Вы тут

Патрабуюцца ініцыятыўныя, крэатыўныя, адказныя


…але за­піс у дып­ло­ме зу­сім не га­ран­туе пра­фе­сій­ную кам­пе­тэнт­насць спе­цы­я­ліс­та

Як знай­сці на рын­ку пра­цы ні­шу для ўла­даль­ні­каў дып­ло­маў ма­гіст­раў? Як лік­ві­да­ваць раз­рыў па­між пра­па­но­вай аду­ка­цый­ных па­слуг і по­пы­там на іх і не да­пус­ціць па­дзен­ня якас­ці вы­шэй­шай аду­ка­цыі? Ад­ка­зы на гэ­тыя пы­тан­ні шу­ка­лі ўдзель­ні­кі між­на­род­най на­ву­ко­ва-прак­тыч­най кан­фе­рэн­цыі «Вы­шэй­шая тэх­ніч­ная аду­ка­цыя: праб­ле­мы і шля­хі раз­віц­ця», якая прай­шла на ба­зе БДУ­ІР і са­бра­ла больш за 400 спе­цы­я­ліс­таў з Бе­ла­ру­сі, Укра­і­ны, Ра­сіі, Сла­ва­кіі, Турк­ме­ні­ста­на і ЗША.

6-19

6-19

 

Што за кід­кай наз­вай?

На сён­ня на­менк­ла­ту­ра спе­цы­яль­нас­цяў І сту­пе­ні вы­шэй­шай аду­ка­цыі ўклю­чае ў на­шай кра­і­не 384 най­мен­ні, а коль­касць спе­цы­я­лі­за­цый і ўво­гу­ле да­хо­дзіць да 717.

— Пе­ра­лік спе­цы­яль­нас­цяў па­ста­ян­на рас­це пры што­га­до­вым змян­шэн­ні коль­кас­ці абі­ту­ры­ен­таў. Але ці рас­це пры гэ­тым раз­на­стай­насць ві­даў эка­на­міч­най дзей­нас­ці? Та­кія да­сле­да­ван­ні ў нас не вы­кон­ва­лі­ся, хоць яны вель­мі не­аб­ход­ныя, — дзе­ліц­ца сва­ім мер­ка­ван­нем на­чаль­нік Цэнт­ра бес­пе­ра­пын­най пра­фе­сій­най аду­ка­цыі Рэс­пуб­лі­кан­ска­га ін­сты­ту­та вы­шэй­шай шко­лы, кан­ды­дат пе­да­га­гіч­ных на­вук, да­цэнт Воль­га ОЛЕКС. — З 2002 го­да, ка­лі быў уве­дзе­ны агуль­на­дзяр­жаў­ны кла­сі­фі­ка­тар Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­ру­сь «Спе­цы­яль­нас­ці і кла­сі­фі­ка­цыі», коль­касць спе­цы­яль­нас­цяў у сіс­тэ­ме ад­на­сту­пен­ча­тай вы­шэй­шай аду­ка­цыі ўзрас­та­ла ня­знач­на (ад 0,5 да 3% у год) і, што га­лоў­нае, за­ка­на­мер­на — па ме­ры рос­ту па­трэб эка­но­мі­кі кра­і­ны і маг­чы­мас­цяў ВНУ. На­прык­лад, пад­рых­тоў­ку ва­ен­ных спе­цы­я­ліс­таў па шэ­ра­гу тра­ды­цый­ных для ра­сій­скіх вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­ноў спе­цы­яль­нас­цяў рас­па­ча­ла Ва­ен­ная ака­дэ­мія Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Ак­ту­аль­ным пы­тан­не аб коль­кас­ці спе­цы­яль­нас­цяў І сту­пе­ні вы­шэй­шай аду­ка­цыі ста­ла ў вы­ні­ку пе­ра­хо­ду на дзве сту­пе­ні пад­рых­тоў­кі спе­цы­я­ліс­таў з вы­шэй­шай аду­ка­цы­яй, ка­лі ўсе спе­цы­яль­нас­ці ад­на­сту­пен­ча­тай вы­шэй­шай шко­лы бы­лі аў­та­ма­тыч­на ад­не­се­ны да І сту­пе­ні вы­шэй­шай аду­ка­цыі. Ад­на­ча­со­ва ста­лі з'яў­ляц­ца і спе­цы­яль­нас­ці ма­гіст­ра­ту­ры — за­раз у кла­сі­фі­ка­тар уне­се­на ўжо 319 спе­цы­яль­нас­цяў ма­гіст­ра­ту­ры.

