Вы тут

Пры­цяг­нен­не


Еха­ла на раз­мо­ву. Імк­ну­ла­ся зла­віць ад­каз з ма­лень­ка­га цём­на­га ка­мень­чы­ка, на якім пра­сту­па­ла вы­ява, а слё­зы не да­ва­лі па­ба­чыць яе. Але ж яна ды­ха­ла са мной, жы­ла са мной цэ­лае ім­гнен­не, ка­лі мае дум­кі рас­тва­ры­лі­ся ў пра­сто­ры, дзе бы­лі толь­кі мы з Ма­ці і Яе вя­лі­кім Дзі­цят­кам. Раз­мо­ва скла­ла­ся — маўк­лі­вая. Я ёй: пра сэр­ца і ду­шу, якая не на мес­цы; пра лю­дзей, якім не жы­вец­ца спа­кой­на, па­куль не па­зба­вяць ка­гось­ці ра­дас­ці; пра не­спра­вяд­лі­васць і вай­ну, якой па­ты­хае ў па­вет­ры; пра цу­ды, якім са­ма дзі­ві­ла­ся не раз. А по­бач та­кіх маўк­лі­вых — чар­га. І ва ўсіх спа­дзеў, што Яна вы­слу­хае і па­чуе. Што су­па­ко­іц­ца ду­ша, скон­чыц­ца не­спра­вяд­лі­васць, а лю­боў пе­ра­мо­жа.

3У Жы­ро­ві­цы па гэ­та едуць. І ўжо не ад­но ста­год­дзе цу­да­твор­ны аб­раз Пра­свя­той Ма­ці Бо­жай Жы­ро­віц­кай мае вя­лі­кую сі­лу вы­слу­хоў­ваць і да­па­ма­гаць. Бы­лі і ёсць тыя, хто за­ха­цеў ды­хаць і жыць з ім у ад­ной пра­сто­ры. Дзя­ку­ю­чы ім у Бе­ла­ру­сі больш за пяць ста­год­дзяў ёсць Свя­та-Ус­пен­скі муж­чын­скі ма­нас­тыр у Жы­ро­ві­цах, што на Сло­нім­шчы­не.

— Гэ­та най­буй­ней­шы ма­нас­тыр у Бе­ла­ру­сі, — га­во­рыць На­тал­ля Ага­рэ­лы­ша­ва, якая су­пра­ва­джае гру­пу па­лом­ні­каў з Мін­ска. — Ён пра­ва­слаў­ны, але на­ле­жаў у роз­ныя ча­сы ін­шым хрыс­ці­ян­скім кан­фе­сі­ям, якія ша­на­ва­лі аб­раз Жы­ро­віц­кай Бо­жай Ма­ці. Ма­нас­тыр ні­ко­лі не за­кры­ва­ўся, на­ват у га­ды га­нен­няў на царк­ву ў са­вец­кі час. Ні­бы­та са­ма Пра­чыс­тая Дзе­ва ахі­ну­ла яго сва­ім ахоў­ным по­кры­вам — і ні­хто ні­чо­га не змог зра­біць. Тут да­гэ­туль за­хоў­ва­юц­ца

