Вы тут

«Каралі начной Вероны»... адпачываюць!


У тройцы найлепшых — адны дзяўчаты.

У Мінску вызначыліся пераможцы гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года — 2015». За пуцёўку ў рэспубліканскі фінал змагаліся 13 студэнтаў самых буйных сталічных універсітэтаў (шасцёра юнакоў і сем дзяўчат), якія перамаглі на аналагічных спаборніцтвах у сваіх ВНУ.


3-14

Да пачатку конкурсу ў фае Камандна-інжынернага інстытута МНС разгарнуліся некалькі інтэрактыўных пляцовак. На пляцоўцы «#Я выбіраю Мінск_БРСМ» «вырасла» маладая яблынька — сімвал Года моладзі, а дзяўчаты-валанцёры з хэштэгам, прысвечаным Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ, прапаноўвалі ўсім ахвотным зрабіць памятнае фота на фоне цудоўнага дрэва. Зрабіць сэлфі ці групавы фотаздымак можна было таксама на пляцоўцы «Тэатр пачынаецца з вешалкі» — тут гасцей сустракалі дамы ў сярэдявечных строях і мужчыны ў фраках. На пляцоўцы меўся тэатральны рэквізіт — касцюмы і маскі, якія можна было прымераць на сябе падчас фатаграфавання. Побач размясцілася майстэрня «МіМ БДУ», дзе з дапамогай мастакоў-аквагрымёраў можна было ў лічаныя хвіліны займець цікавы фейс-арт. А па дарозе ў глядацкую залу гасцей чакала фотасушка, на якой госці маглі бліжэй пазнаёміцца з канкурсантамі.

Мінскі адборачны тур уключаў пяць конкурсаў. Яшчэ да пачатку спаборнітцваў журы выставіла ацэнкі па трох «завочных» конкурсах. Ацэньваліся «Партфоліа ўдзельніка» (матэрыялы пра дасягненні канкурсантаў у вучобе, творчасці, навуцы, спорце і грамадскай дзейнасці), аўтарскі відэаролік «Я — студэнт» і «Праект у Год моладзі» (прэзентацыя маладзёжнага праекта, рэалізаванага канкурсантам у бягучым годзе).

Пачатак вочным спаборніцтвам паклаў нумар «Каралі начной Вероны» ў выкананні... курсантаў Акадэміі МУС. Пад гэтую вядомую кампазіцыю ўдзельнікі выйшлі на сцэну ў касцюмах тэатральных і кінагерояў. Далей у конкурсе «Прэзентацы-Я» кожны з удзельнікаў расказваў пра сябе, сваю прафесію і ўніверсітэт. А ў творчай эстафеце «Маладая Беларусь» канкурсанты дэманстравалі індывідуальныя таленты — пелі, танцавалі, чыталі вершы, паказвалі гумарыстычныя сцэнкі, адным словам, спрабавалі здзівіць і прыцягнуць увагу членаў журы. Атрымалася гэта ў траіх: рашэннем журы у рэспубліканскі фінал выйшлі Вольга СЯЧКО (Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт), Аляксандра МУРЗОЎСКАЯ (БНТУ) і Марына ВІШНЕЎСКАЯ (Камандна-інжынерны інстытут МНС).

А ў інтэрнэт-конкурсе «Студэнт года onlіne», які праходзіў у суполцы «Мінск—БРСМ» у сацыяльнай сетцы «УКантакце» перамагла Аляксандра Мурзоўская, якая набрала 1228 галасоў інтэрнэт-карыстальнікаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.