Вы тут

Сёння ў краіне стартуе другая «хваля» ЦТ


Для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні зарэгістраваліся 733 абітурыенты. Летась сваё права скарыстацца дадатковай магчымасцю змаглі пацвердзіць 797 чалавек, але здаць яны маглі толькі адзін прадмет.


З 2017 года ў абітурыентаў з'явілася магчымасць здаваць у рэзервовыя дні тры дысцыпліны і такім чынам не губляць цэлы год, напрыклад, па прычыне хваробы. Праўда, графік здачы экзаменаў атрымліваецца давольны шчыльны (6, 8 і 10 ліпеня). Праходзіць выпрабаванні па трох прадметах будуць 25 чалавек, а 84 абітурыенты запісаліся на тэсціраванне па двух прадметах.

Найбольшая колькасць абітурыентаў будуць здаваць рускую мову (226 чалавек) і матэматыку (134 чалавека).

Кожны зварот па дазвол удзельнічаць у ЦТ у рэзервовыя дні разглядаўся індывідуальна.  Да ўважлівай прычыны адносіцца хвароба, а таксама ўдзел у міжнародных спаборніцтвах...  Паколькі ўступныя выпрабаванні здаюць не толькі выпускнікі школ і гімназій, але і людзі, якія працуюць, іх адсутнасць можа быць абумоўлена вытворчай неабходнасцю: чалавек знаходзіўся ў камандзіроўцы... Ёсць і чыста тэхнічныя прычыны, напрыклад затрымаўся рэйс самалёта, спазніўся прыгарадны ці міжгародні аўтобус.

А вось абітурыентаў, якія не трапілі на іспыты ў асноўны дзень, бо не мелі з сабой пашпарта (захапілі, напрыклад, толькі яго копію ці пасведчанне кіроўцы), на пераздачу не пускаюць.  Толькі дакумент, які пацвярджае асобу, з'яўляецца падставай для пропуску ў экзаменацыйную  аўдыторыю. Тое, што пашпарт быў у пасольстве на візе, таксама не лічыцца ўважлівай прычынай. Тэрміны правядзення ўступнай кампаніі вядомыя даўно, таму трэба загадзя вызначацца, што найважнейшае: паехаць на адпачынак ці атрымліваць вышэйшую адукацыю. Выключэнняў нікому не робяць...

Пунктам правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па ўсіх вучэбных дысцыплінах у рэзервовыя дні вызначаны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.