Агульная даўжыня мегамоста складае каля 5,32 км.
Завяршылася будаўніцтва першага ў свеце двух'яруснага шасцікалейнага бэлечна-вантавага чыгуначнага моста - мегамоста Сіньбайшата - праз раку Янцзы ў раёне Цзянцзінь Чунцына (Паўднёва-Заходні Кітай), якое доўжылася 5 гадоў, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.
Мост разам са хуткаснай чыгункай Чунцына - Гуян - будзе ўведзены ў тэставую эксплуатацыю. Агульная даўжыня мегамоста Сіньбайшата складае каля 5,32 км, даўжыня асноўнай секцыі - 920 м. Гэта ключавы аб'ект магістралі Чунцын - Гуян. Верхні 4-калейны ярус моста прызначаны для руху пасажырскіх цягнікоў з разліковай хуткасцю 200 км/г, ніжні 2-калейны ярус - для руху грузавых саставаў з разліковай хуткасцю 120 км/г.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».