Скач­кі ад­бы­ва­лі­ся двой­чы: у 2012 го­дзе — у бок змян­шэн­ня (на 7% у су­вя­зі з пе­ра­гля­дам пе­да­га­гіч­ных спе­цы­яль­нас­цяў), і ў 2013 го­дзе — у бок па­ве­лі­чэн­ня (на 8% у су­вя­зі са ска­ра­чэн­нем тэр­мі­наў на­ву­чан­ня на пер­шай сту­пе­ні). Ін­та­рэс да коль­кас­ці спе­цы­яль­нас­цяў уз­рос і ў су­вя­зі з тым, што рэй­тынг ВНУ на­пра­мую за­ле­жыць ад коль­кас­ці ад­кры­тых ва ўста­но­ве аду­ка­цыі спе­цы­яль­нас­цяў.

— Раз­на­стай­насць змес­ту вы­шэй­шай аду­ка­цыі, да якой імк­нуц­ца вы­шэй­шыя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы, вы­ра­жа­ец­ца ў раз­на­стай­нас­ці най­мен­няў спе­цы­яль­нас­цяў. Ад­нак за шмат­лі­кі­мі пры­ця­галь­ны­мі і кід­кі­мі наз­ва­мі ў шэ­ра­гу вы­пад­каў скла­да­на раз­гле­дзець ві­ды эка­на­міч­най дзей­нас­ці, у якія «ўваль­юц­ца» бу­ду­чыя спе­цы­я­ліс­ты, — пад­крэс­лі­вае Воль­га Олекс.

Акра­мя та­го, уста­но­вы аду­ка­цыі да­во­лі час­та імк­нуц­ца за­хоў­ваць і ма­раль­на са­ста­рэ­лыя спе­цы­яль­нас­ці. Па-пер­шае, ёсць па­трэ­ба ў кад­рах ад­па­вед­ных ква­лі­фі­ка­цый з бо­ку асоб­ных ар­га­ні­за­цый, а па-дру­гое, гэ­та дае маг­чы­масць за­ха­ваць ву­чэб­ную на­груз­ку і пра­фе­сар­ска-вы­клад­чыц­кі са­стаў, за­ня­ты ў пад­рых­тоў­цы ад­па­вед­ных спе­цы­я­ліс­таў. Та­му па­тра­бу­ец­ца рэ­ві­зія спе­цы­яль­нас­цяў усіх уз­роў­няў і сту­пе­няў аду­ка­цыі, у тым лі­ку і ся­рэд­няй спе­цы­яль­най. Мэ­та­згод­на пе­рай­сці ад пры­го­жых і муд­ра­ге­ліс­тых най­мен­няў да ка­рот­кіх і ёміс­тых най­мен­няў спе­цы­яль­нас­цяў, якія бу­дуць ад­люст­роў­ваць ві­ды эка­на­міч­най дзей­нас­ці.

Сфар­му­люй­це па­тра­ба­ван­ні

Трэ­ба пра­ана­лі­за­ваць і сіс­тэ­му ква­лі­фі­ка­цый. У шэ­ра­гу вы­пад­каў скла­да­на ад­ка­заць на пы­тан­не, што скры­та за най­мен­нем ква­лі­фі­ка­цыі. На­прык­лад, пра­ца­даў­цу (упраў­лен­ню ўнут­ра­ных спраў) не­ зра­зу­ме­ла, хто та­кі «Ін­жы­нер-сіс­тэ­ма­тэх­нік» па спе­цы­яль­нас­ці «Сіс­тэ­мы аў­та­ма­ты­за­ва­на­га пра­ек­та­ван­ня», у рам­ках якой бы­ла пры­свое­на гэ­тая ква­лі­фі­ка­цыя. За­раз ана­ла­га та­кой спе­цы­яль­нас­ці ня­ма, і ква­лі­фі­ка­цыя на­бы­ла не­каль­кі ін­шы змест. Ці дру­гі прык­лад — ква­лі­фі­ка­цыя «Эка­на­міст». Чым ад­роз­ні­ва­юц­ца ад­най­мен­ныя ква­лі­фі­ка­цыі на ўзроў­ні ся­рэд­няй спе­цы­яль­най і вы­шэй­шай аду­ка­цыі?

