Вы тут

Доля аднаўляльных крыніц энергіі перавысіла 35%


Іх магутнасць у Кітаі дасягнула 600 млн кВт.


Як адзначыў на канферэнцыі па фотатэрмічнай энергіі, што адбылася ў горадзе Дэлінха Хайсі-мангольска-тыбецкага  аўтаномнага раёна правінцыі Цынхай (Паўночна-Заходні Кітай) намеснік начальніка аддзела па новых і аднаўляльных крыніцах энергіі Дзяржаўнага ўпраўлення па справах энергетыкі КНР Лі Чуанцзюнь, вызначаная магутнасць аднаўляльных крыніц энергіі ў краіне дасягнула 600 млн кВт, склаўшы 35,1 працэнта ад агульнай устаноўленай магутнасці па краіне, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

На канферэнцыі былі разгледжаны пытанні па палітыцы ў індустрыі фотатэрмічнай энергіі, нарматыўным актам і стандартам, галіновай падтрымцы, каб стымуляваць дыверсіфікаванаее развіццё нацыянальнай індустрыі фотатэрмічнай энергіі. Па словах Лі Чуанцзюня, з дапамогай адпаведных палітычных мер у Кітаі імкліва развіваецца індустрыя аднаўляльных крыніц энергіі (АКЭ), якія ўжо паступова становяцца асноўным спосабам забеспячэння ўсёй краіны энергарэсурсамі. Паводле статыстычных даных, на выпрацоўку электрычнасці ў сферы гідраэнергетыкі, ветраэнергетыкі, фотагальванікі і біяэнергетыкі ў КНР прыходзіцца чым 338 млн, 154 млн, 102 млн і 13,3 млн квт адпаведна. Па гэтых паказчыках Кітай займае першае месца ў свеце. 

У верасні 2016 года Дзяржаўнае ўпраўленне па справах энергетыкі КНР апублікавала "Апавяшчэнне аб будаўніцтве дэманстрацыйнага праекта ў сферы сонечнай цеплаэнергетыкі", зацвердзіўшы першую партыю з 20 дэманстрацыйных праектаў па фотатэрмічнай генерацыі з агульнай вызначанай магутнасцю 1,349 млн квт. Будучы развіваючымся аспектам у працэсе асваення новых крыніц энергіі ва ўсім свеце, сонечная цеплаэнергетыка, або фотатэрмічная генерацыя, цалкам верагодна, будзе адыграваць важную ролю ў будаўніцтве электраэнергетычнай сістэмы з высокай прапорцыяй АКЭ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.