Сля­ды Ба­га­ро­дзі­цы

Яна з'я­ві­ла­ся са­ма: цу­да­твор­ны аб­раз лю­дзі атры­ма­лі ў 1470 го­дзе (гэ­тая па­дзея свят­ку­ец­ца што­год 20 мая). На­пры­кан­цы XV ста­год­дзя на мес­цы су­час­ных Жы­ро­віц і да­лё­ка на­во­кал быў гус­ты лес. Ён на­ле­жаў пра­ва­слаў­на­му шлях­ці­цу Аляк­санд­ру Сол­та­ну. Ад­ной­чы яго па­сту­хі за­ўва­жы­лі не­звы­чай­нае ззян­не, якое сы­хо­дзі­ла з дзі­кай гру­шы. Ка­лі па­ды­шлі блі­жэй, уба­чы­лі на га­лін­ках не­вя­ліч­кі аб­раз, ве­лі­чы­нёй з дзі­ця­чую да­лонь, з вы­явай Пра­свя­той Ба­га­ро­дзі­цы з дзі­цят­кам Ісу­сам на ру­ках. Зна­ход­ку ад­нес­лі Аляк­санд­ру ў ма­ён­так. Ён, уба­чыў­шы аб­раз, вя­лі­ка­га зна­чэн­ня яму не на­даў. Па­клаў у ку­фэ­рак у сва­ім па­коі. На на­ступ­ны дзень за­пра­сіў да ся­бе гас­цей, і па­між ін­шым вы­ра­шыў па­ка­заць зна­ход­ку. Але яго здзіў­лен­ню не бы­ло мя­жы, ка­лі ў ку­фэр­ку аб­ра­за не знай­шоў. Праз не­ка­то­ры час па­стуш­кі зноў знай­шлі яго на ра­ней­шым мес­цы. Та­ды Аляк­сандр зра­зу­меў, што гэ­та знак Бо­жы, даў абя­цан­не па­бу­да­ваць храм на гэ­тым мес­цы. Пер­шы храм быў драў­ля­ны...

2Праз брам­ку з аб­ра­зом трап­ля­еш ва ўтуль­ны дво­рык. Ці­ха. Жыц­цё ра­на па­чы­на­ец­ца ў хра­ме. Але зу­сім не та­кое жыц­цё, у якім пры су­цэль­най за­па­тра­ба­ва­нас­ці мо­жаш усё роў­на па­чу­вац­ца не­пры­ка­я­ным. Толь­кі трап­ля­еш у са­бор — за­блы­та­ныя дум­кі сціш­ва­юц­ца, не сту­ка­юць ма­ла­тком у скронь. Яны ўзнес­лі­ся пад вы­со­кі ку­пал і про­сяць па­лёг­кі для сва­ёй гас­па­ды­ні. У ве­лі­чэз­ным са­бо­ры ма­лі­тоў­ны го­лас знут­ры пра­бі­вае бра­ню, якая ахоў­ва­ла твой ад­чай — і ён ад­сту­пае. Азі­ра­еш­ся: ня­ўжо з кож­ным ад­бы­ва­ец­ца неш­та па­доб­нае?

На бо­га­слу­жэн­ні ся­род лю­дзей у чор­ных ра­сах па­знаю ад­на­го ма­на­ха. По­тым, у два­ры, пра­шу яго ўдак­лад­ніць гіс­то­рыю Жы­ро­віц­ка­га цу­ду — хто лепш за на­сель­ні­каў ма­нас­ты­ра яго ад­чу­вае? Брат Іа­ан (Бем­бель), у мі­ры вя­до­мы як па­эт Зніч, аў­тар цу­доў­ных вер­шаў пра Бе­ла­русь, пры­ня­ўшы ве­ру ўсім сэр­цам, прый­шоў у ма­нас­тыр. Ён па­каз­вае на га­лоў­ны са­бор і тлу­ма­чыць:

— Пра­стол Ус­пен­ска­га са­бо­ра зна­хо­дзіц­ца на мес­цы з'яў­лен­ня аб­ра­за, там, дзе рас­ла дзіч­ка. З-пад гру­шы, дзе быў яў­ле­ны цу­да­твор­ны аб­раз, ста­ла біць кры­ні­ца. Ця­пер вы­ток кры­ні­цы зна­хо­дзіц­ца ў спе­цы­яль­на аб­ста­ля­ва­ным ка­ло­дзе­жы, пад ал­та­ром Ус­пен­ска­га са­бо­ра. Ме­на­ві­та ў гэ­тым са­бо­ры і зна­хо­дзіц­ца цу­да­твор­ны аб­раз Жы­ро­віц­кай Бо­жай Ма­ці, але толь­кі ў лет­ні пе­ры­яд (кра­са­вік—ліс­та­пад). На Ка­зан­скую (4 ліс­та­па­да) яго пе­ра­но­сяць у царк­ву Свя­то­га Мі­ка­лая, а ў вя­лі­кім хра­ме за­ста­ец­ца ко­пія. Але на­ват ад яе за­свед­ча­ны цу­ды! Іх тво­рыць ве­ра і Ма­ці Бо­жая, якая ўсіх чуе...

