Вы тут

Лясная быль


Ніякіх ільгот у дрэваапрацоўчай галіне для нядбайных гаспадарнікаў быць не павінна

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў час даклада аб праекце ўказа па пытаннях удасканалення дзейнасці ў сферы лясной гаспадаркі запатрабаваў больш эфектыўнага функцыянавання ляснога комплексу, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Тэмы лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці абмяркоўваюцца ўжо не першы раз. Прэзідэнт падкрэсліў, што лес — адзін з нямногіх аднаўляемых сыравінных рэсурсаў, якія мае краіна. У Беларусі на душу насельніцтва прыпадае амаль 1 га лесу і каля 200 куб. м драўніны на пні. «Гэта велізарнае багацце», — лічыць кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў, што перад пачаткам мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай прамысловасці была дамоўленасць надаць гэтай тэме самую сур'ёзную ўвагу. «Сёння стаіць задача забяспечыць эфектыўнае функцыянаванне ўсяго ляснога комплексу, і перш за ўсё мы маем на ўвазе глыбокую перапрацоўку лесаматэрыялаў, каб атрымаць прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Праект указа па пытаннях удасканалення дзейнасці ў сферы лясной гаспадаркі прадугледжвае ўнясенне істотных змяненняў у існуючы парадак функцыянавання галіны. Прэзідэнт адзначыў: перш чым падпісаць гэты дакумент, ён хацеў бы пачуць ад прысутных на дакладзе распрацоўшчыкаў адказы на шэраг пытанняў. У прыватнасці, як прапанаваныя дадатковыя меры будуць садзейнічаць навядзенню парадку ў лясной галіне, што прапануецца для павелічэння глыбіні перапрацоўкі лесаматэрыялаў і нарошчвання выпуску прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю? Пры гэтым кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як ідуць справы з вывазам неапрацаванага лесу, кругляка за мяжу. «Мы дамаўляліся: такое трэба выключыць. Як гэта выключана? Трэба не кругляк вывозіць і кагосьці карміць за межамі Беларусі, а вырабляць мэблю, патрэбныя камплектуючыя для будаўніцтва і іх прадаваць», — сказаў Прэзідэнт.

З улікам таго, што ў праекце ўказа прадугледжваюцца змяненні дзеючага парадку па рэалізацыі драўніны арганізацыям канцэрна «Беллеспаперапрам», Аляксандр Лукашэнка ўдакладніў, у чым канкрэтна сутнасць гэтых змен і як гэта паўплывае на работу канцэрна, іншых дрэваперапрацоўшчыкаў. «Ці не атрымаецца так, што мы ўвядзём якую-небудзь дадатковую льготу? У той жа час, як мне дакладаюць, на 1 сакавіка пратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў канцэрна за драўніну ў нарыхтаваным выглядзе складае Br58 млрд, плюс яшчэ Br9 млрд — даўгі за драўніну, адпушчаную на пні. Чаму гэта дапускаецца?» — спытаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён запатрабаваў: «Ніякіх ільгот для нядбайных гаспадарнікаў быць не павінна».

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў меркаванне, што цяпер як у сельскай гаспадарцы, так і ў лясной прамысловасці нішто не перашкаджае даваць высокія тэмпы і прырост. «Усё ў нас для гэтага ёсць. І сельская, і лясная гаспадарка ў дастатковай колькасці забяспечаны самай сучаснай неабходнай тэхнікай, — сказаў Прэзідэнт. — Самая вялікая праблема была энерганосьбіты. Дык яны цяпер у два разы таннейшыя, і сёння можна сабекошт скарачаць, якасць — павышаць».

«Парадку і дысцыпліны не хапае — ну што ж, гэта мы выправім, і вельмі хутка. Таму давайце вынік», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Па выніках даклада быў дадзены шэраг даручэнняў, накіраваных на ўдасканаленне дзейнасці ў сферы лясной гаспадаркі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.