Вы тут

Паднябесная імпартуе пітную ваду з Байкала


Сёлета пастаўлена больш чым 1,3 тысячы тон.


Як паведамляе ўпраўленне па кантролі якасці, інспекцыі і каранціну г. Маньчжурыя (Унутраная Манголія), сёлета ў студзені-лютым праз КПП "Маньчжурыя" было імпартавана 77 партый упакаванай расійскай пітной вады -  усяго 1387 тон, на суму 327 тысяч долараў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Аб'ём імпарту паставіў новы рэкорд у порце Маньчжурыі. Паводле афіцыйных звестак, у апошнія гады, па меры развіцця гандлю паміж Кітаем і Расіяй, асартымент імпартных прадуктаў з РФ паступова павялічваецца. У тым ліку прыродная вада з возера Байкал вельмі папулярная на кітайскім рынку, што стымулюе рост аб'ёму імпарту. 

Як вядома, прыродная вада з Байкала багатая на мінеральныя рэчывы. Імпартная вада не толькі задавальняе попыт Маньчжурыі, але і паступае на продаж у іншыя гарады Кітая.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.