май­го вы­крыц­ця. Га­дзін у 10 ра­ні­цы Ку­бэ пай­шоў на ра­бо­ту. Да та­го ча­су Він­дэнш­тэй­на так­са­ма не бы­ло до­ма. Ма­ю­чы пры са­бе за­ра­джа­ную мі­ну, я за­ско­чы­ла ў спаль­ню і пад­кла­ла мі­ну пад спру­жы­ны мат­ра­ца. Ка­лі ака­за­ла­ся, што ўсё ў па­рад­ку, вый­шла са спаль­ні. Да­лей, спа­слаў­шы­ся на да­звол гас­па­ды­ні, аб'­яві­ла, што ад­праў­ля­ю­ся да зуб­но­га ўра­ча, і, маг­чы­ма, на ра­бо­це сён­ня не з'яў­лю­ся. Яшчэ за­га­дзя Ма­рыя да­мо­ві­ла­ся з ша­фё­рам ад­вез­ці мя­не, сяст­ру Ва­лю і Ма­рыю ў пар­ты­зан­скі атрад».

Ма­рыі Осі­па­вай па­шан­ца­ва­ла ў тым сэн­се, што яна ў раз­мо­вах з Ма­за­нік знай­шла сло­вы, у якія па­ве­ры­ла Але­на Ры­го­раў­на. Ма­ла хто пі­ша пра гэ­та, але факт ёсць факт: Ма­за­нік доб­ра ве­да­ла жыц­цё Мін­ска, у тым лі­ку і пад­поль­на­га ру­ху. Ня­ма ні­чо­га дзіў­на­га ў тым, што жан­чы­на ра­бі­ла не­аб­ход­ныя кро­кі, каб аба­ра­ніць ся­бе ад пра­ва­ка­та­раў. У ад­но­сі­нах да Осі­па­вай яна вы­ка­рыс­тоў­ва­ла сваю сяст­ру Ва­лян­ці­ну Шуц­кую. І толь­кі пас­ля яе ад­аб­рэ­ння пай­шла на да­вя­раль­ную раз­мо­ву. У гэ­тым бы­ла вя­лі­кая за­слу­га Осі­па­вай і яе важ­кі ўнё­сак у вы­ка­нан­не ад­каз­на­га за­дан­ня.

Дрэн­ныя ўза­е­ма­ад­но­сі­ны па­між А.Р.Ма­за­нік, М.Б.Осі­па­вай і Н.В. Тра­ян, на наш по­гляд, штуч­на па­да­гра­юц­ца срод­ка­мі ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, у тым лі­ку і кі­не­ма­та­гра­фіс­та­мі. Са­мы леп­шы фільм пра Ма­за­нік — «Га­дзін­нік спы­ніў­ся апоў­на­чы». Усё ас­тат­няе — з не­зда­ро­вым пад­тэкс­там. Гэ­та да­ты­чыц­ца і па­ка­зу сак­ра­та­ра Мінс­-

к­ага пад­поль­на­га ГК КП(б)Б Іва­на Ка­ва­лё­ва (Х.1941-Х1942гг.). Не­ка­то­рыя аў­та­ры пад­мя­ня­юць па­каз вы­ні­каў важ­ных па­дзей кор­пан­нем у тым, што ад­но­сіц­ца да дэ­та­ляў.

Толь­ко праз 30 га­доў пас­ля дня Пе­ра­мо­гі Мінск атры­маў га­на­ро­вае зван­не «Го­рад-ге­рой». Уве­ка­ве­чан­не па­мя­ці мін­чан-пад­поль­шчы­каў ра­бі­ла­ся мяс­цо­вы­мі ўла­да­мі. У склад спе­цы­яль­най ка­мі­сіі, акра­мя ву­чо­ных-гіс­то­ры­каў, увай­шлі скульп­тар, на­род­ны мас­так БССР Ана­толь Ані­кей­чык, ар­хі­тэк­та­ры, лаў­рэ­а­ты Ле­нін­скай прэ­міі Юрый Гра­даў і Ле­а­нід Ле­він. Да­па­ма­гаў у гэ­тай ра­бо­це ар­хі­тэк­тар Вік­тар Бар­та­шэ­віч. Ся­род пер­шых пом­ні­каў — ме­ма­ры­яль­ны знак Ге­рою Са­вец­ка­га Са­ю­за, пер­ша­му рэ­дак­та­ру пад­поль­най га­зе­ты «Звяз­да» Ула­дзі­мі­ру Амель­я­ню­ку. Паз­ней дзя­сят­кі ім­ён мін­чан-пад­поль­шчы­каў бы­лі ўве­ка­ве­ча­ны ў на­звах ву­ліц, пло­шчаў, скве­раў.

