Калi малы, нягледзячы на лiхаманку, застаецца актыўным, то прызначаць гарачкапанiжальныя неабавязкова.
Патрабуецца толькi далейшае назiранне за развiццём захворвання. Лiхаманка — павышэнне тэмпературы цела — абарончая рэакцыя арганiзма. Многiя вiрусы i бактэрыi спыняюць размнажэнне або гiнуць, стымулюецца выпрацоўка антыцел, утварэнне iнтэрферону. Умераная лiхаманка — да 38,5 градуса — не выклiкае дыскамфорту ў большасцi дзяцей.
Лiхаманка можа быць небяспечнай:
«Калi ў дзiцяцi ёсць хранiчныя захворваннi лёгкiх, сэрца, нервовай сiстэмы, раней былi сутаргi або яго ўзрост да 2 месяцаў, то гарачкапанiжальныя сродкi прызначаюцца пры тэмпературы 38 °С, — удакладняе ўчастковы ўрач-педыятр 3-й гарадской дзiцячай клiнiчнай палiклiнiкi г. Мiнска Святлана ДЗЯРУГА. — Лiхаманка не лiчыцца абсалютным паказаннем да знiжэння тэмпературы. Калi няма спадарожнай паталогii, тэмпература цела не перавышае 39—39,5 °С i дзiця сябе нармальна адчувае, то ад лекаў лепш устрымацца. Лепей звярнуцца да iншых метадаў».
Для ўзмацнення цеплааддачы дзiця трэба распрануць i пакласцi халаднаватыя кампрэсы на буйныя сасуды ў пахвiне, пад пахай, абцерцi вадой пакаёвай тэмпературы. Гэтага бывае дастаткова для знiжэння тэмпературы. Абцiраць спiртам або халоднай вадой не трэба — рэзкае знiжэнне тэмпературы можа выклiкаць спазм сасудаў i зменшыць цеплааддачу. Дабiвацца адразу нармальных паказчыкаў не варта, дастаткова панiзiць тэмпературу на 1-1,5 градуса.
Калi нават пры 38 градусах ёсць дрыжыкi, дрэннае самаадчуванне, бледная i сухая скура, халодныя рукi-ногi i iншыя праявы таксiкозу, гарачкапанiжальная тэрапiя патрэбная тэрмiнова.
Правiлы прызначэння гарачкапанiжальных сродкаў
Святлана Барысенка
Закуліссе адкрытага сэрца.
Век жыві — век вучыся.
На што здольная абноўленая версія кабінета?
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.