Вы тут

Экспрэс-тэст на ВІЧ па сліне хутка будзе прадавацца ў Мінску


Вось так выглядае экспрэс-тэст на ВІЧ па сліне. Зараз ён ёсць у аптэках Гомельскай вобласці, аднак даволі хутка будзе прадавацца ў сталіцы, а пасля і па ўсёй краіне.


На малюнках паказана, як праводзіць самадыягностыку, але разам з тэстам выдаюць і інструкцыю на рускай мове, дзе крок за крокам апісана, што ў якой паслядоўнасці рабіць. Такі метад даследавання можна назваць папярэднім, бо па ім нельга выстаўляць дыягназ аб наяўнасці ВІЧ-інфекцыі. А таму, калі тэст пакажа станоўчы вынік, што гаворыць аб наяўнасці ў сліне антыцелаў да ВІЧ, далей неабходна прайсці тэст-пацвярджэнне ў медустанове. Для гэтага ў Мінску, напрыклад, варта звяртацца па адрасе: вул. К. Цэткін, 4, паверх 3, каб. 301. Можна пазваніць і на гарачую лінію 8 017 200 28 83.

Кансультацыю і дыягностыку можна прайсці ананімна і бясплатна. Інфармацыя аб ВІЧ-статусе захоўваецца ў строгай канфідэнцыяльнасці. Чым хутчэй выявіцца інфекцыя, тым раней можна пачаць лячэнне — антырэтравірусную тэрапію, якая падаўжае жыццё і папярэджвае перадачу віруса свайму партнёру.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Каб хутчэй пачаць лячэнне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.