Амаль ад­ра­зу пас­ля з'яў­лен­ня аб­ра­за Пра­свя­той Ба­га­ро­дзі­цы ў Жы­ро­ві­цы ста­лі сцяг­вац­ца лю­дзі. Нех­та тут за­во­дзіў сем'і (і ўзнік­ла па­се­лі­шча), нех­та пры­свя­чаў ся­бе слу­жэн­ню Бо­гу ў ма­нас­кім зван­ні. Усе, хто з ве­рай і ма­літ­вай пры­хо­дзі­лі да Жы­ро­віц­кай Бо­жай Ма­ці, атрым­лі­ва­лі аца­лен­не ад ду­шэў­ных і ця­лес­ных хва­роб. Да цу­да­твор­на­га аб­ра­за пры­хо­дзі­лі на­ват ка­ра­лі Рэ­чы Па­спа­лі­тай, ша­на­ва­лі яго і маг­на­ты — та­кія, як Са­пе­гі, Ра­дзі­ві­лы. Най­больш па ча­се ма­нас­тыр на­ле­жаў уні­я­там (у пры­ват­нас­ці, ба­зыль­я­нам). Вер­ні­кі-ка­та­лі­кі пры­зна­ва­лі спра­вы Ба­га­ро­дзі­цы, за­свед­ча­ныя ў Жы­ро­ві­цах. Па­ста­но­вай па­пска­га ка­пі­ту­ла бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не пра ка­ра­на­цыю аб­ра­за Жы­ро­віц­кай Бо­жай Ма­ці, што і ад­бы­ло­ся ў 1730 го­дзе. І, на­прык­лад, у кас­цё­ле свя­то­га Анд­рэя ў Сло­ні­ме ёсць спіс Жы­ро­віц­ка­га аб­ра­за — ён там у ка­ро­не.

Аб­раз Жы­ро­віц­кай Бо­жай Ма­ці — са­мы ма­лень­кі з ба­га­ро­дзіч­ных, яго па­мер — уся­го 56 на 44 мі­лі­мет­ры. Але і ма­лень­кі (праў­да, у вя­лі­кім акла­дзе) ся­род ба­га­тых рос­пі­саў ба­роч­на­га хра­ма, ён ад­ра­зу пры­цяг­вае ўва­гу. Гэ­та не­вя­ліч­кая рэ­льеф­ная вы­ява Пра­свя­той Ба­га­ро­дзі­цы з Дзі­цят­кам на ру­ках, вы­ра­за­ная на яш­ме. У іка­на­гра­фіі та­кая вы­ява ад­но­сіц­ца да ты­пу «За­мі­ла­ван­не» (ка­лі шча­ка Ба­га­ро­дзі­цы пры­хі­на­ец­ца да шча­кі дзі­ця­ці). За­свед­ча­на, што пер­ша­па­чат­ко­ва ад аб­ра­за іш­ло яр­кае свят­ло і тон­кі во­дар. Але іко­на па­цям­не­ла і па­бляк­ла пас­ля па­жа­ру, які зда­рыў­ся ў ся­рэ­дзі­не ХVІ ста­год­дзя.

