Вы тут

Выбар народа


Кніжную скарбонку краіны папоўніў новы зборнік публіцыстыкі

«Выбар беларускага народа — прарыў у будучыню» — кніга Уладзіміра Макарава, якая ўбачыла свет у выдавецтве «Чатыры чвэрці». Каб павіншаваць аўтара з дэбютам, падчас прэзентацыі твора ў Цэнтральнай бібліятэцы Узброеных Сіл сабраліся калегі і аднадумцы.

Untitled-1

Як публіцыста Уладзіміра Макарава ведаюць нямногія. Усё больш на слыху яго штодзённая дзейнасць: начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь годна нясе афіцэрскую службу, рэгулярна выступае на шматлікіх канферэнцыях і семінарах, на працягу доўгага часу публікуецца ў беларускім перыядычным друку.

Менавіта артыкулы апошніх 10 гадоў, якія былі надрукаваны ў грамадска-палітычных газетах і навуковых часопісах, увайшлі ў кнігу. Такім чынам і атрымаўся зборнік публіцыстыкі. Актуальнай, надзённай, дзесьці вострай і нават палемічнай. А інакш і быць не магло.

—Як рэдактар прызнаюся, што з Уладзімірам Макаравым даволі складана працаваць, — зазначыў Вадзім ГІГІН, галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка», дзе і былі апублікаваны многія творы аўтара. — Ён згаджаецца выступіць з артыкулам толькі пры ўмове, што тэма яму блізкая і цікавая. А калі ўжо пагадзіўся, то б'ецца за кожны свой тэзіс, літаральна за кожную коску. Але і вынік уражвае! У гэтага аўтара не бывае «прахадных» публікацый. Усе яны выклікаюць жывую чытацкую цікавасць. З імі можна згаджацца ці спрачацца, але ў гэтых артыкулах ёсць галоўнае — яны не пакідаюць абыякавымі.

Як прызнаўся Уладзімір Макараў, ідэя выдання кнігі належыць не яму. «Я б сам не адважыўся», — перакананы ён. Стварыць падобны зборнік прапанавалі аўтару ў студыі ваенных пісьменнікаў, яе кіраўнік Яўген Каршукоў. Падтрымалі і ў Саюзе пісьменнікаў. Тым больш што напрацовак хапала: больш за 100 публікацый, у тым ліку за 30 — у навуковых часопісах. Заставалася толькі адабраць найбольш вартыя чытацкай увагі, усё сістэматызаваць. У выніку ў кнігу ўвайшлі 32 артыкулы. «Некаторыя былі такімі крутымі і вострымі, што перачытваючы іх яшчэ раз, здзіўляўся, што мог такое напісаць», — прызнаўся Уладзімір Мацвеевіч.

Як адзначыў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, пісьменнік Алесь САВІЦКІ, кніга вельмі патрэбна сёння. «Яна патрэбна студэнтам, простаму чытачу і асабліва чалавеку вайсковаму, — лічыць ветэран Вялікай Айчыннай вайны. — Кніга знойдзе не толькі водгук у грамадстве, яна дапаможа яму быць яшчэ больш духоўна ўзброеным, больш смелым у вызначэнні сваёй грамадзянскай пазіцыі і мужнасці. Калі сапраўды па біблейскім сказанні «в начале было Слово», то, мне думаецца, і ў канцы таксама будзе яно. Толькі яно, звернутае да людскіх душ, слова праўды, слова мужнае дапаможа чалавеку ўстаяць у гэтым змаганні і ніколі не памыліцца і ў сваім выбары, і ў далейшай барацьбе. Няхай гэтае слова дойдзе да чытача, да грамадзяніна і асабліва да маладога пакалення, якому разбірацца ў сённяшніх складаных сітуацыях вельмі-вельмі цяжка. А кніга — надзейны арыенцір. Глыбокі, філасофскі, разумны і, галоўнае, не назойлівы, які дапамагае паверыць у сябе, у тую ідэю, якую ён верыць сам, і тую, што ажыццяўляюць яго паплечнікі».

—Кніга праўдзівая, смелая, рашучая, — выказаўся старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Міхаіл ПАЗНЯКОЎ. — Яе каштоўнасць у тым, каб выхоўваць на творах патрыятызм у грамадзян краіны. Вартасць кнігі безумоўная. Яна павінна стаць настольнай у кожнага афіцэра, курсанта, дапрызыўніка, звычайнага маладога чалавека. Кніга — актуальны памочнік у фарміраванні правільнага светапогляду. Яна — з'ява ў публіцыстыцы!

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.