Вы тут

Святкуем разам!


У суботу, 4 ліпеня, мінчан і гасцей сталіцы будзе чакаць падарунак ад радыёстанцыі «Минская волна». З нагоды святкавання Дня Незалежнасці каля Камароўскага рынку адбудзецца святочны канцэрт, арганізаваны адміністрацыяй Савецкага раёна сталіцы пры інфармацыйнай падтрымцы
«Выдавецкага дома «Звязда».

Усіх прысутных чакаюць не толькі выступленні найлепшых творчых калектываў Мінскай вобласці, але і конкурсы з прыемнымі падарункамі. У святочнай праграме заяўлены ансамбль народнай песні «Каханачка» (БНТУ), арт-фольк-дуэт «Велес», вакальны гурт «Белая Русь» прадпрыемства «Світанак» (г. Жодзіна), спявак, лідар гурта «Эківокі» Аляксандр Сухараў, яркі сямейны дуэт Руслана Свірыдава і Юліі Навамір (уладальнікі Гран-пры тэлевізійнага фестывалю-конкурсу армейскай песні «Звязда»), спявачка Наталля Навумовіч, а таксама музычная студыя «7-я», выступленні Наталлі Зайцавай і Таццяны Атрошанкі.

Радыё «Минская волна» — лідар FM-вяшчання ў цэнтральным рэгіёне краіны, які спецыялізуецца на інфармацыйнай, культурна-асветніцкай і музычнай тэматыцы. Вяшчае кругласутачна на тэрыторыі Мінска і Мінскай вобласці. Ад свайго эфірнага сэрца, ад імя раённых выканаўчых камітэтаў Мінскай вобласці і вядучых прадпрыемстваў сталічнага рэгіёна віншуе жыхароў і гасцей сталіцы з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! І запрашае на святочны канцэрт, які пройдзе каля Камароўскага рынку з 12.00 да 15.00 у суботу, 4 ліпеня. Такое мерапрыемства ў Мінску праходзіць упершыню, але, можа, якраз гэтая сустрэча стане пачаткам добрай традыцыі збірацца разам.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.