Вы тут

Банда Бойкаў


«Банда-банда» — песня пра Богуся і Мірку Бойкаў. Родныя брацікі, для якіх шкода — жыццё, шкодзіць — жыць! «Богусь хоча адчуваць, Мірка — смяяцца. Гэта ідэальнае спалучэнне для арганізацыі прыгод, — дзеляцца бацькі хлопчыкаў Аляксандра ды Яўген. — Калі адзін не дастае — другі яму скідвае, калі другі запэцкваецца — першы яго выцірае сабой. Старэйшы любіць Пабла Пікаса і «пікасіць», меншы — рогат і рагатаць. Цішыня ў доме? Хто памятае — раскажыце, як гэта. Богусь і Мірон — удзельнікі самых ганаровых падзей нашай сям'і з лютага 2017-га па сакавік 2018-га. Так і жывём!»


Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дзетак, унукаў, а можа, нават і праўнукаў (з невялічкім аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта беларусік. Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз!

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.