Новая назва тэлеканала - "Мiнск ТБ". У яго эфіры застануцца найбольш упадабаныя гледачамі праекты, у тым ліку навіновая праграма "Своечасова", ток-шоў "Давайце разбяромся!", дзе абмяркоўваюцца праблемы сталіцы, інтэлектуальная гульня "Плэй-оф шоў". Гледачы па-ранейшаму змогуць даведвацца аб роднай Беларусі з праграмы "Спадчына". У тэлепраграме застануцца таксама перадачы "ТБ-Перахоп", "Утаймавальніки стыхій", "Магістраль", якія распавядаюць аб працы супрацоўнікаў міліцыі, МНС, Дзяржаўтаінспекцыі.
Тэлеканал найбуйнейшага сталічнага кабельнага аператара МТІС мае намер прапанаваць гледачу разнастайны кантэнт. У тэлеэфіры будзе аператыўная інфармацыя, лепшая дакументалістыка ад прызнаных майстроў, а таксама мастацкія фільмы прэміум-класа і дыхтоўныя гістарычныя серыялы. Паводле інфармацыі тэлеканала, кантэнт фарміраваўся з улікам пажаданняў аўдыторыі гледачоў.
Тэлеканал "Мінск 24 ДОК" пачаў вяшчанне ў чэрвені 2012 года.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».