Вы тут

Энергія «Уздыма» руліць!


Пры беларускім культурна-асветніцкім таварыстве «Уздым» у Даўгаўпілсе летась была створана маладзёжная група з актыўных хлопцаў і дзяўчат. Яны рознага ўзросту, але іх аб'ядноўвае агульная мэта: жаданне вывучаць культуру, традыцыі беларускага народа (некаторыя маюць беларускія карані), пазнаёміцца з хлопцамі і дзяўчатамі з краіны-суседкі, даведацца, чым яны займаюцца, захапляюцца і якія магчымасці дае ім для гэтага дзяржава. Увогуле, лепш даведацца аб маладзёжным руху ў Рэспубліцы Беларусь, убачыць яе славутасці, а таксама праявіць свой талент і знайсці сваё поле для дзейнасці.

Маладзёжная група вельмі актыўна дапамагае членам таварыства ў падрыхтоўцы розных мерапрыемстваў. Пры дапамозе настаўнікаў былі выраблены цудоўныя магніты з лагатыпам таварыства ў тэхніцы «дэкупаж», якія дарыліся падчас штогадовага беларускага кірмашу ў Даўгаўпілсе. Таксама рукамі моладзі былі створаны цудоўныя папяровыя букеты з цукеркамі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі падчас удзелу ў праекце «Багацце беларускага сувеніра». Моладзь дапамагала ў падрыхтоўцы сцэнарыя, а таксама ўдзельнічала ў мерапрыемствах у дзіцячым прытулку Prіedіte і дзённым рэабілітацыйным цэнтры горада. У маі па просьбе беларускага консульства мы прымалі актыўны ўдзел у правядзенні вечара, прысвечанага 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Ад кіраўніцтва маладзёжная група атрымала заданне — арганізаваць і правесці прэзентацыю сайта таварыства (www.uzdіm.lv). З гэтым мы справіліся на «выдатна». Дарэчы, сайт быў створаны найперш для таго, каб беларусы, якія жывуць за мяжой, заўсёды маглі пазнаёміцца з апошнімі навінамі «Уздыму», планамі яго работы, конкурсамі, праектамі, над якімі цяпер ідзе праца. Даведацца пра гісторыю, калектывы, якія дзейнічаюць пры таварыстве, і, безумоўна, пазнаёміцца з навінамі, у тым ліку турызму. Даступная інфармацыя і аб афармленні віз у Рэспубліку Беларусь. Усе старонкі сайта працуюць у беларускамоўнай і рускамоўнай версіях.

У лютым таварыства «Уздым» адзначыла сваё 20-годдзе. Трэба сказаць, што кожны, хто прыйшоў у яго, — гэта талент, гэта самабытнасць, гэта шчырыя беларус ці беларуска. Таварыства садзейнічае актыўнаму аб'яднанню беларусаў і ўмацаванню дружбы паміж беларусамі і латышамі. У яго склад уваходзяць 125 сяброў. Трэба адзначыць, што беларускае таварыства ў Даўгаўпілсе — самае вялікае ў Еўропе. Спадзяёмся, што са з'яўленнем маладзёжнай групы таварыства «Уздым» наперадзе чакаюць новыя ідэі, праекты, мерапрыемствы і падзеі.

Алена Радзівонава,
г. Даўгаўпілс

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.