Вы тут

Парушэнне раўнавагі


«Падкажыце, калі ласка, як праверыць сябе на каардынацыю рухаў, з чым можа быць звязана яе парушэнне?

Аксана Паўлаўна, г. Мінск».

Тлумачыць урач-неўролаг 11-й гарадской паліклінікі г. Мінска Юлія ВАРАНЬКО:

— Само па сабе парушэнне раўнавагі не з'яўляецца захворваннем, але гэта сімптом, які можа ўзнікнуць пры самых розных захворваннях. Што ж можа прывесці да парушэння каардынацыі?

Фізічнае знясіленне арганізма. Уздзеянне алкаголю, наркатычных і іншых атрутных рэчываў. Інсульт, атэрасклероз сасудаў галаўнога мозга, энцэфалапатыя. Траўмы галавы. Пухліны галаўнога мозга. Рассеяны склероз. Паркінсанізм. Каталепсія (захворванне, пры якім чалавек застывае ў адной позе). Захворванні апорна-рухальнага апарату. Узроставыя змяненні ў арганізме.

Што трэба разумець пад парушэннем каардынацыі руху? Гэта з'яўленне трэмару — дрыжання кісцяў рук, галавы. Сімптом вельмі лёгка выявіць, калі папрасіць хворага што-небудзь напісаць на лісце паперы. Літары атрымліваюцца няроўныя, замест круга — зігзаг. Почырк у такога чалавека неразборлівы. Пры адных захворваннях трэмар нарастае ў стане спакою, а пры іншых — падчас руху.

Другі важны момант — хістанне падчас руху. Чалавек не можа прайсці па роўнай лініі, робіць крокі рознай даўжыні.

Нарэшце, атаксія, пры якой пакутуюць лобныя аддзелы галаўнога мозга, іншыя важныя структуры нервовай сістэмы. Пры падазрэнні на атаксію пацыента просяць пастаяць з выцягнутымі наперад рукамі і заплюшчанымі вачамі. Ногі пры гэтым павінны быць «разам». Неабходна дакрануцца пальцам да носа (або лежачы на спіне дакрануцца пяткай да калена супрацьлеглай нагі).

Калі вы заўважылі ў сябе падобныя сімптомы, нейкія цяжкасці пры выкананні пералічаных дзеянняў, тэрмінова звярніцеся да ўрача — неўролага, кардыёлага, таксіколага

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.