— Пас­ля па­жа­ру аб­раз лі­чыў­ся стра­ча­ным. Але Ба­га­ро­дзі­ца не па­кі­ну­ла свай­го ўлю­бё­на­га мес­ца і праз не­ка­то­ры час з'я­ві­ла­ся пе­рад ся­лян­скі­мі дзець­мі: ста­я­ла на вя­лі­кім ка­ме­ні і тры­ма­ла іко­ну ў ру­ках, — рас­па­вя­дае эк­скур­сан­там сту­дэнт 5 кур­са Мін­скай ду­хоў­най се­мі­на­рыі Ула­дзі­мір Ізю­маў. — Ка­лі на по­кліч дзя­цей прый­шлі да­рос­лыя, то знай­шлі на ка­ме­ні аб­раз, а по­бач га­рэ­ла свеч­ка. Ка­мень, на якім ста­я­ла Ба­га­ро­дзі­ца, ага­ра­дзі­лі, і з ця­гам ча­су на гэ­тым мес­цы бы­ла па­бу­да­ва­на царк­ва ў го­нар На­ра­джэн­ня Пра­свя­той Ба­га­ро­дзі­цы, у на­ро­дзе вя­до­мая як Яў­лен­ская. Ця­пер ка­мень з'яў­ля­ец­ца ас­но­вай пра­сто­ла ў гэ­тай царк­ве.

Храм быў зу­сім ма­лень­кі, але ра­ней у ім зна­хо­дзі­ла­ся па­ха­валь­ня. Да­гэ­туль тут спа­чы­ва­юць мо­шчы ар­хі­епіс­ка­па Мінск­ага Мі­ха­і­ла Га­лу­бо­ві­ча. Яшчэ 76 ча­ла­век, якія спа­чы­ва­лі ў Яў­лен­скай царк­ве, ця­пер па­ха­ва­ны на ма­нас­тыр­скіх мо­гіл­ках — вось дзе ле­пей за ўсё ад­чу­ва­еш, што і пас­ля смер­ці мож­на ра­біць свае

Спра­вы дзе­ля жыц­ця

4Свя­та-Ус­пен­скі Жы­ро­віц­кі ма­нас­тыр вя­до­мы сва­і­мі стар­ца­мі. Асаб­лі­ва жы­вая па­мяць пра тых, хто ады­шоў не так даў­но. У 2006 го­дзе па­кі­нуў гэ­ты свет апош­ні ста­рац ма­нас­ты­ра ар­хі­манд­рыт Міт­ра­фан (Іль­ін), які пра­жыў тут 58 га­доў. Быў на­дзе­ле­ны да­рам прад­ба­чан­ня, шмат хто пры жыц­ці да яго пры­хо­дзіў па па­ра­ду. І ця­пер ля яго ма­гіл­кі мо­ляц­ца і па­кі­да­юць за­піс­кі з прось­ба­мі аб да­па­мо­зе: у ма­на­хаў асаб­лі­вая мі­сія слу­жэн­ня лю­дзям.

Пра гэ­та ду­ма­еш і ка­лі пе­ра­во­дзіш по­гляд на Жы­ро­віц­кія мо­гіл­кі, што ад­кры­ва­юц­ца ўда­ле­чы­ні на ўзгор­ку, по­бач з хра­мам Ге­ор­гія Пе­ра­мож­ца. У гэ­тым драў­ля­ным зя­лё­ным хра­ме слу­жаць па су­бо­тах. Пас­ля кож­най служ­бы — па­ні­хі­да, ка­лі мо­ляц­ца за спа­чы­лых. Так пай­шло з XVІІ ста­год­дзя, пас­ля эпі­дэ­міі ха­ле­ры. Бра­ты пе­ра­ся­лі­лі­ся ў ін­шы ма­нас­тыр, каб вяр­нуц­ца, ка­лі хва­ро­ба ад­сту­піць. Але па ўлас­ным жа­дан­ні тут за­стаў­ся іе­ра­ма­нах Мі­ка­лай Аку­не­віч. Ён пры­ча­шчаў тых, хто па­мі­раў, ад­пя­ваў іх. Пад­час эпі­дэ­міі па­ха­ваў больш за 600 ча­ла­век. Нёс свой крыж.

