Вы тут

У Дуньхуане адкрыецца выстава-кірмаш «Шаўковы шлях»


Напрыканцы першага асенняга месяца ў Кітаі адбудзецца сапраўды знакавая падзея. 20 верасня ў горадзе Дуньхуане, што ў правінцыі Ганьсу, адкрыецца міжнародная культурная выстава-кірмаш «Шаўковы шлях».


Як паведаміў удзельнікам Еўразійскага медыясемінара (журналісты з многіх краін свету зараз наведваюць шэраг рэгіёнаў Паднябеснай) сакратар КПК правінцыі Ганьсу Ван Саньюнь, свой удзел у мерапрыемстве ўжо пацвердзілі 58 краін.

Падчас правядзення выставы адбудзецца маштабная прэзентацыя ўнікальнай культуры старажытнай кітайскай цывілізацыі. Як вядома, з 6 тысяч кіламетраў Шаўковага шляху на тэрыторыю правінцыі Ганьсу прыпадае значная частка — 1,6 тыс. км. А цудоўны Дуньхуан, куды штогод прыязджаюць тысячы турыстаў, нездарма лічыцца жамчужынай на легендарным транспартным маршруце. Так што месца правядзення выставы было перадвызначана.

«Гэта мерапрыемства павінна з цягам часу стаць нацыянальным брэндам Кітая, — заўважыў Ван Саньюнь. — Яно мяркуецца як маштабная платформа для актыўнага ўзаемавыгаднага культурнага абмену. Транснацыянальны праект «Адзін пояс, адзін шлях» павінен злучыць транспартна-лагістычнымі сувязямі многія дзясяткі краін. Пры гэтым не менш важна, што будзе адбывацца культурны, гуманітарны абмен паміж краінамі і народамі. У гэтым кантэксце форум у Дуньхуане набывае асаблівае значэнне».

Мікалай ЛІТВІНАЎ

litvinov@zviazda.by

Загаловак у газеце: Прыцягненне паднябеснай

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.