Вы тут

Лукашэнка: няма іншага шляху, як развіваць шматвектарную палітыку


У Беларусі няма іншага шляху, як развіваць шматвектарную палітыку. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас няма іншага лёсу, як будаваць нашу знешнюю палітыку як шматвектарную, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Гэта было маё строгае патрабаванне - шматвектарнасць палітыкі, я хутчэй інтуітыўна гэта адчуў".

Разам з тым Прэзідэнт заўважыў, што "ў нас не ўсё атрымалася з гэтай шматвектарнасцю".

"Вы гэта ведаеце, не хачу паўтарацца - ляцелі на адным крыле. Куды прыляцелі - таксама ведаеце. Таму мы, знаходзячыся сёння ў эпіцэнтры (нават не ў цэнтры Еўропы) гэтага еўразійскага кантынента, не маем іншага шляху, як развіваць шматвектарную палітыку, - перакананы Аляксандр Лукашэнка. - На народнай мове гэта традыцыйныя, згодна з нашым менталітэтам паняцці - мы павінны сябраваць з усімі нашымі суседзямі. Нам ні Расія, ні Украіна, ні Польшча, ні Літва, ні Латвія не чужыя. Таму што гэта нашы суседзі. Кропка. Больш нічога не трэба гаварыць, хоць можна паставіць коску і пералічыць многае".

"Што датычыцца далей вектараў - у нас адкрытая эканоміка. Што нам рабіць? Калі маглі б нашым суседзям прадаць усё (што вырабляецца ў краіне. - Заўвага БЕЛТА), каб нармальна жыць (45 працэнтаў або палавіну), тады не трэба ехаць на гэту далёкую дугу, як мяне нядаўна крытыкавалі некаторыя - чаго паехаў у Егіпет, Судан, - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. - Лабіраваць сваю прадукцыю паехаў, як бы ні сорамна гэта было гаварыць. Іду туды, дзе адкрыты дзверы. Дзякуй богу, апошнім часам дзверы адкрылі многія, вось туды і едзем. І ні адна паездка Прэзідэнта стратнай не была"

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.