Вы тут

Памятай свае карані, унучка!


Гэтую картачку мы атрымалі з далёкага Новасібірска. Менавіта там жыве Сонечка — дзяўчынка з «ільнянымі» валосікамі і блакітнымі вочкамі.


«Побач з унучкай — дзядуля Саша ў світцы, — піша бабуля беларусачкі Людміла Шчаслівенка. — Сфатаграфавала я іх разам падчас святкавання сібірскімі беларусамі Каляд. Кашульку для Соні мы з Аляксандрам Сцяпанавічам прывезлі з Беларусі. Вянок — таксама з беларускай саломкі. Кажам, што гэта беларускае золата! Унучка ахвотна так адзяваецца на святы, бо ўсе ў сям'і носяць нацыянальныя касцюмы з задавальненнем. Ёсць у Сібіры беларусы! Акрамя таго, Соня ведае, што ў Беларусі самыя прыгожыя пеўнікі (апошні раз мы з дзедам прывезлі ў Новасібірск сімвал 2017 года, зроблены на Нёманскім шклозаводзе). І гарбатку п'ём з найлепшых кубачкаў (з добрушскага фарфору) у свеце! Яшчэ Соня ведае, што Мінск — найцудоўнейшы горад зямлі. Усміхаючыся ў аб'ектыў, яна замест «чызззз» заўсёды кажа «Міііінск». Унучку назвалі Соняй у гонар беларускай бабулі са Жлобіна. Унука ж — Ванечкам — у гонар майго таты, беларускага партызана».

Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Дасылайце здымкі вашых дзетак і ўнукаў (з невялікім аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта «беларусік». Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.