З дум­ка­мі пра свой крыж у Жы­ро­ві­цы еха­лі і едуць па­лом­ні­кі. Не­здар­ма ў нас ка­жуць: «Як тры­во­га, дык да Бо­га». Іду па шы­ро­кай лес­ві­цы — ледзь не на ўсю шы­ры­ню са­бо­ра. Улас­на дзе­ля яе Кры­жаў­здзві­жан­скі храм і быў па­бу­да­ва­ны на­пры­кан­цы XVІІІ ста­год­дзя. Але ўжо на­вер­се ра­зу­ме­еш, што не іс­ці па ёй трэ­ба — кла­няц­ца. Гэ­та ко­пія лес­ві­цы з па­ла­ца По­нція Пі­ла­та, па якой Ісус Хрыс­тос па­ды­маў­ся на суд — 28 пры­сту­пак. Ары­гі­нал лес­ві­цы зна­хо­дзіц­ца ў Ры­ме, дзе і ў на­шы дні вер­ні­кі па­ды­ма­юц­ца па пры­ступ­ках на ка­ле­нях. Ары­гі­нал з мар­му­ру, але па­кры­ты ду­бам, каб мар­мур не сці­раў­ся. Ка­лі Збаў­ца па­ды­маў­ся, на пры­ступ­ках за­ста­ла­ся яго кроў, та­му ў лес­ві­цы зроб­ле­ны спе­цы­яль­на вы­ем­кі, да якіх лю­дзі ця­пер пры­клад­ва­юц­ца. У нас у Жы­ро­ві­цах вы­ем­кі так­са­ма бы­лі — яны ад­зна­ча­ны квад­ра­ці­ка­мі. Ра­ней на кож­най з іх зна­хо­дзі­лі­ся каў­чэ­гі з мо­шча­мі ўгод­ні­каў Бо­жых, і ка­лі пры­хо­дзі­лі ў храм вер­ні­кі, яны на ка­ле­нях па­ды­ма­лі­ся па пры­ступ­ках, чы­та­ю­чы асаб­лі­выя ма­літ­вы. Але ў ХІХ ста­год­дзі час­цін­кі мо­шчаў з пры­сту­пак да­ста­лі і змяс­ці­лі ў спе­цы­яль­ны крыж-ма­шча­вік, які зна­хо­дзіц­ца ў га­лоў­ным са­бо­ры па пра­вы бок ад цар­скай бра­мы — у ад­ва­рот­ным ба­ку ад цу­да­твор­на­га аб­ра­за. Але ж на­ват яму вы­паў свой ня­прос­ты шлях, ка­лі асоб­ныя ма­на­хі ра­та­ва­лі і ах­вя­ра­ва­лі са­бой дзе­ля ве­ры.

У гіс­то­рыі ма­нас­ты­ра бы­лі мо­ман­ты, ка­лі аб­раз Бо­жай Ма­ці па­кі­даў гэ­тае мес­ца. На­прык­лад, пад­час Пер­шай су­свет­най вай­ны ён быў вы­ве­зе­ны ў Маск­ву і зна­хо­дзіў­ся ў са­бо­ры Ва­сі­лія Бла­жэн­на­га. Пас­ля за­крыц­ця са­бо­ра быў пе­ра­ве­зе­ны ў пад­мас­коў­ны Ка­ця­ры­нін­скі ма­нас­тыр. Да­до­му вяр­нуў­ся ў 1922 го­дзе — рас­па­вя­да­юць, што жы­ро­віц­кі ар­хі­манд­рыт Ці­хан (Ша­ра­паў) вы­вез яго ў сло­і­ку з ва­рэн­нем. Дру­гі раз аб­раз па­кі­даў ма­нас­тыр ра­зам з на­шым бе­ла­рус­кім пра­па­доб­ным па­кут­ні­кам ар­хі­манд­ры­там Се­ра­фі­мам Жы­ро­віц­кім (Шах­му­цем): у цяж­кія ча­сы вай­ны ма­на­хі ха­дзі­лі з хрэс­ны­мі ха­да­мі, зай­ма­лі­ся мі­сі­я­нер­ствам, ад­чы­ня­лі хра­мы, хрыс­ці­лі лю­дзей. Але пас­ля вай­ны Се­ра­фім Жы­ро­віц­кі быў рэ­прэ­са­ва­ны, за­гі­нуў у ла­ге­ры і ця­пер услаў­ля­ец­ца ў лі­ку бе­ла­рус­кіх свя­тых.

