Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Тыдзень напоўнены разнастайнымі падзеямі, мітуслівы і непрадказальны. Пажадана пакуль адкласці сур'ёзныя працоўныя пытанні і заняцца творчасцю і рашэннем праблем у асабістым жыцці. У аўторак разлічвайце на дапамогу сяброў, але паспрабуйце не ўвязвацца ў сваркі, якія могуць азмрочыць ваш добры настрой. У сераду пажадана не расказваць пра сябе лішняга, інакш гэта паслужыць падставай для інтрыг і плётак. У канцы тыдня лепш трымацца далей ад занадта прывабных праектаў, усё можа аказацца ў рэальнасці зусім не такім, як вы чакалі.


ЦЯЛЕЦ. Будзьце асцярожныя ў дачыненні да калег і сяброў, бо яны могуць справакаваць вас на непатрэбную фінансавую рызыку. Каб тыдзень стаў паспяховым, не варта дзяліцца сваімі асабістымі планамі з навакольнымі. Гэта гарантуе іх удалае і своечасовае ажыццяўленне. Стварыўшы спрыяльную атмасферу вакол сябе, зможаце зрабіць асабістыя адносіны больш трывалымі. У пятніцу будзе важна не адмаўляць у адказ на просьбу і выконваць работу, за якую берацеся, своечасова. Інакш давядзецца мець размову з начальствам. Канец тыдня падыходзіць для не вельмі далёкіх падарожжаў з любой нагоды.


БЛІЗНЯТЫ. Тое мноства планаў, якое вы маеце, пагражае знясіліць нават дзейнага чалавека. Ёсць рызыка стаміцца і засумаваць. Стрымайце палёт фантазіі, асабліва калі яна малюе будучыню ў чорных фарбах. Настройвайцеся пазітыўна. Тады вы зможаце здабыць унутраную гармонію. У ваша жыццё вернуцца любоў і клопат. Вы дакладна не застаняцеся сам-насам з праблемамі. У гэтыя дні можна займацца справамі, звязанымі з дакументамі ці іншымі абязлічанымі рэчамі, дзе вы зможаце засяродзіцца і не браць пад увагу ўсё астатняе.


РАК. Спрыяльны час для раскрыцця новага таленту і набыцця прыхільнікаў. Незвычайна камунікабельныя, прыемныя знаёмствы адкрыюць перспектывы, пра якія нават не марылі. Вас чакае поспех і ў навучанні. Вам патрэбна дадатковая інфармацыя, якая дасць магчымасць павысіць узровень прафесіяналізму, так што не лянуйцеся атрымаць яе. Паспрабуйце быць больш цярплівымі да навакольных, прабачце ім іх маленькія слабасці. Добра было б сачыць за сваімі словамі і не крыўдзіць блізкіх некарэктнымі заўвагамі.


ЛЕЎ. Інтуіцыя — ваш верны і надзейны сябар. Варта навучыцца ёй давяраць, па меншай меры — на гэтым тыдні. Удзел у новых рабочых праектах дазволіць праявіць сябе. Аднак не фарсіруйце падзеі і не спрабуйце рабіць дзесяць спраў адначасова. У чацвер можа здацца, што вы адчуваеце зацішша перад бурай. Магчыма, што так яно і ёсць, назапашвайце сілы і супакойцеся, каб лягчэй было трымаць сябе ў руках, калі яна грымне. У выхадныя могуць парадаваць спрыяльныя падзеі ў асабістым жыцці.


ДЗЕВА. Шум і мітусня вялікіх кампаній будзе гнясці вас. Пашукайце магчымасць правесці максімум часу ў спакойнай абстаноўцы. У аўторак, перш чым вырашаць нейкую праблему, разгледзьце яе больш уважліва, можа быць, ваша ўспрыманне сітуацыі зменіцца і рашэнне запатрабуе зусім іншага падыходу. У сераду давядзецца адстойваць свае ідэі перад тымі, каго вы лічылі аднадумцамі. На жаль, гэта не зусім так. Не забывайце чаргаваць працу з адпачынкам. У пятніцу спрыяльныя паездкі, камандзіроўкі і пачатак падарожжаў.


