Вы тут

Першы кітайскі касмічны «грузавік» запусцяць налета


Пра гэта паведаміў акадэмік Кітайскай інжынернай акадэміі Ці Фажэнь.


Як перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн", першы кітайскі грузавы касмічны карабель "Тяньчжоу-1" ("Нябеснае судна") будзе запушчаны ў 2017 годзе, ён зможа дастаўляць да 5 тон грузу. Па словах Ці Фажэня, цяпер на караблі можна перавозіць толькі трох астранаўтаў і 300 кг грузу. 

Для доўгатэрміновага знаходжання астранаўтаў на касмічнай станцыі, неабходныя вялікія запасы ежы, вады, кіслароду і дадатковых матэрыялаў, таму трэба дастаўляць туды некалькі тон грузу. У адпаведнасці з планам, да 2018 года Кітай запусціць асноўны модуль касмічнай станцыі. Да 2020-га будзе завершана будаўніцтва 80-тонай касмічнай станцыі. Да 2024 года, пасля сыходу міжнародных касмічных станцый ЗША, Расіі і іншых дзяржаў, Кітай стане адзінай у свеце краінай з уласнай касмічнай станцыяй. 

Паводле наяўнай інфармацыі, грузавы касмічны карабель "Тяньчжоу-1" цяпер распрацоўваецца Кітаем, галоўным чынам ён будзе выкарыстоўвацца для папаўнення запасаў кітайскай касмічнай станцыі на арбіце.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.