Вы тут

Пішыце пісьмы…


Дзеду Марозу — таксама!

Крыху больш за месяц засталося да Новага года. А значыць, зараз самы час загадваць жаданні, пісаць пра іх Дзеду-чараўніку і пры гэтым на канверце з маркай правільна пазначыць адрас. Каму? Дзеду Марозу. Куды? Белавежская пушча, 225063 в. Камянюкі Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

27-49

Апусціць лісты, адрасаваныя чароўнаму атрымальніку, можна ў круглай і пасылачнай залах сталічнага паштамта (там ёсць спецыяльныя скрынкі), а таксама ў любым аддзяленні паштовай сувязі. Зрабіць гэта могуць як самі дзеці, так і іх бацькі, бабулі і дзядулі… Яны ж, дарэчы, маюць шанц скарыстацца паслугай РУП «Белпошта» і замовіць для сваіх блізкіх адмысловае віншаванне ад Дзеда Мароза: арыгінальна аформлены ліст, ён жа з дзіцячай кніжкай-размалёўкай, а то і з наклейкамі, галаваломкамі або сімвалам 2015 года ў выглядзе заплечнічка, пенальчыка ці мяккай цацкі.

Чароўны канверт ад Дзеда Мароза паштальён даставіць адрасату напярэдадні Новага года. Аформіць і аплаціць заказ можна на сайце РУП «Белпошта» www.bеlроst.bу, а таксама ў любым аддзяленні паштовай сувязі краіны ці ў паштальёна.

Спяшайцеся: з 20 па 30 лістапада 2014 г. у рамках святкавання Сусветнага дня дзіцяці на навагоднюю паслугу дзейнічае зніжка.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.