Вы тут

9 мая сустрэнуцца кіраўнікі Кітая, Японіі і Карэі


Паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін.


Чарговая (сёмая) сустрэча кіраўнікоў Кітая, Японіі і Рэспублікі Карэя адкрые новую абстаноўку для трохбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўнясе важкі ўклад у справу міру, стабільнасці, развіцця і працвітання ў рэгіёне. Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Па словах дыпламата, сустрэча адбудзецца 9 мая ў першай палове дня з удзелам прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Кэцяна, прэм'ер-міністра Японіі Сіндзо Абэ і прэзідэнта РК Мун Чжэ Іна. Назваўшы супрацоўніцтва Кітай-Японія-РК важнай складовай часткай узаемадзеяння ва Усходняй Азіі, Хуа Чуньін нагадала, што на працягу 19 гадоў існавання механізму трохбаковага супрацоўніцтва была створана сістэма ўсевектарнага ўзаемадзеяння, якая ахоплівае сустрэчы лідараў дзяржаў, 21 міністэрскую сустрэчу і больш за 70 рабочых кансультацый. Быў заснаваны Сакратарыят супрацоўніцтва Кітай-Японія-РК, падпісана трохбаковае інвестыцыйнае пагадненне, праведзены 13 раўндаў перамоваў па трохбаковым пагадненні аб свабодным гандлі. 

"У 2017 годзе аб'ём гандлю паміж трыма краінамі наблізіўся да адзнакі 670 млрд долараў", - падкрэсліла Хуа Чуньін. Звярнуўшы ўвагу на тое, што сёлета  адзначаецца 40-годдзе заключэння кітайска-японскага дагавора аб міры і дружбе, дыпламат адзначыла, што дзякуючы сумесным намаганням абодвух бакоў у кітайска-японскіх адносінах назіраецца тэндэнцыя паляпшэння. "Мы ўпэўненыя, што маючы адбыцца візіт будзе надалей узмацняць тэндэнцыю паляпшэння кітайска-японскіх адносін і садзейнічаць вяртанню двухбаковых сувязей у рэчышча нармальнага развіцця", - запэўніла Хуа Чуньін.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.