Вы тут

Кулінарныя старонкі


Грушы, запечаныя з мёдам

 

          Крыху недаспелыя грушы памыць, разрэзаць напалам, выдаліць асяродак і ўліць туды крышачку мёду.  Бляху для выпечкі змазаць алеем і акуратна выкласці грушы так, каб не выцек мёд. Дабаўце крыху вады і стаўце ў печ у лёгкі дух.


Кісель з сухафруктаў

          Такі кісель гатавалі з сухіх яблыкаў і груш з тых часоў, калі ў нашых краях з'явілася бульба і з яе пачалі вырабляць бульбяную муку, або крухмал. Дагэтуль жа з сівой даўніны кісялі ставілі на рошчыне і заквасцы.

          Сухія яблыкі і грушы памыйце, заліце гарачай вадой і пачакайце некалькі гадзін, каб набрынялі. Яблыкаў атрымаецца трохі не поўная пасудзіна. Калі сухафрукты ўвабралі амаль усю ваду, трэба яе даліць. Пастаўце пасудзіну на агонь, каб закіпела, і варыце яшчэ хвілін дваццаць. Цяпер засталося раскруціць усё драўлянай лыжкай і тонкім струменчыкам уліць туды разбаўлены ў халоднай вадзе крухмал. Паварыце, не пакідаючы мяшаць кісель, яшчэ 1-2  хвіліны. Здыміце з агню і перакладзіце кісель у формы. Адразу вынесіце кісель у сенцы, каб хутка астыў. Калі не хочаце, каб зверху ўтварылася плотная плеўка, пасыпце яго цукровай пудрай. Такі кісель не п'юць, яго ядуць лыжкай.           

          Паколькі густы кісель варыцца,  як той казаў, на вока, прыкладныя суадносіны вады і крухмалу 6 :1.


Іншыя рэцэпты чытайце ў свежым нумары "Алесі"

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.