Вы тут

Адважная Зіна


У Зале Славы Цэнтральнага музея Вялікай Айчыннай вайны на Паклоннай гары ў Маскве бронзавым бюстам работы скульптара Аляксандра Казачка ўвекавечана памяць Героя Савецкага Саюза Зіны Партновай. Гэта першы помнік новага праекта. Мяркуецца таксама ўстанавіць у музеі 15 бюстаў юных удзельнікаў Вялікай Айчыннай, што атрымалі за свае подзвігі медаль «Залатая Зорка».

[caption id="attachment_85617" align="alignnone" width="400"]Га­лі­на Мель­ні­ка­ва-Парт­но­ва  ля брон­за­ва­га бюс­та Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за Зі­ны Парт­но­вай  у Цэнт­раль­ным му­зеі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны ў Маск­ве. Га­лі­на Мель­ні­ка­ва-Парт­но­ва
ля брон­за­ва­га бюс­та Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за Зі­ны Парт­но­вай
у Цэнт­раль­ным му­зеі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны ў Маск­ве.[/caption]

У пачатку 1942 года па даручэнні Сіроцінскага падпольнага райкама КП(б)Б з моладзі вёсак Ушалы, Зуі, Масцішча, Ферма і чыгуначнай станцыі Обаль была створана падпольная арганізацыя «Юныя мсціўцы», якой кіравала камсамолка Ефрасіння Зянькова. Нядаўнія школьнікі былі залічаны ў партызанскі атрад імя Варашылава брыгады імя Леніна.

Юныя падпольшчыкі былі няўлоўнымі. Імі былі арганізаваны дыверсіі на льнозаводзе, электрастанцыі, цагельным заводзе, у камендатуры, узарвана машына буйнога чыноўніка з зондэрфюрарам СС і трыма афіцэрамі. На мінах падрываліся машыны і матацыклы, з гарнізона прападалі гітлераўцы. Дзякуючы разведвальным даным больш дакладнымі сталі ўдары з паветра і на зямлі па варожых аб'ектах... Фашысты збіліся з ног, шукаючы дыверсантаў. Ім і ў галаву не прыходзіла, што вінаватыя ў гэтым школьнікі.

Летам 1943 года па даносе правакатара гітлераўцы напалі на след арганізацыі. Арыштаваных падпольшчыкаў падверглі жорсткім катаванням у Шуміліне, а потым — у Полацкай турме. З заданнем даведацца пра лёс сваіх таварышаў і магчымасці арганізаваць іх уцёкі ў разведку накіравалася Зіна Партнова...

Перад пачаткам вайны ленінградская школьніца з малодшай сястрычкай Галяй прыехала на канікулы да бабулі ў вёску Зуі. Піянерка не магла заставацца ў баку ад барацьбы з акупантамі. Пры дапамозе больш вопытных падпольшчыкаў яна навучылася трапна страляць, кідаць гранаты, авалодала навыкамі канспірацыі, выконвала адказныя заданні і даручэнні: была сувязной, разведчыцай, дыверсанткай, распаўсюджвала лістоўкі. Фашысты схапілі юную падпольшчыцу каля вёскі Масцішча і даставілі ў гестапа. Там яе апазнаў здраднік. Колькі ні катавалі, абяцаючы жыццё, сваіх сяброў яна не выдала. Маўчанне было зброяй Зіны. На адным з допытаў следчы неабачліва паклаў пісталет на стол, чым адважная патрыётка тут жа скарысталася. Яна схапіла зброю і выстраліла ў свайго ката, другім стрэлам быў забіты дзяжурны афіцэр. Выбіўшы акно, дзяўчынка кінулася да рэчкі, каб схавацца ў прыбярэжных кустах. Услед за ёй ужо імчаліся гітлераўцы. Зіна паспела стрэліць яшчэ ў аднаго фашыста, але была схоплена. Здзекам і катаванням не было мяжы: дзяўчыне выкалалі вочы, адрэзалі вушы, перабілі рукі і ногі.

Марознай студзеньскай раніцай 1944 года з варотаў турмы аўтаматчыкі-канваіры вывелі шэсць асуджаных на смерць. Сярод іх была сівая сляпая дзяўчына з распухлымі пачарнелымі нагамі. Гэта быў апошні дзень жыцця мужнай падпольшчыцы, дзяўчынкі з коскамі, як называлі яе сябры. Зіна не дажыла нават да свайго 18-годдзя...

На цырымонію адкрыцця бюста гераіні ў Цэнтральны музей Вялікай Айчыннай вайны запрасілі і малодшую сястру Зіны Галіну Мельнікаву-Партнову, якая жыве ў Санкт-Пецярбургу. У сваёй сціплай кватэры яна арганізавала музей Зіны Партновай, дзе прымае шматлікія экскурсіі. Наведвальнікам Галіна Мартынаўна расказвае пра гераічнае жыццё сястры. Дарэчы, нягледзячы на юны ўзрост, Галя таксама дапамагала падпольшчыкам, за што ўзнагароджана медалём «Партызану Айчыннай вайны» 2-й ступені. Ва ўзнагародным лісце напісана: «Партнова Г.М. са жніўня 1943 года праз сястру Партнову Зіну была сувязной паміж партызанамі і агентурай у нямецкім гарнізоне на станцыі Обаль. Ад партызанаў яна дастаўляла агентуры магнітныя міны для здзяйснення дыверсійных актаў». А было гэтай сувязной у 1943-м усяго дзесяць гадкоў...

Таццяна КУЗЬМІЧ

Фота з асабістага архіва Г.М. Мельнікавай-Партновай

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».