У са­вец­кі час шмат якія ма­нас­ты­ры ў Бе­ла­ру­сі за­кры­ва­лі­ся. Жы­ро­віц­кі вы­ста­яў і на­ват па бла­сла­вен­ні та­га­час­на­га міт­ра­па­лі­та Фі­ла­рэ­та даў пры­ту­лак сёст­рам з за­кры­тых жа­но­чых ма­нас­ты­роў Грод­на і По­лац­ка. І ця­пер мож­на ба­чыць ма­на­хінь, якія да­жы­ва­юць тут свой век у ма­літ­вах да Пра­чыс­тай...

Ця­пер у Жы­ро­віц­кім ма­нас­ты­ры ка­ля 40 ма­на­хаў і больш за паў­сот­ні па­слуш­ні­каў. Кло­па­таў у су­час­ных на­сель­ні­каў шмат: ма­нас­тыр­ская гас­па­дар­ка вя­лі­кая (са­жал­кі з ры­бай, зям­ля, на якой тую ж буль­бу вы­рошч­ва­юць, ага­род­ні­ну, са­да­ві­ну). Але ж га­лоў­ней­шыя за зям­ныя — спра­вы ма­лі­тоў­ныя. Мо­ляц­ца за тых лю­дзей, хто пры­яз­джае сю­ды, і за тых, хто не про­сіць аб ма­літ­вах, на­огул — за ўвесь свет...

Ма­літ­ва тут су­пра­ва­джае ўсіх: і ма­на­хаў, і гас­цей (для іх ёсць Дом па­лом­ні­ка), якія імк­нуц­ца да­кра­нуц­ца да цу­ду, па­глы­біц­ца ў яго. На­ват лі­та­раль­на. У Жы­ро­ві­цах дзве кры­ні­цы: ста­рая за 1,5 кі­ла­мет­ра ад ма­нас­ты­ра, але зда­лёк ві­даць бла­кіт­ны ку­пал над но­вай ку­паль­няй, якую асвя­ці­лі ў го­нар Бо­жай Ма­ці. Ва­да — ад­на, як і зям­ля, з якой яна вы­ця­кае.

Бы­ло ха­лад­на­ва­та. Над­зеў­шы чыс­тую ка­шу­лю, хрыс­ціш­ся і, каб не мерз­нуць, ху­цень­ка — з га­ла­вой... Ва­да апя­кае. Адзін раз, дру­гі, трэ­ці. Це­ла не ад­чу­ва­еш — ні­бы­та і ня­ма яго. А ёсць толь­кі іс­ная сут­насць — дзі­віш­ся, на­коль­кі праз­рыс­та-зі­хат­лі­вай яна мо­жа быць, і ледзь не ўзля­та­еш над зям­лёй, на­верх, пас­ля та­го, як усё цяж­кае і штуч­нае па­та­ну­ла ў ле­дзя­ной ва­дзе. І вось у гэ­ты мо­мант пры­хо­дзіць не­ча­ка­нае цяп­ло, ні­бы­та нех­та аба­грэў і па­дзя­ліў­ся сва­і­мі бяс­кон­цы­мі сі­ла­мі.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