Але ідэя з ад­крыц­цём му­зея, пры­све­ча­на­га мінск­аму пад­пол­лю, па­віс­ла ў па­вет­ры. Цяж­ка ска­заць ча­му. Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны му­зей гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны пад­рых­та­ваў ар­гу­мен­та­ва­ную спраў­ку, дзе на­зваў мес­ца бу­ду­ча­га му­зея (дом 26 па вул. Ста­ра­ві­лен­скай), якое «да­зво­ліць ства­рыць экс­па­зі­цыю, якая рас­крые ге­ра­ізм мін­скіх пад­поль­шчы­каў у іх ба­раць­бе з аку­пан­та­мі». Ідэю пад­тры­маў мі­ністр куль­ту­ры БССР Ю.М. Міх­не­віч. І ўсё ж ста­ноў­ча­га ад­ка­зу не па­сту­пі­ла. У гэ­ты час рых­та­ваў­ся да вы­ха­ду ў свет пер­шы том трох­том­ні­ка «Усе­на­род­ная ба­раць­ба ў Бе­ла­ру­сі су­праць ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў...». Па­сы­па­лі­ся спрэч­ныя за­ўва­гі па гіс­то­рыі Мінск­ага пад­пол­ля, што і маг­ло паў­плы­ваць на пы­тан­не аб му­зеі.

У жыц­цё Але­ны Ма­за­нік увай­шоў і до­мік Пят­ра Емяль­я­на­ві­ча і Фёк­лы Анд­рэ­еў­ны Вяр­біц­кіх у вёс­цы Януш­ка­ві­чы Ла­гой­ска­га ра­ё­на, у якім у га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны ка­ман­да­ван­не пар­ты­зан­скай бры­га­ды «Дзі­ма» аб­мяр­коў­ва­ла дэ­та­лі апе­ра­цыі па лік­ві­да­цыі Ку­бэ. Тут су­стра­ка­лі­ся ўдзель­ні­кі гэ­тай апе­ра­цыі, ча­ты­ры Ге­роі Са­вец­ка­га Са­ю­за Ва­сіль Шчар­бі­на, Мі­ка­лай Фё­да­раў, Але­на Ма­за­нік, Ма­рыя Осі­па­ва. Бы­лыя пар­ты­за­ны на ча­ле з Пят­ром Траш­ко­вым у 1984 г. пра­сі­лі Осі­па­ву як дэ­пу­та­та Вяр­хоў­на­га са­ве­та БССР да­па­маг­чы пе­ра­ўтва­рыць хат­ку Вяр­біц­кіх у пар­ты­зан­скі му­зей. Але без­вы­ні­ко­ва. Вось што свед­чыць адзін з да­ку­мен­таў: «Ста­ры до­мік Вяр­біц­кіх зне­се­ны ў 1985 г. па да­моў­ле­нас­ці з са­вец­кі­мі і пар­тый­ны­мі ор­га­на­мі».

На гэ­тым мес­цы ўзнік бу­ды­нак з раз­мя­шчэн­нем у ім «гра­мад­ска­га му­зея ба­я­вой і пра­цоў­най Сла­вы саў­га­са «Януш­ка­ві­чы». Пе­рад ува­хо­дам вя­лі­кі ка­мень, на якім зроб­ле­ны над­піс: «Тут, у гэ­тым до­ме Вяр­біц­кай Ф.А., у
1943 г. бы­ла пе­ра­да­дзе­на мі­на Ге­рою Са­вец­ка­га Са­ю­за Осі­па­вай М.Б. для вы­ка­нан­ня пры­га­во­ру над ка­там бе­ла­рус­ка­га на­ро­да Ку­бэ».

На наш по­гляд, знік вя­лі­кі свед­ка гіс­та­рыч­ных па­дзей — до­мік Вяр­біц­кіх. У вы­ні­ку стра­ча­на пры­ваб­насць і ары­гі­наль­насць гэ­та­га мес­ца.

Ней­кі час дзе­ля бяс­пе­кі ім­ёны А.Р. Ма­за­нік, М.Б. Осі­па­вай, Н.В.Тра­ян у прэ­се не на­зы­ва­лі­ся. Аб іх га­ва­ры­ла­ся ў ска­ро­ча­ным вы­гля­дзе: «Та­ва­ры­шы жан­чы­ны, Ге­роі Са­вец­ка­га Са­ю­за М., О., Т.». Упер­шы­ню поў­ны­мі ім­ёна­мі А.Р. Ма­за­нік і М.Б. Осі­па­ва бы­лі на­зва­ны ў га­зе­це «Звяз­да» ад 1.07.1945 г. у ар­ты­ку­ле Т.Мі­хай­ла­ва «Па пры­га­во­ры на­ро­да!».

Імя Але­ны Ры­го­раў­ны Ма­за­нік — ле­ген­дар­нае. Гэ­та чуў аў­тар гэ­тых рад­коў у вы­ступ­лен­нях роз­ных лю­дзей пры ад­крыц­ці ме­ма­ры­яль­най дош­кі на ву­лі­цы Ала­і­зы Па­шке­віч, 9. Вось сло­вы, якія на­пі­са­ны там: «У гэ­тым до­ме жы­ла ўдзель­ні­ца Мінск­ага ан­ты­фа­шысц­ка­га пад­пол­ля ў ча­сы Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, Ге­рой Са­вец­ка­га Са­ю­за, за­слу­жа­ны ра­бот­нік куль­ту­ры БССР Але­на Ры­го­раў­на Ма­за­нік».

Яе сэр­ца пе­ра­ста­ла біц­ца ў 72 га­ды. Але па­мяць аб вы­дат­най да­чцэ бе­ла­рус­ка­га на­ро­да бу­дзе жыць веч­на.

Яў­ген Ба­ра­ноў­скі, кан­ды­дат гіс­та­рыч­ных на­вук

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.