Вы тут

На сувязі — усе рэгіёны


Чарговыя прамыя тэлефонныя лініі адбудуцца ў гэтую суботу, 21 лютага

З пачатку года, кожную суботу, на працягу трох гадзін прадстаўнікі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, а таксама раённыя ўлады адказваюць на самыя хвалюючыя пытанні жыхароў Беларусі. Эканамічнае развіццё гарадоў, своечасовая выплата заработнай платы, праблемы ў сферы ЖКГ і многія іншыя пытанні ў гэты час становяцца ключавымі. Прамыя тэлефонныя лініі праходзяць ужо чацвёрты тыдзень запар па суботах з 9 да 12 гадзін.

Як правіла, у кожным з рэгіёнаў адказваюць не менш, чым на чатыры дзясяткі званкоў. Улады запэўніваюць, што цяпер практыка прамых тэлефонных ліній стане пастаяннай.

У гэтую суботу з 9.00 да 12.00 на сувязі з беларусамі:

Брэсцкі аблвыканкам: Ашмянцаў Сяргей Дзмітрыевіч — старшыня абласнога Савета дэпутатаў (8 0162 213121);

Віцебскі аблвыканкам: Дзям'янаў Эдуард Міхайлавіч — намеснік старшыні: (8 0212 204260);

Гомельскі аблвыканкам: Пірштук Баляслаў Казіміравіч — намеснік старшыні:
(8 0232 751237);

Гродзенскі аблвыканкам: Папоў Ігар Андрэевіч — кіраўнік справамі:
(8 0152 735644);

Мінскі аблвыканкам: Ліпніцкі Іван Эдуардавіч — старшыня абласнога Савета дэпутатаў: (500 41 60);

Магілёўскі аблвыканкам: Варонін Рыгор Аляксандравіч — кіраўнік справамі: (8 0222 501869);

Мінскі гарвыканкам: Котаў Мікалай Аляксандравіч — кіраўнік справамі:
(222 44 44).

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.