Вы тут

Хабар у ахове здароўя


Камітэт дзяржаўнай бяспекі затрымаў з наяўнымі пры атрыманні хабару ў памеры 2,8 тысячы еўра галоўнага ўрача Пінскай цэнтральнай бальніцы. Пазней за хабар затрыманы яшчэ дзесяць кіраўнікоў сістэмы аховы здароўя Мінска, Гомельскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцей. Сумы незаконных грашовых узнагароджанняў складалі ад 400 да 5 тысяч долараў.


Службовыя асобы сістэматычна атрымлівалі хабар за стварэнне ўмоў для перамогі падчас тэндара «патрэбнаму пастаўшчыку» абсталявання і рэагентаў, паведамляе прэс-служба КДБ Беларусі. Пасля ўдалага афармлення здзелкі менеджары камерцыйных структур перадавалі да пяці працэнтаў ад кошту рэалізаваных тавараў. Такія схемы прывялі да падаражання абсталявання і рэагентаў на 30—70 працэнтаў для бальніц і паліклінік. Заведзены крымінальныя справы. Пад вартай знаходзяцца і тыя, хто хабар даваў, у тым ліку кіраўнік прыватнага прадпрыемства «Белрэамед».

Крымінальная справа заведзена таксама ў дачыненні да галоўнага ўрача Рэспубліканскай клінічнай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі Віктара Масло, які арганізаваў выкраданне грошай, налічаных
работнікам адміністрацыі ў выглядзе прэміяльных на суму каля
21 тысячы рублёў. Яго затрымалі і прад'явілі абвінавачанне.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.