На дум­ку Воль­гі Олекс, трэ­ба пе­ра­гле­дзець па­няц­це «Ква­лі­фі­ка­цыя», уста­на­віць на­менк­ла­ту­ру ква­лі­фі­ка­цый па ўзроў­нях і сту­пе­нях аду­ка­цыі, рас­пра­ца­ваць і за­цвер­дзіць ква­лі­фі­ка­цый­ныя па­тра­ба­ван­ні, якія прад'­яў­ля­юц­ца да кож­най ква­лі­фі­ка­цыі, уклю­ча­ю­чы па­тра­ба­ван­ні да іх пры­сва­ен­ня.

Больш ак­тыў­най па­він­на стаць і кад­ра­вая па­лі­ты­ка пра­ца­даў­цаў. Мно­гія най­маль­ні­кі пры­звы­ча­і­лі­ся ары­ен­та­вац­ца на за­пі­сы ў дып­ло­мах, а не на ацэн­ку маг­чы­мас­цяў ма­ла­до­га спе­цы­я­ліс­та.

«Больш за тое, мно­гія пра­ца­даў­цы на­ват не мо­гуць сфар­му­ля­ваць свае па­тра­ба­ван­ні да спе­цы­я­ліс­таў. Для зблі­жэн­ня маг­чы­мас­цяў аду­ка­цыі з па­трэ­ба­мі рын­ку пра­цы па­тра­бу­ец­ца не­за­леж­ная і не­ка­мер­цый­ная ар­га­ні­за­цыя, якая б зай­ма­ла­ся мар­ке­тын­га­вы­мі да­сле­да­ван­ня­мі на рын­ку пра­цы, — пад­крэс­лі­ла Воль­га Олекс. — Іні­цы­я­ты­ва аб яе ства­рэн­ні бы­ла агу­ча­на яшчэ два га­ды та­му...»

Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны су­мес­на з Мі­ніс­тэр­ствам аду­ка­цыі і Ака­дэ­мі­яй кі­ра­ван­ня зай­ма­юц­ца за­раз удас­ка­на­лен­нем на­цы­я­наль­най сіс­тэ­мы ква­лі­фі­ка­цый. Пла­ну­ец­ца ства­рэн­не сер­ты­фі­ка­цый­ных цэнт­раў, якія бу­дуць вы­да­ваць сер­ты­фі­ка­ты лю­дзям, што зда­лі пэў­ны мі­ні­мум. Мяр­ку­ец­ца, што не ма­ю­чы ін­жы­нер­най аду­ка­цыі, ча­ла­век змо­жа атры­маць сер­ты­фі­кат ін­жы­не­ра.

— Спа­дзя­ём­ся, што пра­цэс удас­ка­на­лен­ня на­цы­я­наль­най сіс­тэ­мы ква­лі­фі­ка­цый за­вер­шыц­ца па­вы­шэн­нем якас­ці аду­ка­цыі і пра­фе­сій­най кам­пе­тэнт­нас­ці асоб, за­ня­тых у эка­но­мі­цы кра­і­ны. Пры гэ­тым бу­дуць рас­пра­ца­ва­ны і ўве­дзе­ны ў дзе­ян­не пра­фе­сій­на-ква­лі­фі­ка­цый­ныя стан­дар­ты, вы­зна­ча­ны ўсе ві­ды (раз­на­від­нас­ці) ква­лі­фі­ка­цый і маг­чы­мас­ці іх пры­мя­нен­ня па ўзроў­нях і сту­пе­нях аду­ка­цыі, — да­да­ла Воль­га Олекс.

Аду­ка­цыя з ары­ен­та­цы­яй на ры­нак

У су­вя­зі з кур­сам на да­лу­чэн­не Бе­ла­ру­сі да агуль­на­еў­ра­пей­скай аду­ка­цый­най пра­сто­ры ў па­праў­ках, пад­рых­та­ва­ных у Ко­дэкс «Аб аду­ка­цыі», пра­ду­гледж­ва­ец­ца ўвя­дзен­не ў вы­шэй­шай шко­ле ба­ка­лаў­ры­я­та. Ба­ка­лаў­ры­ят фак­тыч­на зой­ме мес­ца ця­пе­раш­няй І сту­пе­ні вы­шэй­шай шко­лы, якая доб­ра зра­зу­ме­лая най­маль­ні­кам. Та­му па­зна­валь­насць дып­ло­мам ба­ка­лаў­раў у бу­ду­чым за­бяс­пе­ча­на, ча­го не ска­жаш пра дып­ло­мы ма­гіст­раў. Ма­гіст­ра­ту­ра бы­ла ўве­дзе­на як над­бу­до­ва над тра­ды­цый­най вы­шэй­шай аду­ка­цы­яй, і ў чым за­клю­ча­ец­ца пе­ра­ва­га ўла­даль­ні­каў дып­ло­маў ма­гіст­раў пе­рад спе­цы­я­ліс­та­мі, най­маль­ні­кам па­куль не­ зра­зу­ме­ла.

