Рэнтабельнасць продажаў арганізацый краіны ў студзені—кастрычніку бягучага года склала 8,1 % і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам 2014-га на 0,5 %.
Беларускі фільм «У вайны не жаночы твар», аўтарам сцэнарыя якога з'яўляецца Святлана Алексіевіч, пераведзены ў лічбавы фармат. Гэты дакументальны фільм зняты ў 1981 годзе рэжысёрам Віктарам Дашуком. Акрамя гэтай карціны, у лічбавы фармат пераведзены таксама фільм «Боль» па сцэнарыі нобелеўскай лаўрэаткі.
Ствараць валютны саюз краін ЕАЭС наўрад ці давядзецца раней за 2025 год. Аб гэтым у інтэрв'ю «Российской газете» заявіў старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктар Хрысценка.
Рабочая група па бяспецы кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны ўзгадніла пералік зон для размініравання ў Данбасе, у які ўключаны 43 раёны. На тэрыторыі 12 з іх работы павінны пачацца да канца года, а на 5 яны ўжо пачаліся.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?