Вы тут

У найбуйнейшага насельніка беларускіх вадаёмаў — сома — пачаўся нераст


Сом адкладае ікру пазней за асноўную масу рыб, калі вада добра прагрэецца.


— Згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, забарона на вылаў сома ўстанаўліваецца двойчы на год. У вясенне-летні перыяд ён дыферэнцаваны па рэгіёнах. У паўднёвых абласцях краіны (Брэсцкай і Гомельскай) абмежаванні ўжо пачалі дзейнічаць з 19 мая і працягнуцца да 20 чэрвеня. На астатняй тэрыторыі забарона будзе ўстаноўлена з 31 мая па 1 ліпеня, — паведаміла прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга ГРАМОВІЧ.

Сом — не толькі важная прамысловая рыба, але і «моцнае» звяно ў харчовым ланцужку вадаёма: ён спажывае хворую і мёртвую рыбу, падтрымліваючы тым самым чысціню воднага асяроддзя. У той жа час сом застаецца прывабным трафеем для браканьераў, якія для яго вылаву выкарыстоўваюць не толькі забароненыя прылады, але і выбуховыя рэчывы.

Незаконная здабыча адной асобіны сома падчас забароны абыдзецца парушальнікам у 2 мільёны 520 тысяч рублёў (12 базавых велічынь). Акрамя таго, на іх будзе накладзены адміністрацыйны штраф — да 50 базавых велічынь. А ў выпадку, калі шкода ад нелегальнай рыбалкі складзе 100 і больш базавых велічынь, можа быць заведзена крымінальная справа.

Загаловак у газеце: У сома — час спакою

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.