Вы тут

Футбалісты далучыліся да праекта «Чытаем па-беларуску з velcom»


Прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама гульцы беларускіх футбольных клубаў далучыліся да праекта «Чытаем па-беларуску з velcom».


Супрацоўнікі Мінскага трактарнага завода, Мiнскага маторнага завода, радыёстанцыі «МІР» і сеткі крам «Мацярык» запісалі ў падтрымку ўдзельнікаў конкурсу юных чытальнікаў відэа з чытаннем твораў беларускіх аўтараў і размясцілі іх у афіцыйных акаўнтах арганізацый у сацыяльных сетках. Да іх таксама далучыліся гульцы футбольных клубаў «Крумкачы», «Іслач» і “Футбольнай школы Мікалая Мурашкі”.

Супрацоўнікі Мінскага трактарнага запісалі ўрывак з паэмы «Новая зямля» Якуба Коласа. Прадстаўніцтва міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «МІР» у Рэспубліцы Беларусь вырашыла падтрымаць ініцыятыву і прачытаць твор Максіма Танка «Шчасце». Супрацоўнікі гіпермаркета абралі для чытання верш Антона Піліпчыка «Захапляла, заварожвае...». 

Працоўны калектыў Мінскага маторнага завода запісаў вершы Максіма Багдановіча, Канстанцыі Буйло і Петруся Броўкі.

Брамнік футбольнага клуба «Крумкачы» Яўген Касцюкевіч запісаў твор Максіма Багдановіча «Пагоня».

Паўабаронца футбольнага клуба «Іслач» Аляксей Тараканаў абраў верш Рыгора Барадуліна «Бацьку».

Разам з вопытнымі гульцамі футбольных клубаў да ініцыятывы далучыліся будучыя прафесійныя футбалісты, якія зараз толькі набіраюцца вопыту і навучаюцца майстэрству ў «Футбольнай школе Мікалая Мурашка». Самыя юныя выхаванцы школы запісалі ў падтрымку ўдзельнікаў конкурсу верш «Родныя Вобразы» Якуба Коласа.

Любая арганізацыя, прадпрыемства, спартыўны клуб або асацыяцыя таксама могуць далучыцца да праекта і запісаць на відэа чытанне аднаго з твораў беларускай літаратуры, размясціць відэазапіс ў афіцыйным акаўнце арганізацыі і адзначыць яго хэштэгам #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom.

Відэа можна дасылаць да 20 снежня 2017 года.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.