Вы тут

Каб уразіць... іншую


У кабінеце нас двое — я і мая маладая калега Анжэла. Звярнуў сёння яе ўвагу на тое, што наша кіраўніца — Аліна Аляксандраўна — трымае сябе заўжды ў цудоўнай форме; вытанчаная інтэлігентнасць і прыродная прыгажосць — рэдкае спалучэнне для кіраўніка.


— Ну, гэта больш чым відавочна, — згаджаецца Анжэла. — Наша кіраўніца ў сваёй знешнасці прадугледжвае кожную дробязь, яна, як кажуць, на вышыні... А ці заўважыў ты, што у яе нарошчаныя пазногці?

— Што?.. Якія пазногці? Прычым тут пазногці? Мне да ліхтара, якія яны... Хоць сабе ўвогуле і без іх.

Мой мужчынскі інтарэс-цікавасць да Аліны Аляксандраўны — гэта яе прыцягальная ўсмешка, хвалюючы погляд, мілыя гуллівыя ямачкі на шчочках, яе прыгожая паходка і, скажам прама, сексуальная фігура... А тут — нейкія пазногці?

— Ды ў нашым райцэнтры адкрылася некалькі кропак, дзе займаюцца толькі пазногцямі! Няўжо ты думаеш, што жанчыны трацілі б грошы — і не маленькія! — на тое, што не падабаецца вам? Каго ж мы яшчэ хочам уразіць, як не мужчын?

Я не думаю, што жанчыны звар'яцелі і выкідваюць грошы на вецер, проста заўважыў, што яны робяць многае для таго, каб уразіць... іншых жанчын. Нарошчаныя пазногці нашай Аліны Аляксандраўны — гэта для Ірыны Сяргееўны, Наталлі Ігараўны, Святланы Іванаўны, прадстаўніц розных структур, дзе яна бывае. Я скажу болей: прыкладна палова ўсіх жаночых намаганняў з індустрыі прыгажосці накіраваны для стварэння эфекту ў вачах сабе падобных — калег, канкурэнтак, суседак, сябровак, знаёмых і незнаёмых... Вы гэтага проста не разумееце, думаеце, што імкняцеся ўразіць мужчыну. Але ўсё гэта «ляціць міма». А мы... мы вас любім за іншае. Зусім за іншае.

Міжволі ўзгадаў выпадак, што адбыўся падчас адной з выпадковых пасядзелак нашага калектыву ў рэстаране некалькі гадоў таму. Адну нашу супрацоўніцу — Вольгу — «прыкмеціў» падпалкоўнік з ліку адпачываючых, раз за разам запрашаў на танец. А яна, усхваляваная, дакарала сябе, што выглядае «па-дамашняму», што не падрыхтавалася належным чынам да мерапрыемства — ні табе «поўнага» макіяжу, ні манікюру. Маўляў, і сама адчувала б сябе ўпэўнена, і падпалкоўніка «зваліла б напавал». Можа, гэта так, але калі б яна сядзела, як царыца на троне, той падпалкоўнік на яе і не паглядзеў бы...

Аляксандр Г

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.