Вы тут

На Віцебшчыне жнуць выбарачна


Павольна, але дакладна айчынныя аграрыі адваёўваюць апошнія тоны збожжа. Паводле аператыўнай інфармацыі Мінсельгасхарча на 28 жніўня, у краіне ўбралі збожжа з 94,1% пасяўных плошчаў і сабралі 7249,5 тысячы тон хлеба. Сярэдняя ўраджайнасць склала 35,8 ц/га.


Асноўная работа па ўборцы зараз адбываецца ў паўночным рэгіёне краіны. У Віцебскай вобласці ўбрана 72,8% пасяўных плошчаў і намалочана 764,9 тысячы тон збожжавых і зернебабовых культур. Усе раёны Віцебшчыны ў нядзелю аднавілі ход уборачнай кампаніі. Паводле інфармацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама, аграрыі ўбіраюць хлеб з палёў выбарачна. За дзень яны змаглі прайсці 6,2 тысячы га — каля 2% плошчаў. У выпадку захавання сухога надвор'я Чашніцкі, Глыбоцкі, Бешанковіцкі раёны змогуць завяршыць уборку да канца тыдня. Варта адзначыць, што ў большасці раёнаў збожжавыя і зернебабовыя ўжо ўбралі з 60—70% пасяўных плошчаў. Самыя высокія намалоты адзначаюцца ў Аршанскім, Верхнядзвінскім і Дубровенскім раёнах.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.