Вы тут

Nokіa 3310 вяртаецца на рынак


Фінская кампанія HMD Global Oy, якая валодае з 2016 года выключнымі правамі на брэнд Nokіa, выпусціла ў свет сучасную версію папулярнага ў мінулым тэлефона Nokіa 3310, яго продаж пачаўся ў нашых усходніх суседзяў — у Расіі.


Абноўленая мабільная прылада мае падобны знешні выгляд і форм-фактар. У тэлефоне тыя ж рынгтоны і знакамітая гульня Snake («Змейка»). Кампанія запэўнівае, што адной зарадкі новай Nokіa 3310 хопіць на 22 гадзіны гутарак і 31 дзень у рэжыме чакання. Аднак адбыліся і змены, якія адпавядаюць духу часу: апарат стаў танчэйшы, яго вага значна зменшылася, манахромны дысплей заменены на каляровы 2,4-дзюймовы экран. Самыя «радыкальныя» змены — з'яўленне камеры на 2 мг/п, падтрымка фармату MP3 і магчымасць выкарыстаць дзве SІM-карты. Кампанія разлічвае, што мадэль 3310 будуць купляць у якасці другога тэлефона з-за настальгічных пачуццяў. Даволі хутка можна будзе купіць новую 3310 і ў Беларусі, продаж стартуе 29 мая, а прыкладны кошт складзе 129 рублёў.

Легендарны тэлефон, які выйшаў на рынак у 2000 годзе, стаў не толькі візітнай карткай вытворцы з Фінляндыі, але і сінонімам якаснага і даўгавечнага тэлефона. У рэжыме чакання тэлефон мог пражыць амаль 260 гадзін, гэта значыць больш за 10 сутак. Таксама апарат праславіўся тым, што яго практычна немагчыма было зламаць пры падзеннях з невялікіх вышынь або ўдарах, яго нават празвалі «цаглінай» за форму і трываласць. Таксама 3310 жартам прыпісваюць здольнасць спыняць кулі. Тэлефон стаў адным з самых паспяховых у гісторыі Nokіa. Адны даныя сведчаць, што было прададзена 126 млн апаратаў, іншыя і зусім гавораць пра 200 млн. Афіцыйна Nokіa 3310 была знятая з вытворчасці ў 2005 годзе.

Загаловак у газеце: Вяртанне легендарнай «цагліны»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.