Вы тут

Праект СІNЕMАSСОРЕ пакажа на вялікім экране карціну «Лобстар»


Уяўляеце, як у красунчыка Коліна Фарэла, акцёра, які сыграў, напрыклад, самога Аляксандра Македонскага, звісае жывоцік? Паверце, ад яго — ад іх абодвух — вачэй немагчыма адарваць. У мінскім кінапракаце з'явіўся яшчэ адзін водгук сусветнага фестывальнага руху: праект СІNЕMАSСОРЕ пакажа на вялікім экране кінатэатра «Ракета» карціну Ёргаса Ланцімаса «Лобстар». З Колінам Фарэлам у галоўнай ролі.


Фільм вядомага грэчаскага рэжысёра (аўтар кінастужак «Кінэта», «Альпы» і «Ікол», што ў 2009 годзе быў адзначаны Асаблівым поглядам Канскага кінафестывалю) на мінулым Канскім кінафестывалі быў намінаваны на Залатую пальмавую галіну. І хоць галоўную ўзнагароду форуму, як мы памятаем, забрала французская стужка «Дзіпан» Жака Адзіяра, «Лобстар» быў адзначаны Прызам журы, Квір-Пальмавай галінай і Прэміяй пальмавай сабакі.

Тут герой Коліна Фарэла — Дэвід — раптам застаецца адзінокім. А ў фільмавай рэальнасці, быццам у нашай бліжэйшай будучыні, быць адзінокім — незаконна. Паліцыя вокамгненна рэагуе на асоб, якія аказваюцца ў грамадскіх месцах без пары, і просіць паказаць дакументы.

Тыя, хто не мае сваёй другой паловы, вымушаны ехаць у спецыяльны гатэль, дзе за пэўны тэрмін — 45 дзён — пастаяльцы павінны знайсці сабе пару. А калі не здолеюць — стануць жывёламі.

Сюды трапляе Дэвід. Калі што, ён хоча стаць лобстарам. У лобстараў блакітная кроў. Дэвід прыязджае разам з сабакам, які некалі быў яго братам.

Гатэль прасоўвае ідэалогію сістэмы з дапамогай дзіўных абмежаванняў і прымітыўных інсцэніровак. Навічкам гатэля прывязваюць руку, каб яны зразумелі, як цяжка абыходзіцца толькі адной. Абслуговы персанал дэманструе, што можа здарыцца з адзінокім чалавекам — падавіцца і памрэ. А вось калі той не адзін, яго выратуюць. Элементарная гульня з лічбамі як афіцыйная прапаганда.

Ёсць у адзінокіх пастаяльцаў гатэля магчымасць падоўжыць тэрмін свайго знаходжання ва ўстанове да ператварэння ў жывёл — з дапамогай палявання на адзіночак.

Адзіночкі — гэта апазіцыя, дысідэнты, людзі, нязгодныя з «палітыкай партыі». Хоць сітуацыя ў іх коле не лягчэйшая, бо кідаюцца яны ў супрацьлеглую крайнасць: ніякіх пар, ніякага флірту, ніякага кахання — увогуле іншая сістэма і ў той жа час абсалютна такая ж.

Дэвіду давядзецца пабываць у дзвюх сістэмах і нават сустрэць сваё каханне. Праўда не там, дзе парнае існаванне навязваюць як адзіна правільны лад жыцця.

Апроч Коліна Фарэла ў «Лобстары» здымаюцца французская актрыса, жанчына Джэймса Бонда, Леа Сэйду, уладальніца Оскара за ролю ў фільме «Адданы садоўнік» Рэйчэл Вайс, вядомы галоўнай роляй у фільме «Парфумер» Бэн Уішоу.

Фільм спадабаецца таксама тым, хто цэніць адкрытыя фіналы. «Лобстар» ідзе ў пракаце да 30 сакавіка.

katsyalovich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Лобстар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.