Вы тут

Заказ на рабочыя кадры


Пастановай урада ўнесены карэктывы ў Правілы прыёму асоб для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Змяненні маюць на мэце, у першую чаргу, пашырэнне даступнасці атрымання рабочых прафесій.


Цяпер, калі абітурыент з уважлівай прычыны не зможа асабіста падаць дакументы ў прыёмную камісію ўстановы адукацыі, а такой прычынай можа быць, напрыклад, яго хвароба, удзел у міжнародных конкурсах, алімпіядах, спаборніцтвах, службовая камандзіроўка ці нейкія іншыя форс-мажорныя абставіны, за яго зрабіць гэта зможа законны прадстаўнік. Ці была прычына насамрэч уважлівай, будзе вырашаць прыёмная камісія на падставе прадстаўленых ёй законным прадстаўніком абітурыента дакументаў.

Прыняцце пастановы пашырае магчымасці ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі па карэкціроўцы лічбаў прыёму ў выпадках фарміравання малакамплектных груп, а таксама пры ўзнікненні дадатковай патрэбы ад арганізацый — заказчыкаў кадраў з улікам змяненняў, што адбыліся на рынку працы. Заснавальнікі ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі атрымалі права карэктаваць устаноўленыя раней кантрольныя лічбы прыёму не пазней за 15 жніўня (раней яны фарміраваліся да 1 красавіка). Быў спрошчаны таксама і парадак прадастаўлення інфармацыі аб адкарэктаваным заказе на падрыхтоўку кадраў.

Як растлумачылі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі, магчымасць карэкціроўкі кантрольных лічбаў прыёму прадугледжваецца не толькі ў мэтах задавальнення дадатковай патрэбы ў кадрах, пра якую заявіў заказчык, але таксама і ў сацыяльных мэтах. Так, пастановай урада ўстаноўлена, што ўдакладненне планаў прыёму можа ажыццяўляцца пры наяўнасці патрэбы для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і інвалідамі. Пры гэтым кантрольныя лічбы прыёму па прафесіях, па якіх у перыяд уступнай кампаніі набіраюцца малакамплектныя групы, будуць карэктавацца ў бок фарміравання груп па прафесіях, запатрабаваных асобамі з абмежаванымі магчымасцямі і інвалідамі.

Новай пастановай прадугледжана, што абітурыенты, якія падалі раней дакументы і апынуліся ў малаколькаснай групе, будуць праінфармаваныя ў рамках прыёмнай кампаніі аб наяўнасці месцаў па ідэнтычнай або роднаснай спецыяльнасці ў гэтай ці іншай установе адукацыі з мэтай перападачы імі дакументаў.

Акрамя таго, для ўдасканалення механізма прагназавання патрэбы ў падрыхтоўцы кадраў з прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй, пастановай урада ўводзіцца норма, якая дазваляе прыцягваць да гэтага працэсу арганізацыі прыватнай формы ўласнасці.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.