У краіне запускаецца фонд прамых інвестыцый Zubr Capіtal Fund І (ZCFІ) аб'ёмам 50 мільёнаў долараў. Асноўнымі інвестарамі фонду выступілі Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця і кампанія Wargamіng. ZCFІ будзе інвеставаць у тыя кампаніі, што хутка развіваюцца ў сектары інфармацыйных тэхналогій, вытворчасці тавараў народнага спажывання з высокім экспартным патэнцыялам, а таксама рознічнага гандлю.
Падчас канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА кіраўнік праекта па фандрайзінгу «Зубр Капітал» Мікалай Шастак выказаў думку, што запуск фонду паспрыяе прасоўванню і пазнавальнасці Беларусі за мяжой. Ён лічыць, што дзякуючы гэтаму праекту адкрыюцца новыя магчымасці для беларускіх кампаній. І прычым менавіта для тых, хто развіваецца хутка. У сферы інтарэсаў ZCFІ — сектар інфармацыйных тэхналогій (ІТ-аўтсорсінг, ІТ-прадуктовыя кампаніі, гульні, інавацыі, e-commerce), вытворчасці тавараў народнага спажывання (прадукты харчавання, упакоўка, бытавая хімія, адзенне, мэбля, бытавыя паслугі, хуткае харчаванне і інш.), рознічны гандаль.
Генеральны дырэктар кіруючай кампаніі фондамі прамых інвестыцый «Зубр Капітал» Алег Хусаенаў адзначыў, што сабраць 50 мільёнаў долараў было няпроста. Перад фондам цяпер стаіць новы выклік: знайсці, праінвеставаць і развіць ад 6 да 8 беларускіх кампаній.
Па словах вядучага банкіра Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Аляксандра Яўсейчыка, новы фонд стане важным гульцом на рынку прыватнага капіталу. Ён будзе аказваць падтрымку прыватнаму бізнесу ў Беларусі. Такім чынам, беларускія кампаніі атрымаюць больш шырокія магчымасці для фінансавання, а таксама асвояць сучасныя фінансавыя навыкі і тэхналогіі, неабходныя для паспяховай канкурэнцыі на ўнутраным і знешнім рынках. «Фондаў такога маштабу ў апошні час не стваралася, з фокусам менавіта на Беларусь. Да гэтага былі фонды расійскага, украінскага, заходняга паходжання, але сёння можна гаварыць пра тое, што інвестары зноў паверылі ў беларускую эканоміку і гатовыя інвеставаць у фонд, сфакусаваны толькі на Беларусі», — падкрэсліў Аляксандр Яўсейчык.
Стварэнне фонду прамых інвестыцый — гэта не толькі прыцягнутыя ў эканоміку краіны грошы, але і сучасныя фінансавыя тэхналогіі, што адкрывае вялікія перспектывы для ўсіх партнёраў. Менавіта таму Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця ўклаў 12,5 мільёна долараў у беларускі фонд прамых інвестыцый.
Ілья КРЫЖЭВІЧ
У карабля «Рудакова» малады капітан.
На пяты набор прыйшлі 142 заяўкі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.