Узровень вуглякіслага газу ў атмасферы нашай планеты ў 2015 годзе ўпершыню за час назіранняў дасягнуў крытычнай адзнакі ў 400 частак на мільён, паведаміла Сусветная метэаралагічная арганізацыя (СМА).
На думку спецыялістаў СМА, не выключана, што канцэнтрацыя СО2 у атмасферы зараз не апусціцца ніжэй за гэтую планку "на працягу жыцця многіх пакаленняў".
Крытычны ўзровень ўтрымання дыяксіду вугляроду быў зафіксаваны на станцыі ўзяцця пробаў паветра, размешчанай у Мауна Лоа на Гаваях.
У апублікаваным Сусветнай метэаралагічнай арганізацыяй дакладзе па парніковых газах (Greenhouse Gas Bulletin) адзначаецца таксама істотнае павелічэнне ўтрымання ў атмасферы метану і аксідаў азоту.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?