Ве­ра і ве­ды

Жы­ро­ві­цы сён­ня пры­цяг­ва­юць вя­лі­кую коль­касць ма­ла­дых лю­дзей. Тут зна­хо­дзяц­ца Мін­ская ду­хоў­ная се­мі­на­рыя і ака­дэ­мія. У 1945 го­дзе ўла­ды да­зво­лі­лі ад­крыць па­стыр­ска-ба­га­слоў­скія кур­сы, якія паз­ней бы­лі пе­рай­ме­на­ва­ныя ў Мін­скую ду­хоў­ную се­мі­на­рыю. Ад­нак у тыя га­ды абі­ту­ры­ен­ты і се­мі­на­рыс­ты су­ты­ка­лі­ся з псі­ха­ла­гіч­най апра­цоў­кай, па­гро­за­мі, та­му да пер­ша­га вы­пус­ку да­цяг­ну­лі ўся­го 6 ча­ла­век. Се­мі­на­рыя бы­ла за­кры­та. Ад­ра­джэн­не яе па­ча­ло­ся ў 1989 го­дзе. Ста­тус вы­шэй­шай на­ву­чаль­най уста­но­вы се­мі­на­рыя атры­ма­ла ў 1992 го­дзе. Сён­ня тут на­ву­ча­ец­ца ка­ля 200 ча­ла­век. Ёсць за­воч­нае ад­дзя­лен­не, на якім ву­чац­ца ў асноў­ным свя­та­ры. На пер­шым па­вер­се се­мі­на­рыі бы­ла па­бу­да­ва­на царк­ва трох свя­ці­це­ляў: Ва­сі­лія Вя­лі­ка­га, Гры­го­рыя Ба­га­сло­ва і Іа­а­на Зла­та­вус­та, так зва­ны се­мі­нар­скі храм. На дру­гім па­вер­се — кан­цы­ля­рыя, ад­мі­ніст­ра­цыя і біб­лі­я­тэ­ка. На трэ­цім — ву­чэб­ныя кла­сы для сту­дэн­таў се­мі­на­рыі дзён­най фор­мы на­ву­чан­ня і ака­дэ­мія. На чац­вёр­тым па­вер­се — ін­тэр­нат для за­воч­ні­каў. Для сту­дэн­таў се­мі­на­рыі і ака­дэ­міі ня­даў­на па­бу­да­ва­лі но­вы ін­тэр­нат — на ўзроў­ні 3-зор­ка­ва­га га­тэ­ля: 4 ча­ла­ве­кі на блок. Сту­дэн­ты пла­цяць за ін­тэр­нат, але ж і сты­пен­дыю атрым­лі­ва­юць.

Рэ­генц­кае ву­чы­лі­шча бы­ло ад­кры­та ў 1996 го­дзе. У ім на­ву­ча­юц­ца і дзяў­ча­ты, атрым­лі­ва­юць сту­пень рэ­ген­та цар­коў­на­га хо­ру і вы­клад­чы­ка За­ко­на Бо­жа­га. Як ні дзіў­на, але ў бе­ла­рус­кія Жы­ро­ві­цы прый­шоў Ба­лон­скі пра­цэс: на­ву­ча­юц­ца 4 га­ды за­мест 5. Пас­ля ба­ка­лаў­ры­я­ту ідзе ма­гіст­ра­ту­ра, ака­дэ­мія і г.д., як у дзяр­жаў­най ВНУ. Толь­кі ак­цэнт ро­біц­ца на ба­га­слоў­скіх дыс­цып­лі­нах, хоць ву­чаць і тое, што ёсць у свец­кіх ВНУ: фі­ла­со­фію, гіс­то­рыю, шмат моў. Ін­шая спра­ва, што кож­ны дзень тут па­чы­на­ец­ца а 8-й ра­ні­цы з ма­літ­ваў у се­мі­нар­скім хра­ме.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.