Вы тут

Дзевяць па дзесяць... І яшчэ крыху!


96-га­до­вая ба­бу­ля Ма­рыя, адзі­ная жы­хар­ка вёс­кі Бон­да­ра­ва Шу­мі­лін­ска­га ра­ё­на, тры­мае ка­ро­ву, ро­біць з ма­ла­ка смя­та­ну, сыр... Гэ­та на­са­мрэч уні­каль­ная жан­чы­на, якая ў свае га­ды чы­тае без аку­ля­раў, доб­ра чуе, ды і па­мяць яе не пад­во­дзіць. Яна з за­да­валь­нен­нем мы­ец­ца ў лаз­ні, са­ма пад­трым­лі­вае па­ра­дак. На­конт «рэ­цэп­ту», як доў­га пра­жыць і ні­ко­му не стаць абу­зай, Ма­рыя Анд­рэ­еў­на Ба­ра­на­ва ка­жа, што трэ­ба пра­ца­ваць, не шка­ду­ю­чы сіл, і не піць спірт­ное. Вось, ба­дай, і ўсё.

12-161

Пра гэ­тую двой­чы пра­ба­бу­лю мне рас­ка­за­лі ў Шу­мі­лін­скім рай­са­ве­це. На жаль, вяс­ко­вая мо­ладзь у век ін­тэр­нэ­ту не­ах­вот­на тры­мае жы­вё­лу. Маў­ляў, пра­сцей у кра­ме тое ж ма­ла­ко ку­піць, або ў гас­па­да­роў, якія ка­роў тры­ма­юць. Па­жы­лыя ж ад­маў­ля­юц­ца ад утры­ман­ня ра­га­тых, сві­нак і ін­шай жы­вё­лы з-за та­го, што ўжо сі­лы не тыя...

— Вя­до­ма, і коль­касць на­сель­ніц­тва па­мян­ша­ец­ца. — Гэ­та так­са­ма ад­бі­ва­ец­ца на па­мян­шэн­ні пры­ват­на­га стат­ка... На­ша Ма­рыя Анд­рэ­еў­на Ба­ра­на­ва, упэў­не­на, са­праўд­ная рэ­кард­смен­ка ся­род тых гас­па­дынь у кра­і­не (а мо­жа, і ва ўсёй Еў­ро­пе), якая тры­мае ка­ро­ву. Ба­бу­ля на­ра­дзі­ла­ся ў 1918 го­дзе. Мне рас­каз­ва­лі, што яна да­яр­кай шмат га­доў ад­пра­ца­ва­ла. І ця­пер без ка­ро­вы не мо­жа, — рас­каз­вае Іры­на Но­ві­ка­ва, стар­шы­ня Шу­мі­лін­ска­га ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў.

Вы­ра­шы­лі ра­зам на­ве­даць па­ва­жа­ную ма­лоч­ні­цу. Па да­ро­зе да яе до­ма за­ві­та­лі ў сель­са­вет.

— Ма­рыя Анд­рэ­еў­на жы­ве фак­тыч­на ад­на ў вёс­цы Бон­да­ра­ва, але да яе што­дня пры­яз­джае сын. Са­цы­яль­ны ра­бот­нік на­вед­ва­ец­ца. Так, яна тры­мае ка­ро­ву, толь­кі не здае дзяр­жа­ве ма­ла­ко, бо ро­біць з яго смя­та­ну і сыр, — рас­каз­вае Тац­ця­на Дзят­ла­ва, стар­шы­ня Каў­ля­коў­ска­га сель­ска­га Са­ве­та.

Тац­ця­на Ана­толь­еў­на па­ка­за­ла па­гас­па­дар­чую кні­гу, дзе зме­шча­на ін­фар­ма­цыя пра пен­сі­я­нер­ку. У тым лі­ку ад­зна­ча­ны да­та на­ра­джэн­ня пен­сі­я­нер­кі (1 лі­пе­ня 1918 го­да), а так­са­ма, што яна тры­мае 1 ка­ро­ву.

Ка­лі пры­еха­лі да ба­бу­лі, вы­свет­лі­ла­ся, што ка­роў­ка яе аця­лі­ла­ся лі­та­раль­на за дзень да на­ша­га ві­зі­ту. Та­му ў да­ку­мен­це трэ­ба бу­дзе зра­біць па­праў­ку.

— Я ж скон­чы­ла пяць кла­саў і ўсё жыц­цё ка­роў да­іла. І ў Бе­шан­ко­віц­кім ра­ё­не, дзе на­ра­дзі­ла­ся (у вёс­цы Аса­вец), і тут — у вёс­цы Ка­ра­лі­на. Пас­ля та­го, як на пен­сію вый­шла, яшчэ га­доў дзе­сяць на фер­ме ад­пра­ца­ва­ла. Да­іла ка­ля двац­ца­ці ка­роў, вя­до­ма, уруч­ную: па тры ра­зы што­дня — ле­там, два ра­зы — зі­мой. Па­гля­дзі­це, якія ў мя­не ру­кі — не­маг­чы­ма паль­цы ра­за­гнуць, — рас­каз­вае пен­сі­я­нер­ка.