— Змест аду­ка­цый­ных пра­грам на пер­шай і дру­гой сту­пе­ні вы­шэй­шай шко­лы не­аб­ход­на пе­ра­гле­дзець і ак­ту­а­лі­за­ваць, што звя­за­на перш за ўсё з не­аб­ход­нас­цю вы­зна­чэн­ня ста­ту­су ма­гіст­раў і па­вы­шэн­ня іх за­па­тра­ба­ва­нас­ці на рын­ку пра­цы, — лі­чыць на­чаль­нік нар­ма­тыў­на-ме­та­дыч­на­га цэнт­ра вы­шэй­шай шко­лы РІВШ, кан­ды­дат фі­зі­ка-ма­тэ­ма­тыч­ных на­вук, да­цэнт Свят­ла­на АР­ЦЕМ'­Е­ВА. — Сту­пень ары­ен­та­ва­нас­ці аду­ка­цый­ных пра­грам на ры­нак пра­цы з'яў­ля­ец­ца клю­ча­вым па­каз­чы­кам эфек­тыў­нас­ці вы­шэй­шай аду­ка­цыі і якас­ці пад­рых­тоў­кі. ВНУ па­він­ны мець маг­чы­масць адэ­кват­на рэ­ага­ваць на змя­нен­ні струк­ту­ры рын­ку пра­цы, што ў іс­тот­най сту­пе­ні за­ле­жыць ад ака­дэ­міч­най аў­та­ном­нас­ці ВНУ і маг­чы­мас­ці апе­ра­тыў­на­га ўня­сен­ня ад­па­вед­ных змя­нен­няў у аду­ка­цый­ныя пра­гра­мы. Пы­тан­не па­шы­рэн­ня пра­воў і ад­каз­нас­ці ўста­ноў вы­шэй­шай аду­ка­цыі — над­звы­чай ак­ту­аль­нае...

Што ты­чыц­ца коль­кас­ці спе­цы­яль­нас­цяў ма­гіст­ра­ту­ры, то, на дум­ку спе­цы­я­ліс­таў, трэ­ба пе­ра­гле­дзець гэ­ты пе­ра­лік у бок уз­буй­нен­ня спе­цы­яль­нас­цяў.

Ін­жы­нер — пра­фе­сія твор­чая

Па­коль­кі на­ша кра­і­на з'яў­ля­ец­ца экс­парт­на ары­ен­та­ва­най, то для Бе­ла­ру­сі тэх­ніч­ная аду­ка­цыя мае вы­ключ­на важ­нае зна­чэн­не. Па­трэ­ба ў вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­ных спе­цы­я­ліс­тах рас­це, а па­тра­ба­ван­ні да ве­даў і пра­фе­сій­ных на­вы­каў ста­но­вяц­ца ўсё больш жорст­кі­мі. На шчас­це, у апош­нія га­ды вяр­та­ец­ца ці­ка­васць з бо­ку бе­ла­рус­кай мо­ла­дзі да вы­шэй­шай тэх­ніч­най аду­ка­цыі. Ад­нак во­пыт свед­чыць, што абі­ту­ры­ен­ты тэх­ніч­ных ВНУ менш ін­фар­ма­ва­ныя пра абра­ную спе­цы­яль­насць, чым на­цэ­ле­ныя на па­ступ­лен­не ў ме­ды­цын­скія, пе­да­га­гіч­ныя, сель­ска­гас­па­дар­чыя і твор­чыя ВНУ. Яны не мо­гуць аца­ніць улас­ныя здоль­нас­ці да ін­жы­нер­на-тэх­ніч­най дзей­нас­ці. Да та­го ж і пос­пе­хі ін­жы­не­раў вя­до­мыя не так шы­ро­ка, як, на­прык­лад, прад­стаў­ні­коў твор­чых пра­фе­сій (ак­цё­раў, му­зы­кан­таў, жур­на­ліс­таў і г.д.), та­му знач­ная коль­касць абі­ту­ры­ен­таў тэх­ніч­ных ВНУ мае вель­мі ад­да­ле­нае ўяў­лен­не аб бу­ду­чай пра­фе­сіі.

