На наступным тыдні тэмпературны фон стане на 2-4 градусы ніжэй за кліматычную норму
У пятніцу тэрыторыя нашай краіны зноў трапіць у зону павышанага атмасфернага ціску і ападкі спыняцца, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мін-
прыроды Вольга Фядотава. Максімальная тэмпература ўдзень складзе плюс 18-23 градусы.
Пры павышаным атмасферным ціску і ў суботу ў нас чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ў ноч на суботу знізіцца ажно да 6-13 цяпла, аднак удзень павялічыцца да плюс 20-26 градусаў.
Сур'ёзныя атмасферныя франты з боку Заходняй Еўропы завітаюць на тэрыторыю краіны ўжо ў нядзелю. Таму ўначы ў заходніх раёнах, а ўдзень паўсюдна пройдуць дажджы і навальніцы. Увага: удзень на поўдні Беларусі месцамі магчымы моцныя ліўні. Тэмпература паветра ў ноч на нядзелю стане плюс 7-13 градусаў, а ўдзень чакаецца ад 19 цяпла па паўночным захадзе, да плюс 26 градусаў па паўднёвым усходзе краіны.
Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, з першых дзён наступнага тыдня надвор'е пачне перастройвацца ўжо на восеньскі лад. Пад уплывам франтальных падзелаў у панядзелак у многіх раёнах пройдуць дажджы, а месцамі моцныя дажджы і навальніцы. Пахаладае. Уначы прагназуецца ад 8 да 14 цяпла, а ўдзень — не больш за плюс 14-20 градусаў. Спецыялісты адзначаюць, што такі тэмпературны рэжым будзе на 2-3 градусы ніжэй кліматычнай нормы.
Сяргей КУРКАЧ.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.
У чым рухальная сіла навукі перамагаць.