Яна з го­на­рам рас­па­вя­ла і пра сваю ця­пе­раш­нюю ка­ро­ву па мя­нуш­цы Кра­су­ля, якая ў чац­вёр­ты раз аця­лі­лася. Кра­су­ля (ба­чыў сам) на­са­мрэч пры­га­жу­ня. Ві­да­воч­на, што яе доб­ра да­гля­дае гас­па­ды­ня. У стой­ле не пах­не гно­ем, усё ў ідэа­льным па­рад­ку.

— Сын у мя­не доб­ры. Ён у Бе­шан­ко­ві­чах жы­ве, але пры­яз­джае, да­па­ма­гае мне ва ўсім. Яму ўжо за 70, але ж ён для мне дзі­ця. Дзве дач­кі ў сы­на, ён ужо пра­дзед. А я — пра­пра­ба­бу­ля, — ка­жа Ма­рыя Анд­рэ­еў­на.

Мо­ладзь да яе пры­яз­джае пе­ры­я­дыч­на, і яна ад ду­шы час­туе іх і адо­рвае гас­цін­ца­мі.

— Ма­ла­ка трэ­ба, смя­та­ны трэ­ба! Шэсць ку­рэй у мя­не, але яй­кі не ем. Усё ім і ад­даю, бо ку­ды дзя­ваць? Пен­сію ж атрым­лі­ваю доб­рую — больш за 4 міль­ё­ны руб­лёў. Сы­ну даю — ён мне куп­ляе неш­та ў аў­та­лаў­цы: тут да мя­не ад­ной аў­та­лаў­ка пры­яз­джае.

На апе­тыт ба­бу­ля так­са­ма не скар­дзіц­ца, на «ды­е­тах» не ся­дзіць.

— Ды ўсё я ем! І пель­ме­ні люб­лю, і кат­ле­ты. Агур­кі мне па­да­ба­юц­ца, але ка­лі вель­мі са­лё­ныя, та­ды не­па­ко­іць пад­страў­ні­ка­вая за­ло­за. Страў­нік так­са­ма ўжо не той... Праў­да, як пра­ца­ваць на фер­ме пе­ра­ста­ла, мне ха­це­лі «ба­та­рэй­ку» ў сэр­ца ўста­віць (рас­каз­вае пра кар­дыя­сты­му­ля­тар. — Аўт.). Бра­лі­ся зра­біць гэ­та ў мін­скім на­ву­ко­ва-да­след­чым ін­сты­ту­це. Але ўрач знай­шоў­ся доб­ры ў Бе­шан­ко­ві­чах. Сам мя­не і вы­ле­чыў. Ле­кі я асаб­лі­ва ні­ко­лі не ўжы­ва­ла. Ця­пер вось кар­ва­лол, ва­лі­дол, ды і ўсё... А, яшчэ «Ме­зім»... Як яго? «Фор­тэ». Але вель­мі рэд­ка. Ну яшчэ і но-шпу. Ад га­лаў­но­га бо­лю ні­чо­га не п'ю. Ві­но — і ра­ней не пі­ла мно­га, і ця­пер не ха­чу, — здзіў­ляе нас пен­сі­я­нер­ка.

Яе баць­кі пра­жы­лі ка­ля 90 га­доў, іх баць­кі — так­са­ма. Але пад 100 га­доў — та­ко­га не бы­ло ў іх сям'і.

Ці ве­рыць яна ў Бо­га? Ска­за­ла, што так.

— Толь­кі не ра­зу­мею, за што мне Бог столь­кі га­доў даў? Му­сіць, чар­га яшчэ не дай­шла да смер­ці, — раз­ва­жае доў­га­жы­хар­ка.

Мы па­жа­да­лі ёй зда­роўя, па­дзя­ка­ва­лі за тое, што па­дзя­лі­ла­ся з на­мі сва­ёй чыс­тай энер­ге­ты­кай. Да­мо­ві­лі­ся, што за­про­сіць нас на 100-га­до­вы юбі­лей. На раз­ві­тан­не яна нас пе­ра­хрыс­ці­ла. Аса­біс­та мне па­да­ло­ся, быц­цам пе­ра­хрыс­ціў анёл: з'я­ві­ла­ся ад­чу­ван­не лёг­кас­ці і ра­зу­мен­не та­го, што ў жыц­ці мы шмат ча­су тра­цім на мі­тус­ню. А каш­тоў­насць яго, жыц­ця, — у зда­роўі, у тым, каб да кан­ца сва­іх дзён не стра­ціць ро­зум, па­мяць. І, на­пэў­на, яшчэ і ў тым, каб пас­ля смер­ці пра ця­бе ўспа­мі­на­лі як пра ча­ла­ве­ка, які не скар­дзіў­ся на жыц­цё...

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Фо­та аў­та­ра.

Шу­мі­лін­скі ра­ён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.