ШАЛІ. Дзейнічаць неабходна сумесна з надзейнымі партнёрамі, чым бы вы ні займаліся. У сераду магчымы некаторыя непаразуменні, але ўдасца спакойна і карэктна вырашыць іх. У чацвер жыццёва неабходна правільна выбудаваць адносіны з новымі калегамі або сябрамі, якія з'явіліся нядаўна. Не давайце нагоды лічыць сябе слабой асобай, якой можна маніпуляваць. У пятніцу вам будзе ўсміхацца ўдача, але верыць ёй не варта. У выхадныя дні паспрабуйце забяспечыць сабе максімальны спакой і адпачынак.


СКАРПІЁН. Вас чакаюць новыя цікавыя праекты, якія запатрабуюць ведаў, уменняў і творчага падыходу. Вам будзе цяжка сабрацца з думкамі, вызначыцца і нацэліцца на выкананне пастаўленых задач. Але ўсе намаганні акупяцца. Ваш аўтарытэт у прафесійным асяроддзі ўзрасце. У чацвер, перш чым прыняць якое-небудзь рашэнне, неабходна ўсё добра ўзважыць. Гэты дзень спрыяльны для людзей, якія выбралі літаратурную дзейнасць. У выхадныя парадуюць блізкія людзі.


СТРАЛЕЦ. Будзеце здольныя прыняць важнае і адказнае рашэнне, планамернае ўвасабленне якога ў жыццё вам дапаможа ажыццявіць нейкі таемны саюзнік. Не выключана, што вы зробіце камусьці неацэнную паслугу. У аўторак атрымаецца даказаць сваю надзейнасць і незаменнасць і на працы, і ў сям'і. Калі нейкая ідэя захопіць вашу свядомасць у чацвер або пятніцу, лепш пачакаць з яе рэалізацыяй, намаганні будуць выдаткаваныя марна. Выхадныя запатрабуюць разважлівасці і рацыянальнасці.


КАЗЯРОГ. Тыдзень пажадана прысвяціць падвядзенню прамежкавых вынікаў і да суботы не пачынаць нічога новага. Цяпер лёгка паддаюцца выпраўленню дапушчаныя раней пралікі і недахопы, але важна зразумець, што менавіта пайшло не так. Канкурэнты нагадаюць пра сваё існаванне ў сераду. У чацвер магчымы невялікі канфлікт з начальствам, паспрабуйце захоўваць спакой, і тады сітуацыя не паўплывае на вашу далейшую кар'еру. Пятніца — удалы дзень для складання планаў на блізкую і аддаленую будучыню.


ВАДАЛЕЙ. У пачатку тыдня варта праявіць адкрытасць і камунікабельнасць — гэта добры час для зносін, наладжвання кантактаў, атрымання выгадных парад. У справах будзе спадарожнічаць поспех, прычым, як ні дзіўна, перашкодзіць яму можа ваша ж уласная дыпламатычнасць. Грэбуйце ўмоўнасцямі, не спрабуйце завуаляваць вострыя куты, шчыра выказвайце сваё меркаванне — і ўсё ў вас атрымаецца. У другой палове тыдня магчыма далёкае падарожжа, што пагражае прывесці да рознагалоссяў з блізкімі людзьмі, але дапаможа атрымаць поспех у справах. У нядзелю сцеражыцеся грубасці і падаўлення ініцыятывы з боку іншых людзей.


РЫБЫ. Паспрабуйце не ўпадаць у крайнасці. Вы будзеце вельмі ўражлівыя і даволі крыўдлівыя ў гэтыя дні. Варта паклапаціцца пра тое, каб, мяркуючы, што вас недастаткова цэняць, вы не паспелі нагаварыць чагосьці, за што потым будзе сорамна. З іншага боку, залішняя самарэклама і эгаізм таксама не прывядуць ні да чаго добрага, таму лепш трымацца залатой сярэдзіны. Не адмаўляйцеся ад дапамогі блізкіх людзей. У асабістым жыцці зараз не ўсё гладка. Але вы здолееце ўладзіць канфлікт, які наспявае.


 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.