Вы тут

Дональд Трамп паабяцаў Кангрэсу «Вялікую Амерыку»


У першым сваім звароце да Кангрэса прэзідэнт ЗША, азначыў асноўныя задачы, якія ён збіраецца вырашыць. Амерыка гатовая выконваць вядучую ролю ў свеце. «Амерыка вялікая», — заявіў ён.


Так, кіраўнік амерыканскай дзяржавы сказаў, што ён будзе прасіць Кангрэс аб самым высокім павелічэнні расходаў на абарону за ўсю гісторыю ЗША. Гаворка ідзе пра 54 мільярды долараў. Каб знайсці гэтыя сродкі, плануецца скарачэнне расходаў іншых міністэрстваў.

Трамп не мае намеру адмаўляцца ад жорсткай пазіцыі ў міграцыйнай палітыцы. Ён пацвердзіў свой намер забараніць уезд у ЗША грамадзянам сямі ісламскіх дзяржаў. Па яго перакананні, мігранты, якія ўязджаюць у краіну, павінны мець магчымасць забяспечыць сябе, а не абцяжарваць дзяржаву. Кіраўнік ЗША анансаваў таксама пачатак будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай у хуткім часе.

Гаворачы аб асноўных напрамках знешняй палітыкі ЗША, Дональд Трамп заявіў, што гатовы працаваць з саюзнікамі, у тым ліку ў ісламскім свеце, каб знішчыць тэрарыстычную групоўку «Ісламская дзяржава».

Прэзідэнт выказаў гатоўнасць да стварэння новых саюзаў. «Амерыка гатовая знайсці новых сяброў і пачаць новыя партнёрскія адносіны, калі гэта адпавядае агульным інтарэсам», — падкрэсліў Трамп, даўшы пры гэтым зразумець, што мае на ўвазе Расію. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.