У той жа час ка­лі ма­ла­ды ча­ла­век у школь­ныя га­ды за­хап­ляў­ся тэх­ніч­най твор­час­цю, то пры па­ступ­лен­ні ў ВНУ ён ужо свя­до­ма вы­бі­рае спе­цы­яль­насць, каб атры­маць паў­на­вар­тас­ныя ве­ды. Як пра­ві­ла, та­кія ма­ла­дыя лю­дзі пра­цяг­ва­юць зай­мац­ца на­ву­ко­ва-тэх­ніч­най твор­час­цю і на­ву­ко­вы­мі да­сле­да­ван­ня­мі на но­вым, больш вы­со­кім уз­роў­ні. Та­му на кан­фе­рэн­цыі пра­гу­ча­ла пра­па­но­ва пра­да­ста­віць на­ву­чэн­цам, якія доб­ра пра­яві­лі ся­бе ў тэх­ніч­най твор­час­ці, маг­чы­масць для па­ступ­лен­ня ў ВНУ па-за кон­кур­сам. За­раз кон­кур­саў у сфе­ры тэх­ніч­най твор­час­ці, па ста­ту­се пры­раў­на­ва­ных да алім­пі­яд школь­ні­каў, у Бе­ла­ру­сі ня­ма, та­му не­аб­ход­ная афі­цый­ная рэс­пуб­лі­кан­ская сіс­тэ­ма ме­ра­пры­ем­стваў у га­лі­не на­ву­ко­ва-тэх­ніч­най твор­час­ці на­ву­чэн­цаў, якая б да­зво­лі­ла пры­зё­рам па­сту­паць у лю­бую тэх­ніч­ную ВНУ на льгот­ных умо­вах. У якас­ці ста­ноў­ча­га пры­кла­ду пры­во­дзіў­ся Рэс­пуб­лі­кан­скі кон­курс на­ву­ко­ва-тэх­ніч­най твор­час­ці «Тэх­на­ін­тэ­лект», які пра­хо­дзіць на ба­зе БНТУ і дае маг­чы­масць мо­ла­дзі рэа­лі­за­ваць ся­бе ў са­мых роз­ных сфе­рах на­ву­кі і тэх­ні­кі.

Ча­му ву­чыць і як ву­чыць?

Яшчэ ад­на праб­ле­ма — дэ­фі­цыт у ВНУ вы­клад­чы­каў з но­вым уз­роў­нем мыс­лен­ня. Адзін з фак­та­раў, які ўплы­вае на якасць аду­ка­цыі, — гэ­та, як ні дзіў­на, уз­рост. Сён­ня ў ВНУ пра­цу­юць або вы­клад­чы­кі-пен­сі­я­не­ры, або вы­клад­чы­кі, якія зу­сім ня­даў­на са­мі атры­ма­лі вы­шэй­шую аду­ка­цыю. У пер­шым вы­пад­ку пе­да­го­гі ўжо не жа­да­юць штось­ці змя­няць, упар­та іг­на­ру­юць су­час­ныя тэн­дэн­цыі і пра­цяг­ва­юць ву­чыць так, як і 20 га­доў та­му. А ў дру­гім вы­пад­ку ад­чу­ва­ец­ца ад­сут­насць як вы­клад­чыц­ка­га, так і пра­фе­сій­на­га во­пы­ту і «сы­расць» улас­ных ве­даў.

Бе­ла­ру­сі, як па­вет­ра, па­тра­бу­юц­ца лю­дзі, здоль­ныя ства­раць іна­ва­цый­ныя пра­дук­ты і тэх­на­ло­гіі, і кі­раў­ні­кі, здоль­ныя іх ука­ра­няць. Ад­нак у не­ка­то­рых з удзель­ні­каў кан­фе­рэн­цыі ёсць су­мнен­ні на­конт та­го, ці змо­жа ма­ла­ды ча­ла­век, яко­га і ў шко­ле, і ў ВНУ ву­чы­лі ра­шаць тэс­ты, вы­бі­ра­ю­чы пра­віль­ны ад­каз з пя­ці пра­па­на­ва­ных, пры­ду­маць іна­ва­цый­нае ра­шэн­не? І ці змо­жа вы­пуск­нік вы­шэй­шай шко­лы, які ўсе га­ды на­ву­чан­ня быў вы­му­ша­ны ра­шаць вы­ду­ма­ныя пе­да­го­га­мі вір­ту­аль­ныя за­да­чы, ука­ра­ніць свае ра­шэн­ні ў рэ­аль­ных умо­вах?

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Фота Анатоля Клешчука.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.