Вы тут

Прэзідэнцкі фонд выдзеліць грошы на капрамонт музея Бялыніцкага-Бірулі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 верасня падпісаў распараджэнне нумар 153рп, якім зацверджана рашэнне савета фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва аб выдзяленні больш як Br598 тыс. са сродкаў фонду на завяршэнне ў 2017 годзе капітальнага рамонту былога дома купца Анташкевіча ў Магілёве, у якім размяшчаецца філіял Нацыянальнага мастацкага музея "Музей В.К.Бялыніцкага-Бірулі". Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


За кошт асігнаванняў з рэспубліканскага бюджэту будзе выдзелена звыш Br471,2 тыс. За кошт адлічэнняў за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурныя каштоўнасці або зоны аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, кампенсацый за нанесены ўрон такім аб'ектам - Br126,8 тыс.

Музей В.К.Бялыніцкага-Бірулі - гэта першы ў рэспубліцы мемарыяльны музей, прысвечаны жыццю і творчасці мастака. Завяршэнне капітальнага рамонту дасць магчымасць размясціць у ім паўнацэнную экспазіцыю больш як з 500 карцін, далучыць насельніцтва да лепшых узораў выяўленчага мастацтва.

Прыняцце распараджэння Прэзідэнта Беларусі з'яўляецца сведчаннем увагі дзяржавы да захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны, стварэння спрыяльных умоў для пазіцыянавання беларускай культуры і яе гісторыі як складніка сусветнай культурнай прасторы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.